Данилюк Владимир Никитич


В деревне

Насыщен воздух ароматом,
Покрылся зеленью лужок.
Здесь каждый день перед закатом
Играет сборную рожок.
Здесь по утрам сверкают росы,
Туман белее молока.
Здесь и  свисающие косы
Ласкает тихая река.
Здесь поздно вечером ложатся,
На зорьке утренней встают.
Здесь в дверь ненадобно стучаться,
Когда девчата запоют.
Встречать закаты и рассветы
Люблю в своем родном краю –
По сокровенным приметам
Мою деревню узнаю.

  Гэта хата мая

Хатка мая, ці была ты парожняя
Хоць на хвілінку якую калі?
У зорачках росных трава прыдарожная,
Шчэбет наўсцяж узаранай раллі.
Шчырасць і ветлівасць пераплятаюцца
З працаю жылістай, дужай рукі:
Дбайнай, шурпатай таму, што стараецца,
Каб не стаяла дзяжа без мукі.
Каб у зялёнай віхуры галінак
Не загубіўся напеў салаўя...
На вуліцы міру гасцінны будынак,
Мая Беларусь – хатка мая.

    Роздум аб шчасці

Мне шчасця большага не трэба,
Як бачыць поле ў хвалях хлеба,
Бары, лугі ў пахучых кветках,
Чуць звон пчаліны на палетках.
І шум лясоў з дзіцячым смехам,
З працяжным водгукам і рэхам,
Звон каласоў і спеў птушыны
У вяселым рокаце машынным.
Мне шчасця большага не трэба,
Як бачыць светлым наша неба,
І рэчкі ў хвалях, што гатовы
Пранесці колер валашковы.
Праз ранкі ў росах, промні сонца,
У вечнасці назаўжды бясконца.
Мне шчасця большага не трэба,
Як адчуваць, што жыць патрэбна, -
Як адчуваць, што год за годам
Ідзе, а я з народам заўжды,
Душой і думкаю адзіны
З маёй цудоўнаю Радзімай.

    Хутар

Бацькоўскую хату даўно разабралі
На дровы, бо сыпалась з хаткі труха,
І кроквы струхнелі, і латы ўпалі,
Згніла саламянага даху страха.
Ля печы палаці сабе я масціў,
Матуля, чуць свет, сырадоем паіла
І я безадрыўна нагбом яго піў.
Маленькая хатка, а месца хапала.
Было весялосці, калі ў сагане
Бульба ў мундзіры амаль закіпала,
І гойсалі блікі па цьмянай сцяне.
Мы з братам ягоныя цені лавілі
Калі ў чаравіках, ды больш басанож.
Няўцям нам было, што шчаслівыя хвілі
Ад нас назаўжды ўцякаюць...  Усё ж
Шалелі. За вокнамі ветрык гуллівы
Старэнькую грушу ці яблыню трос.
Падобна дажджу, абсыпаліся слівы,
Манілі праз шыбіны, вабілі нас.
Як добра было… Але бацькі не стала,
І хаткі, і прызбы абапал яе.
Заможна жыву, ды чагосьці мне мала,
Чагосьці таго для мяне нестае.
Штотыдня, ў нядзелю, на хутар спяшаюся.
Вачэй ад мясцін не магу адарваць
І ў нізкім паклоне заўсёды схіляюся.
Гатовы бацькоўскі парог цалаваць.
Шчырасць
Росамі заззялі сонечныя далі,
О! Калі б вы ведалі, пэўна б не гадалі
Як я гэтым ранкам даражу.
Сэрца не маркоціцца, калі з неба коцяцца
Кроплі мітуслівага дажджу.
Нават песня просіцца, нават крыкнуць хочацца
Як я гэтым ліўнем даражу.
Ноты жаўруковыя слухаю без стомы я,
І заўсёды з шчырасцю кажу:
О! Калі б вы ведалі, людзі мае добрыя,
Як я цішынёю даражу.
За Радзіму мілую, маладым ці ў старасці
Трэба будзе – галаву злажу.
О! Калі б ты ведала, як тваёй я сталасцю
І тваім сумленнем даражу.
Обращаюсь к  тебе
Люблю тебя, моя земля,
За хлеб, за соль и за тревоги:
Где я – там ты… Где ты – там я…
Ведь общие у нас дороги.
Люблю за то, что ты меня
И пеленала, и растила.
…Учила мудрости меня,
Труду великому учила,
Учила видеть: в том и суть!
…И право, я теперь не знаю.
Ночами не могу уснуть:
Мечтаю, думаю, гадаю…
Люблю тебя, земля, люблю
Такой, как есть, такой, как знаю
Люблю тебя, как мать свою,
Но иногда не понимаю.
Прости, что должен говорить
Вот так, вот так, а не иначе –
Иначе сердце не велит,
И совесть не велит иначе.
Как можешь ты, земля моя,
Держать, носить и ложь, и скупость,
Порочность. А ведь ты – земля,
К чему такая равнодушность?

Дажынкі
Флажкі, шары, малюнкі і нашыўкі
Пад радасныя погляды сялян –
Упершыню раённыя дажынкі
Ў раёне пачынаюцца з Чарнян.
Усе на плошчы (без апартаментаў)
Няспыннаму дажджу наперакор
Пад музыку і шквал апладысментаў
Віншуюць шчыра перадавікоў.
Увагу не звяртаюць на знямогу
Мікола, Ніна, Кацярына, Глеб –
Святкуюць, дзякуй Богу, перамогу
У барацьбе за новы, свежы хлеб.
Не думаў аніхто пра адпачынак,
Таму не апускалася рука:
У караваі абласных дажынак
Ёсць і з чарнянскай збажыны мука.
                                             Голас часу .- 2018.- 14 лістапада.- С. 8

 

назад