Надежук Нина Михайловна


Наш аграгарадок

Што ў нас прыгожа, усе знаюць –
З гарадоў пераязджаюць.
Дамы прыгожыя – у рад,
Нібы салдаты на парад.
А школа  светлая такая,
Бы нявеста маладая.
(Той, хто першы раз зайшоў,
То ледзь выйсце ў ёй знайшоў).
Дом культуры запрашае
Тых, хто адпачыць жадае:
Тут і танцуюць, і спяваюць
(З іншых вёсак прыязджаюць).
База адпачынку ёсць,
Хто наведаў, будзе госць:
Калі турысты завітаюць
Ды на ёй адпачываюць.
Працуюць шчыра хлебаробы -
То й жывецца нам усім добра:
У нас і хлеб ёсць, і да хлеба –
Наогул, усё, што трэба.
Побач  возера, масток…
Такі наш любы аграгарадок.

 назад