Патеюк Николай Иванович
Я з палескага сяла
Я з палескага сяла.
Помню хатку – тры ваконцы,
З-пад буслінага крыла
Шыбы лашчаць промні сонца…
Пад гудзенне камароў
Я падлеткам штосуботы
За чародкаю кароў
След у след мясіў балота.
І ні ў спёку, ні ў мароз
Я ні дня не мог без песні,
Я між песень жыў і рос,
Я іх змалку ў сэрцы песціў.
Праз адлегласць, праз гады,
Праз сустрэчы і растанні
Зноў вярнуўся я сюды
Назаўсёды, да сканання.
Тут у засені дубоў
Колісь летам на змярканні
Сустракаў сваю любоў,
Сваё першае каханне.
Дзе яшчэ ёсць старана,
Што так пахне свежым хлебам,
Калі хаты шчэ з цямна
Камінамі грэюць неба?
Прыгажосць заўжды ў цане.
Гэта шчасце – нарадзіцца
У адметнай старане,
Дзе дзяўчаты-чараўніцы.
Ды й нязручнасці пры мне:
Вунь суседка ўдзень і ўночы
Дваццаць год ужо кляне,
Што падсвінка ёй сурочыў.
Далібог жа не маню.
Калі я каму зайздросціў,
То хіба таму каню,
Што іржаў ад весялосці.
Я таксама жарабцом
Нёсся ў выбрыках, бывала,
Покуль старасць бы дубцом
Па спіне не злупцавала.
Не зважаючы на ўсё,
Летам, узімку, напрадвесні,
Я да слёз люблю жыццё
І людзей люблю, і песні.
Помню хатку – тры ваконцы,
З-пад буслінага крыла
Шыбы лашчаць промні сонца…
Пад гудзенне камароў
Я падлеткам штосуботы
За чародкаю кароў
След у след мясіў балота.
І ні ў спёку, ні ў мароз
Я ні дня не мог без песні,
Я між песень жыў і рос,
Я іх змалку ў сэрцы песціў.
Праз адлегласць, праз гады,
Праз сустрэчы і растанні
Зноў вярнуўся я сюды
Назаўсёды, да сканання.
Тут у засені дубоў
Колісь летам на змярканні
Сустракаў сваю любоў,
Сваё першае каханне.
Дзе яшчэ ёсць старана,
Што так пахне свежым хлебам,
Калі хаты шчэ з цямна
Камінамі грэюць неба?
Прыгажосць заўжды ў цане.
Гэта шчасце – нарадзіцца
У адметнай старане,
Дзе дзяўчаты-чараўніцы.
Ды й нязручнасці пры мне:
Вунь суседка ўдзень і ўночы
Дваццаць год ужо кляне,
Што падсвінка ёй сурочыў.
Далібог жа не маню.
Калі я каму зайздросціў,
То хіба таму каню,
Што іржаў ад весялосці.
Я таксама жарабцом
Нёсся ў выбрыках, бывала,
Покуль старасць бы дубцом
Па спіне не злупцавала.
Не зважаючы на ўсё,
Летам, узімку, напрадвесні,
Я да слёз люблю жыццё
І людзей люблю, і песні.
Звініць у Ляхаўцах вясна
(Замалёўка з натуры)
Яшчэ нядаўна праз лугі
Гнаў вецер белыя снягі
І ў масленіцу ля кастра
Блінцоў спакуслівых гара
Прыемна казытала нос
У апошні лютаўскі мароз;
А зараз – глянь ва ўсе бакі:
Звіняць над вёскаю шпакі.
Усё навокал ажыло,
Адчуўшы ранняе цяпло.
Ад Маларыты да Макран,
Ад Украіны да Замшан
Крычаць гракі ва ўсе канцы:
- Вясна прыйшла ў Ляхаўцы!
Адзіны толькі дуб стары,
Што пры дарозе ля гары,
Нібы ў зачараваным сне,
Не рады сонцу і вясне.
А з Кожуха на Кацякі
Панеслі радасць жаўрукі,
Ад Турава аж да ракі
Вясну вітаюць кулікі…
Чародка белая бяроз
Шчаслівых не хавае слёз.
Цвіркоча Міхероўскі лес,
Падснежнік да святла палез…
Яшчэ з дзесятак дзён міне,
І бусел за сялом пачне
Зноў аднаўляць жабіны хор,
Нібы сапраўдны дырыжор…
Магчыма, нехта ўсур’ёз
Пагардліва адверне нос
Ды скажа: - Вось дык навіна…
Нібы ў Чарнянах не вясна…
- А ты дарэмна не судзі –
Прыедзь да нас ды паглядзі.
Гнаў вецер белыя снягі
І ў масленіцу ля кастра
Блінцоў спакуслівых гара
Прыемна казытала нос
У апошні лютаўскі мароз;
А зараз – глянь ва ўсе бакі:
Звіняць над вёскаю шпакі.
Усё навокал ажыло,
Адчуўшы ранняе цяпло.
Ад Маларыты да Макран,
Ад Украіны да Замшан
Крычаць гракі ва ўсе канцы:
- Вясна прыйшла ў Ляхаўцы!
Адзіны толькі дуб стары,
Што пры дарозе ля гары,
Нібы ў зачараваным сне,
Не рады сонцу і вясне.
А з Кожуха на Кацякі
Панеслі радасць жаўрукі,
Ад Турава аж да ракі
Вясну вітаюць кулікі…
Чародка белая бяроз
Шчаслівых не хавае слёз.
