Литвинюк Надежда Илларионовна
Мне выпала шчасце тут нарадзіцца
У працавітай сялянскай сям’і.
Дзе грудзі не могуць ніяк наталіцца
Чысцейшым паветрам і пахам зямлі.
Дзе бор адмыслова глядзіць на пагоркі —
Мястэчка імя ад яго ўзяло.
Пад сціплаю назваю Новыя Боркі
Між лесу схавалася тое сяло.
Тут добрыя людзі ў прыгожых мясцінах
Наладзілі разам з суседзьмі жыццё.
Іх хаты ўсіх запрашаюць гасцінна,
Змаглі каб спазнаць хараства пачуццё.
Тут дуб падпірае ў нябёсах аблокі,
Абрус рассцілаюць ў лясах верасы.
Жытнёвыя хіляцца долу галоўкі,
І птушкі спяваюць на ўсе галасы.
Тут пах канюшыны ўсіх пчолак збірае
І вабяць духмяным багаццем сады,
І ў сонечных промнях вясёлка іграе,
Зязюлька нястомна ўсім лічыць гады.
Тут людзі рупліва свой дзень пачынаюць,
Багаццем зямля шчодра дзеліцца з тым,
Хто з сонейкам устане і справы ўсчыняе
На радасць і блізкім, і родным усім.
Ляшчына арэхамі шчодра частуе,
Маліннік гасцінцы свае раздае.
Тут рэха ў лясочку бліз вёскі начуе,
Склікае ў грыбы ўсіх, хто рана ўстае.
Мне выпала шчасце тут нарадзіцца
На роднай маёй маларыцкай зямлі,
З людзьмі працавітымі сэрцам зрадніцца,
Што ветлівасць, шчырасць ад продкаў узялі.
Голас часу.- 2018.- 14 лістапада.- С. 8Дзе грудзі не могуць ніяк наталіцца
Чысцейшым паветрам і пахам зямлі.
Дзе бор адмыслова глядзіць на пагоркі —
Мястэчка імя ад яго ўзяло.
Пад сціплаю назваю Новыя Боркі
Між лесу схавалася тое сяло.
Тут добрыя людзі ў прыгожых мясцінах
Наладзілі разам з суседзьмі жыццё.
Іх хаты ўсіх запрашаюць гасцінна,
Змаглі каб спазнаць хараства пачуццё.
Тут дуб падпірае ў нябёсах аблокі,
Абрус рассцілаюць ў лясах верасы.
Жытнёвыя хіляцца долу галоўкі,
І птушкі спяваюць на ўсе галасы.
Тут пах канюшыны ўсіх пчолак збірае
І вабяць духмяным багаццем сады,
І ў сонечных промнях вясёлка іграе,
Зязюлька нястомна ўсім лічыць гады.
Тут людзі рупліва свой дзень пачынаюць,
Багаццем зямля шчодра дзеліцца з тым,
Хто з сонейкам устане і справы ўсчыняе
На радасць і блізкім, і родным усім.
Ляшчына арэхамі шчодра частуе,
Маліннік гасцінцы свае раздае.
Тут рэха ў лясочку бліз вёскі начуе,
Склікае ў грыбы ўсіх, хто рана ўстае.
Мне выпала шчасце тут нарадзіцца
На роднай маёй маларыцкай зямлі,
З людзьмі працавітымі сэрцам зрадніцца,
Што ветлівасць, шчырасць ад продкаў узялі.
Родны горад – мая Маларыта –
На ўзбярэжжы ракі ты стаіш.
Туманамі сівымі спавітая,
Ранкам золкім у неба глядзіш.
Расказаць можна шмат, Маларыта,
Пра цябе і жыцця твайго ўклад.
Промнем міру, спакою сагрэтая,
Бо пануюць тут згода і лад.
Ты ў паданнях, мая Маларыта,
Свой цяжкі адлюстроўвала лёс.
Атрымала ты назву ад Рыты
(Рэчка тут абмывае свой плёс).
Чысты горад – мая Маларыта –
Патанаеш у зелені дрэў.
