Ковенько Семён Иванович


СЛОВА ДА МАЛАРЫТЧЫНЫ

Мне шчасця  большага не трэба
На ýсё жыццё, на ýсе гады –
Мне б толькі бачыць тваё неба,
Мой край цудоýны, малады.
Твае азёры, што ýвабралі
I слёз палын, і песень звон,
Тваіх аратых, што аралі
Тваю зямлю вякоý спакон.
Мне б толькі піць з тае крыніцы,
Што Рытай славіла цябе,
Мне б толькі сэрцам прытуліцца
Калі, мо, зойдзецца ý журбе.
Не  мару я аб іншай долі
(З маленства я яе нясу) –
Мне б толькі бачыць тваё поле,
Яго жытнёвую красу.
Мне б толькі йсці яго дзяцінствам,
Удыхаць ягоны хлебны пах,
Да болю дарагі з дязцінства
Настоены на верасах.
Мне б ведаць толькі, што ніколі
Не развярзецца над табой
І па-над тым жытнёвым полем
Вайны – навалы градабой.
Хай чыстым неба тваё будзе,
Зарою сонечнай гарыць…
Ніколі стрэлы хай не будзяць
Твой бор на Мелавой гары.
Хай дым, пакутлівы і горкі
Уперамежку з горам слёз
Не ýзнясе больш вёску Боркі
Слупом гаротным да нябёс.
Хай вогненная тая сцюжа,
Што ýранку ўсё ўшчэнт змяла,
Над Забалаццем больш не кружыць
З дзіцячым плачам папалам.
Брадзяцін, Гвозніца, Арлянка -
Твой партызанскі слаýны кут
Хай не жывуць больш у зямлянках –
Няхай сады квітнеюць тут.
Хай багуслаýскія дзяýчаты
Ткуць да вяселляý ручнікі…
Хай не палаюць больш іх хаты –
Няхай іх лёс міне такі.
Каб Радзеж твой і Навалессе
Ніколі не хавалі зноý:
Ні восенню, ні напрадвесні
Ў магілах братніх жыхароý.
І Збураж, працаю руплівай
Узняты з попелу і слёз,
Няхай любуецца, шчаслівы,
На белізну тваіх бяроз.
Хаціслаý працаю хай славяць
Тваёй зямлі гаспадары…
Хай толькі не забудзе памяць
Той смерч… Як ум ім сяло гарыць.
Арэхава… Твае мясціны
Хай не забудуць тыя дні,
Як родныя яго хаціны
Знікалі ý жудасным агні.
З Паýлопаля да Перавога,
З Макран і да Зяленых Буд
Раскажа кожная дарога
Пра боль і жахі тых пакут.
Пяць тысяч ты не далічыýся...
А колькі ýдоý, калек, сірот?..
Ды ніц не паý, не пакарыýся –
Узняýся з гора і з балот.
… Не, з нашай памяці не сцерці,
Не выкрасліць са спісаý іх,
Памёршых не сваёю смерцю
Дзеля свабоды і жывых.
Я галаву схіляю нізка –
Паклон свой аддаю зямны
Тваім свяшчэнным абеліскам
І тым, хто выйшаý з той вайны…
Хай шчасцем родзіць тваё поле,
Хай салаýіны гай шуміць,
Хай светлай будзе твая доля,
Хай песня над табой звініць.
Хай пары ходзяць да світанку,
Хай Рытаю плывуць вянкі…
Каб толькі з фронта пахаванкі
Не йшлі табе - цераз вякі.
Мой край над Рытаю ракою –
Палескі працавіты дом,
Ты ý шчасці – дык і я ý спакоі…
І свеціць сонца за акном.
І больш нічога мне не трэба
На ýсё жыццё, на ýсе гады…
Мне б толькі бачыць тваё неба
І быць з табою назаýжды.
Табе, Маларытчына
Праз лугі, пералескі, дубровы
Рыта дзіўная тчэ дываны,
Вышывае ўзорам шаўковым
Любы край наш палескі цудовы,
Нівы роднае рунь збажыны.
Прыпеў:
Колькі зведалі тыя дубровы,
Колькі зведалі вёскі твае
Болю цяжкага ў дыме барвовым.
Партызанскі наш край, табе славу пяем.
2.Хай шумяць, зяленеюць дубровы,
Хай не бачаць тае больш бяды,
Шчасцем вокны хай свецяцца новыя,
Быццам вочы нявест васільковыя,
Хай квітнеюць твае сады.
Прыпеў.
Ззяе ў Рыце світанак ружовы,
Салаўямі  разбужаны гай.
Дык прымі прывітальныя словы,
Самай шчырай удзячнасці словы,
Маларытчына – родны край.
Прыпеў:
Колькі зведалі нашы дубравы,
Колькі зведалі вёскі твае
Болю цяжкага ў дыме барвовым.
Партызанскі наш край,
Табе славу пяем.
                                            1994 г.
Бягуць цягнікі

Іскрыначкі сонейка ў расінках купаюцца,
Над рэчанькай Рытай – задумлівы гай.
Бягуць цягнікі – усе кудысьці спяшаюцца,
Бягуць цягнікі ў зялёную даль.
А мне ўжо сягоння спяшацца няма куды:
Стаю ў задуменні – гляжу ім услед…
Жытнёвае поле на сонечным захадзе
Дзяцінству вітанне далёкае шле.
Бягуць цягнікі – хай дарога ім лёгкая,
Бягуць цягнікі, а ў мяне – пачуццё,
Што еду-лячу я ў маленства далёкае
Праз лугі, пералескі, праз гады, праз жыццё.
А сонейка ласкава так усміхаецца,
І ззяе ў расінках над рэчанькай гай.
Я ведаю-знаю: яно не вяртаецца –
Дзяцінства да нас… і чакай – не чакай.
Бягуць цягнікі. Крочу сцежкай задумлівай.
На сэрцы – спакой і вакол – ні душы.
Дзяцінства мае з песняй шчырай матулінай
За даляглядам  ружовым бяжыць.
Спяваюць  дзяўчаты ў Хаціславе
Пра зоранькі ясныя, чыстыя
Спяваюць дзяўчаты ў Хаціславе,
Пра шчасце і долю,
Жытнёвае поле
Спяваюць дзяўчаты ў Хаціславе.
Крынічанькай светлай, празрыстаю
Звіняць галасы над Хаціславам:
Пра летнія ночы,
Пра любыя вочы
Звіняць галасы над Хаціславам.
Цвітуць ручнікі вышываныя,
У Хаціслаў мы наш закаханыя,
У хлебныя нівы,
У край наш шчаслівы
З маленства мы ўсе закаханыя.
Звіняць галасы серабрыстыя –
Спяваюць дзяўчаты ў Хаціславе.
Хай песні лунаюць,
Няхай не сціхаюць
Дзявочыя песні ў Хаціславе.

МЕЛОВАЯ ГОРА

Я не видел тот бой,  я не видел тот бой.
В сорок первом году на горе Меловой.
Здесь – лесное раздолье,
Предрассветный туман,
Здесь - по праздникам – песни
Бойцов, партизан.
Здесь – по праздникам – слёзы
Бойцов, партизан.
Здесь берёзы и сосны,
По утрам – тишина…
А тогда на рассвете
Здесь пылала война.
Я не видел тот бой, я не видел тот бой.
В сорок первом в июне под этой горой.
А тогда на рассвете здесь горстка бойцов,
Истекающих кровью, прорывала кольцо.
А тогда на рассвете с приглушённым «Ура-а-а!»
Шла в атаку с бойцами Меловая гора.

1979 г.

назад