Цвіркоча Міхероўскі лес,
Падснежнік да святла палез…
Яшчэ з дзесятак дзён міне,
І бусел за сялом пачне
Зноў аднаўляць жабіны хор,
Нібы сапраўдны дырыжор…
Магчыма, нехта ўсур’ёз
Пагардліва адверне нос
Ды скажа: - Вось дык навіна…
Нібы ў Чарнянах не вясна…
- А ты дарэмна не судзі –
Прыедзь да нас ды паглядзі.
Да Дня Перамогі
Паклон вам, нашы землякі!
Мы голавы схіляем нізка
Прад помнікам і абеліскам
І вам удзячны на вякі.
Усім, хто проста ад раллі
На смерць пайшоў не дзеля славы,
Не з-за яе ён след крывавы
Пакінуў на чужой зямлі.
Ляжаць за Віслаю байцы,
Што праз варонкі і акопы
Паўзлі абшарамі Еўропы
З палескай вёскі Ляхаўцы.
Ім не патрэбна гучных слоў.
Няхай ні ў снежаньскую замець,
Ні ў спёку не пагасне памяць
У сэрцах іх сівых сыноў.
Я слаўлю кожную ўдаву,
Што толькі з Боскай дапамогай
Дзяцей паставіла на ногі,
Не апусціўшы галаву.
Навокал глянеш – дзень які!
Мы ўсе: хлапчук і дзед убогі –
Лічылі дні да Перамогі.
Са святам вас, ляхаўчукі!
Мы голавы схіляем нізка
Прад помнікам і абеліскам
І вам удзячны на вякі.
Усім, хто проста ад раллі
На смерць пайшоў не дзеля славы,
Не з-за яе ён след крывавы
Пакінуў на чужой зямлі.
Ляжаць за Віслаю байцы,
Што праз варонкі і акопы
Паўзлі абшарамі Еўропы
З палескай вёскі Ляхаўцы.
Ім не патрэбна гучных слоў.
Няхай ні ў снежаньскую замець,
Ні ў спёку не пагасне памяць
У сэрцах іх сівых сыноў.
Я слаўлю кожную ўдаву,
Што толькі з Боскай дапамогай
Дзяцей паставіла на ногі,
Не апусціўшы галаву.
Навокал глянеш – дзень які!
Мы ўсе: хлапчук і дзед убогі –
Лічылі дні да Перамогі.
Са святам вас, ляхаўчукі!
Памяць сэрца
Паўстагоддзю першага выпуску
Ляхавецкай сярэдняй школы прысвячаю
Вёсны… вёсны… ў чаромхавай замеці,
Вы і ў сэрцы заўсёды, і ў памяці…
Вочы матчыны, провады слёзныя,
Стук калёс ды гудкі паравозныя…
Зноў старонкі жыцця перагортваю,
Дзе радкі ўжо месцамі сцёртыя.
Помню звон, што лунае над гоманам
Ад сівых купалоў па-над Нёманам…
Перагортваю зноў, перачытваю –
Дні і ночы марзянкай прашытыя
Над паўночнымі грознымі хвалямі.
Там экзамен на мужнасць трымалі мы,
А свой страх перад шквальнымі далямі
Ад сяброў сарамліва хавалі мы;
Там хвіліны зацішша пад мачтамі
Калыханкай здаваліся матчынай…
Вёрсты… вёрсты… шляхамі-дарогамі,
Бездарожжам, палямі, разлогамі,
Пералескамі, нівамі, пожнямі…
Крокі першыя… крокі апошнія,
Што нарэшце зусім ацвярозваюць
Нас суровай жыццёваю прозаю,
Калі ты ўжо стаіш на абочыне
Тых дарог, дзе нам шчасце прарочылі…
Перад тым, як падрэзаным коласам
Пахіліцца ў траву прыдарожную
Я б хацеў пакланіцца да пояса
Пад мелодыю ветру трывожную
Полю жытняму, бору сасноваму,
Жураўлінаму кліну вясноваму,
Промню першаму сонечнай раніцы,
Светлай памяці першай настаўніцы;
За зямлю памаліцца адзіную,
Што для праўнукаў будзе Радзімаю.
Вы і ў сэрцы заўсёды, і ў памяці…
Вочы матчыны, провады слёзныя,
Стук калёс ды гудкі паравозныя…
Зноў старонкі жыцця перагортваю,
Дзе радкі ўжо месцамі сцёртыя.
Помню звон, што лунае над гоманам
Ад сівых купалоў па-над Нёманам…
Перагортваю зноў, перачытваю –
Дні і ночы марзянкай прашытыя
Над паўночнымі грознымі хвалямі.
Там экзамен на мужнасць трымалі мы,
А свой страх перад шквальнымі далямі
Ад сяброў сарамліва хавалі мы;
Там хвіліны зацішша пад мачтамі
Калыханкай здаваліся матчынай…
Вёрсты… вёрсты… шляхамі-дарогамі,
Бездарожжам, палямі, разлогамі,
Пералескамі, нівамі, пожнямі…
Крокі першыя… крокі апошнія,
Што нарэшце зусім ацвярозваюць
Нас суровай жыццёваю прозаю,
Калі ты ўжо стаіш на абочыне
Тых дарог, дзе нам шчасце прарочылі…
Перад тым, як падрэзаным коласам
Пахіліцца ў траву прыдарожную
Я б хацеў пакланіцца да пояса
Пад мелодыю ветру трывожную
Полю жытняму, бору сасноваму,
Жураўлінаму кліну вясноваму,
Промню першаму сонечнай раніцы,
Светлай памяці першай настаўніцы;
За зямлю памаліцца адзіную,
Што для праўнукаў будзе Радзімаю.
назад