Мищук Геннадий Петрович


Гімн Маларыце    

Мы з далёкіх дарог
Сэрцам мералі крок
Да радзімай сваёй Маларыты,
Маларыцкі перон
Як бацькоўскі парог
Сустракаў нас з душою адкрытай.
Маларыцкі куток –
Наш жыццёвы выток,
Разумееш, сталееш з гадамі.
Дзе б нас шлях не вадзіў
Родны наш гарадок
У нашых сэрцах заўжды разам з намі.
Прыпеў:
Маларыта, Маларыта,
Утульных вулачак спакой,
Паўтараю як малітву:
Будзь шчаслівым горад мой!
Хай лунае ў блакіце
Смех дзіцячы, песен рой,
Я жадаю Маларыце:
Будзь шчаслівым горад мой!

2.Тут у засені дрэў
Нібы песні распеў
Наша родная льецца гаворка
Сто вякоў ёй гучаць,
Сто вякоў не сціхаць
Пад шчасліваю яснаю зоркай!
Мо, сталічны размах
Табе мроіцца ў снах,
Мы ж сваёй не цураемся долі.
Будзь радзіма такой
Як вясна маладой,
Нашым сэрцам і душам патоля!
Прыпеў:

в. Вотчына
 (Голас часу. 2022. 14 верасня (№ 71). С. 8)

 РАДЗІМА

На скрыжаванні часоý і дарог
Край наш  радзімы, у свеце адзіны,
Гонар і годнасць  спрадвеку бярог,
Сябра вітаý караваем гасцінна.
Зведаý навалы драпежніцкіх зграй,
Атамны подых прынёс табе гора,
Выстаяý, вынес тугу і адчай,
Жытам рунеюць Айчыны прасторы.
Потам і кроýю паліта зямля,
Здрадзіць табе нас ніхто не прымусіць,
Пушчам, азёрам і родным палям –
Слава і гонар навек Беларусі!

ВОТЧЫНА

На ýскрайку Беларусі,
Ля Валынскае зямлі,
У бядзе, вяселлі, скрусе
Мае родзічы жылі.
Ад зямлі – кавалак хлебу
I ад лесу пэýны дар
 На жыццёвыя патрэбы
 Меý заýсёды гаспадар.
Дзе хваіна да нябёсаý,
Буйства красак, водар траý,
Дзед мой з краю, ля галёсу,
Першы хату збудаваý.
Толькі неба стала хмурым –
Вораг знішчыý родны кут,
Рыхтаваý для ýсіх хаýтуры
Ды знайшоý магілу тут.
Дзякуй Богу, Матцы Боскай,
I чаго яшчэ жадаць –
Над адноýленнаю вёскай
Песні звонкія чуваць.
Не хачу судзіць прадузята
Пра заслугі землякоý,
Жыхары амаль праз хату
Выйшлі з роду Мішчукоý.
Хай мінаюць дні і ночы,
Час няýмольны не спыніць,
Дзе б ні быý, куды б не крочыý
Буду Вотчына любіць.

ЛЯХАВЕЦКАЯ ТОРБА

Калі куды збірацца трэба,
Так павялося ад дзядоý:
Кладу ý торбу бохан хлеба
І сала кавал – будзь здароý.
Рушнік заменіць стол, талерку,
Каб чалавека частаваць,
Бутэлька добрае гарэлкі
Не будзе ý торбе замінаць.
І за размоваю гасціннай
Не пажадаю вам бяды,
Хай ляхавецкая тарбіна
Нас паяднае назаýжды!

 
***

 
Не люблю отъездов из родного дома,
Суету вокзалов и ночных дорог,
Хоть и манит тайной берег незнакомый,
Только очень дорог мне родной порог.
Старая берёза, яблони и вишни,
Аисты на крыше, пенье соловья,
Есть края на свете избраны Всевышним,
Только мне дороже родина моя.
Я доволен летом и зимой доволен,
Ни к чему мне юга ласковый приют,
Нравятся мне звоны наших колоколен,
Нравятся мне песни, что у нас поют.

ВЕСНА НА ОТЧИНЕ

Зима сложила полномочия
И с репутацией подмоченной –
Ручьём, капелью, влагой прочею –
Спешит покинуть наше Отчино.
Хотя зиме ещё по графику
Недели две пугать нас Арктикой…
Я тут поставлю многоточие,
Что говорить – весна на Отчине!

ШЧАСЦЕ

Што чалавеку для шчасця патрэбна?
Скраец духмянага жытняга хлеба,
Рукі матулі, што хлеб выпякалі,
Бацькавы рукі, што працы зазналі,
Хата ў садочку, спеў салаўіны, -
Сонца ў блакіце з парай буслінай,
Сябар надзейны, шчырае сэрца –
Можа ўсё гэта шчасцем завецца?