Парк твой, скверы, двары, бераг Рыты
Жыхарам дораць птушачак спеў.
Самабытная ты, Маларыта,
Строй касцюмаў, спадніц, фартушкоў
Аднавіла ты з часам забыты.
Вабіць вока ўзор ручнічкоў.
І славутая ты, Маларыта,
Цябе славіць твой дружны народ,
Прадпрыемствы твае працавітыя,
Твой “Таптыжка”, твой хлебазавод.
Шмат герояў, мая Маларыта,
Узгадавала ў калысцы сваёй.
Маладых пакаленню адкрытыя
Усе шляхі для здзяйсненняў іх мрой.
Ты прыветлівая, Маларыта,
Твой вакзал сустракае гасцей.
Для якіх сэрца шчыра адкрыта:
Запрашаеш бываць тут часцей.
Горад памяці ты, Маларыта,
Напамінак нашчадкам тваім –
Курганы, абеліскі і пліты
Ты захоўваеш у сэрцы сваім.
Горад спорту – мая Маларыта –
Твой спарткомплекс і твой стадыён,
Твая школа рэзерву – здабытак –
У пераможцы рыхтуюць раён.
Клапатлівая ты, Маларыта,
Бо здароўе людзей тваіх – скарб.
Медыцына, культура, асвета
Добрым справам даюць слаўны старт.
Веры слаўнай, мая Маларыта,
Падаеш ты станоўчы ўзор.
Маці Боскай рукою пакрытая,
Ачышчаеш званамі прастор.
Ганаруся табой, Маларыта,
Горад ціхі, любімы ты мой.
Каляровымі ніткамі вышыты
У маім сэрцы партрэт мілы твой.
Голас часу. 2022. 3 жніўня (№ 59). С. 8.
назад
На ўзбярэжжы ракі ты стаіш.
Туманамі сівымі спавітая,
Ранкам золкім у неба глядзіш.
Расказаць можна шмат, Маларыта,
Пра цябе і жыцця твайго ўклад.
Промнем міру, спакою сагрэтая,
Бо пануюць тут згода і лад.
Ты ў паданнях, мая Маларыта,
Свой цяжкі адлюстроўвала лёс.
Атрымала ты назву ад Рыты
(Рэчка тут абмывае свой плёс).
Чысты горад – мая Маларыта –
Патанаеш у зелені дрэў.
Парк твой, скверы, двары, бераг Рыты
Жыхарам дораць птушачак спеў.
Самабытная ты, Маларыта,
Строй касцюмаў, спадніц, фартушкоў
Аднавіла ты з часам забыты.
Вабіць вока ўзор ручнічкоў.
І славутая ты, Маларыта,
Цябе славіць твой дружны народ,
Прадпрыемствы твае працавітыя,
Твой “Таптыжка”, твой хлебазавод.
Шмат герояў, мая Маларыта,
Узгадавала ў калысцы сваёй.
Маладых пакаленню адкрытыя
Усе шляхі для здзяйсненняў іх мрой.
Ты прыветлівая, Маларыта,
Твой вакзал сустракае гасцей.
Для якіх сэрца шчыра адкрыта:
Запрашаеш бываць тут часцей.
Горад памяці ты, Маларыта,
Напамінак нашчадкам тваім –
Курганы, абеліскі і пліты
Ты захоўваеш у сэрцы сваім.
Горад спорту – мая Маларыта –
Твой спарткомплекс і твой стадыён,
Твая школа рэзерву – здабытак –
У пераможцы рыхтуюць раён.
Клапатлівая ты, Маларыта,
Бо здароўе людзей тваіх – скарб.
Медыцына, культура, асвета
Добрым справам даюць слаўны старт.
Веры слаўнай, мая Маларыта,
Падаеш ты станоўчы ўзор.
Маці Боскай рукою пакрытая,
Ачышчаеш званамі прастор.
Ганаруся табой, Маларыта,
Горад ціхі, любімы ты мой.
Каляровымі ніткамі вышыты
У маім сэрцы партрэт мілы твой.
Голас часу. 2022. 3 жніўня (№ 59). С. 8.