Кучминский Владимир Дмитриевич


ДРУГАЯ  РАДЗІМА

Беларускім “хахлом” я лічуся,
Бо з маленства жыву ў Беларусі.
Мову гэтую роднай лічу,
На ёй вершы і байкі пішу.
І хоць езджу парой на Ўкраіну,
Я цябе, Беларусь, не пакіну.
Тут вучыўся я, рос і працую,
А цяпер ужо і ўнукаў гадую.
І жыву я тут не пад прымусам
У згодзе з вамі, браты-беларусы,
Памяркоўны характар што маюць,
Хлебам-соллю сяброў сустракаюць.
Лёсу я быць удзячны павінен,
Што заву той куточак адзіны
Я сваёю другою Радзімай.

 

назад