* * 

Я жыву ў бацькоўскай хаце,
 Лічаць людзі дзіваком.
 Спачываю на палацях,
 Ем за струганым сталом.
 Хлеб вырошчваю ў полі,
 Богу кланяюсь, раллі.
 І няма шчаслівей долі –
 Жыць на бацькавай зямлі.

БАЦЬКОЎСКАЯ ХАТА

Бацькоўская хата - як кропка адліку
Ад першага ўдыху, ад першага крыку,
Ад матчынай песні з малітвай да Бога,
Каб шчасціла дзецям жыццёвай дарогай.
Бацькоўская хата – часцінка сусвету
Завеяна снегам, спавітая ветрам.
То сонца мілуе, то дождж палівае,
Бацькоўская хата – радней не бывае.
Ты роднай калыскі заўсёды трымайся,
Здалёку ці зблізку – сюды павяртайся!

 
МІХЕРОВА

 Хоч не хоч – а ўсё ж мусова
Вам наведаць Міхерова,
Дзе зялёны лес кашлаты
Абступае шчыльна хату –
Лесніковую “фазэнду”,
Што лясун бярэ ў арэнду.
Да карчовай ягамосьці
Прыязджайце, людзі, у госці!
…Маляўнічыя мясціны:
Свет жывёльны і раслінны,
Водар траў, птушыны гоман,
Адчуванне лепш, чым дома.
Прыгажосць, прыроды сіла –
Гэта ўсё так сэрцу міла.
Хоч не хоч – прызнацца мусіш –
Вось багацце Беларусі!

 
* * *

Не цурайцеся родных мясцін,
Не зракайцеся бацькавай хаты,
Тут, дзе продкі спрадвеку жылі
І ляглі пад мурожныя шаты.
Да сцяжынак і родных дарог
Вы спяшайцеся як да каханых,
Вас сустрэне радзімы парог
Як гасцей дарагіх і жаданых.
Вашу стому бы здыме рукой
Водар траў і зялёнага бору,
Прыязджайце вясной і зімой –
Вас чакаюць у кожную пору.
І ад песень расчуліцца слых
За сталом у гасціннай бяседзе,
Не забудзьце і ўспомніць пра тых,
Хто ніколі ўжо не прыедзе.

 
Ля клёнаў і бяроз

 
Такі шчаслівы маю лёс –
Жыву ля клёнаў і бяроз,
Над галавою купал неба –
І што яшчэ, скажыце, трэба.
Хаджу я сцежкай след у след
Хадзіў дзе бацька мой і дзед,
Па тых слядах, дзе прадзед йшоў,
Хаджу пад пошчак салаўёў.
І я душой ужо прырос
Да гэтых клёнаў і бяроз,
Да гэтай сцежкі-каляі,
Што ўбілі прашчуры мае.
…Малюся каб не зарасла
Сцяжыны вузкай паласа,
Што паяднала час і лёс –
Жыць каля клёнаў і бяроз.

*  *  *

 Мне ў дзяцінства маё
зноў вярнуцца ахвота.
Ды таго не вярнуць –
што было, то прайшло.
Толькі ў месіве дзён,
у шточасных турботах
Мне надзея душу
сагравае цяплом.
Летуценні мае…
Гэтак хай не бывае,
Толькі марай жыву
і надзеяй жыву,
Каб сцяжынкай прайсці
да дубовага гаю
І ад шчасця сп’янець,
і ўпасці ў траву,
І глядзець, бы праз сон,
як працуюць заўзята,
Бы калісьці даўно
на пакосе ўдвох :
Мой дзядуля жывы
і жывы яшчэ тата
Каля ціхай ракі
косяць сіні мурог…

 
Васілёва хата


Шчасліва хата Васілёва,
Што не пакінуў гаспадар:
Хоць не жыве, ды штотыднёва
Імчыць на бацькавы абшар.
І нібы бусел на буслянцы,
Паправіць тут, прыладзіць там
І не дае ніякіх шанцаў,
Каб двор застаўся сам-насам.
А прыйдзе час, наладзіць косу,
Падворак выгаліць з расой,
Якім калісьці бегаў босы
Дзяцінства светлага парой.
Шчасліва хата… Хоць не ў змозе
Сказаць яму патрэбных слоў,
Нібы матуля пры дарозе
Чакае сына з Ляхаўцоў.

 
*  *  *

 
Прызнаюся: я той кулік,
Які сваё балота хваліць.
Я да карчоў сваіх прывык,
І ўжо мяне не пераправіць.
Мне ў кубле маім лацвей,
Чым у шпакоўні шматкватэрнай;
Са мною поруч салавей
Жыве на вуліцы аернай.
І не лякае пошчак ваш,
Што купіну накрые крыга
І ўпіша хутка карандаш
Такіх, як я, у Чырвону кнігу,
Паверце, тых шкада мацней,
Хто паляцеў з гнязда аднойчы,
Жывуць, не страчваюць надзей
Вярнуцца зноў пад родны корчык.
 
назад