Максимук Светлана Августиновна
Каралеўскаю вёскай цябе нашы дзеды назвалі
Маларыта мая, горад лепшы за ўсе.
Ветры цяжкіх пакут над табою не раз праляталі
Толькі ты заставаўся ў чароўнай красе.
Тут жывуць працавітыя, добрыя людзі
І сплятаюцца лёсы ў маларыцкі ўзор.
Хай шчасліваю доля ў кожнага будзе
І дабро напаўняе кожны дом, кожны двор.
Песняй шчырай з “куфэрка” гасцей мы вітаем
І паўднёвым цяплом усіх гатовы сагрэць,
Хлебам-соллю, крынічнай вадой сустракаем
І жадаем ніколі душой не старэць.
Маладзее заўжды хай і горад наш мілы
Прырастае дамамі, вясною чакае буслоў,
Ад бацькоўскай крыніцы мы чэрпаем сілы
І зямлі гэтай усю прысвячаем любоў.
Голас часу. 6 кастрычніка (№76). С. 1. Маларыта, 2018
Маларыта мая, горад лепшы за ўсе.
Ветры цяжкіх пакут над табою не раз праляталі
Толькі ты заставаўся ў чароўнай красе.
Тут жывуць працавітыя, добрыя людзі
І сплятаюцца лёсы ў маларыцкі ўзор.
Хай шчасліваю доля ў кожнага будзе
І дабро напаўняе кожны дом, кожны двор.
Песняй шчырай з “куфэрка” гасцей мы вітаем
І паўднёвым цяплом усіх гатовы сагрэць,
Хлебам-соллю, крынічнай вадой сустракаем
І жадаем ніколі душой не старэць.
Маладзее заўжды хай і горад наш мілы
Прырастае дамамі, вясною чакае буслоў,
Ад бацькоўскай крыніцы мы чэрпаем сілы
І зямлі гэтай усю прысвячаем любоў.
назад