Збураж
ЗБУРАЖ
Павел Назарук
У Збураж ссылалі з ваколіц
сялян непакорных паны,
каб тыя не ведалі волі,
каб верна служылі яны.
Але непакорных сагнуцца
Заставіць паны не змаглі:
Сяляне да волі імкнуцца
І тут кожны дзень пачалі.
Лясы ад сякеры радзелі,
Бутлелі харомы паноў,
І добра паны разумелі,
Што мала сякуць мужыкоў.
Так беглі гады за гадамі:
То немцы, то ляхі гналі
І клікалі нас мужыкамі
А мы ж – беларусы былі!
Падаткамі “мудра “ душылі
У хаўрус сябе ўзялі папоў,
Каб працай сяляне служылі,
Каб цалавалі паноў!
Жылося так горка стагоддзі
Дзядам і тваім, і маім,
Паночкам сказалі ж мы: “Годзе!
Канец вашым справам ліхім!”
Улада Саветаў мой Збураж
Да волі з нядолі ўзняла:
Пасля цёмных ночаў і бураў
Нам сонца навекі дала!
Мы самі цяпер тут пануем –
Вырошчваем хлеб і сады,
Жыццё сваё ў шчасці святкуем,
Не ведаем болей бяды.
Паны нас у Збураж збіралі,
Каб гонар у землю ўтаптаць,
Навек жа мы вольнымі сталі,
Аж хочацца песні спяваць!
Быў верасень ярка пунцовы,
Абдымкі ўсходніх братоў:
Не будзе ніхто Збураж новы
Называць болей вёскай рабоў.
сялян непакорных паны,
каб тыя не ведалі волі,
каб верна служылі яны.
Але непакорных сагнуцца
Заставіць паны не змаглі:
Сяляне да волі імкнуцца
І тут кожны дзень пачалі.
Лясы ад сякеры радзелі,
Бутлелі харомы паноў,
І добра паны разумелі,
Што мала сякуць мужыкоў.
Так беглі гады за гадамі:
То немцы, то ляхі гналі
І клікалі нас мужыкамі
А мы ж – беларусы былі!
Падаткамі “мудра “ душылі
У хаўрус сябе ўзялі папоў,
Каб працай сяляне служылі,
Каб цалавалі паноў!
Жылося так горка стагоддзі
Дзядам і тваім, і маім,
Паночкам сказалі ж мы: “Годзе!
Канец вашым справам ліхім!”
Улада Саветаў мой Збураж
Да волі з нядолі ўзняла:
Пасля цёмных ночаў і бураў
Нам сонца навекі дала!
Мы самі цяпер тут пануем –
Вырошчваем хлеб і сады,
Жыццё сваё ў шчасці святкуем,
Не ведаем болей бяды.
Паны нас у Збураж збіралі,
Каб гонар у землю ўтаптаць,
Навек жа мы вольнымі сталі,
Аж хочацца песні спяваць!
Быў верасень ярка пунцовы,
Абдымкі ўсходніх братоў:
Не будзе ніхто Збураж новы
Называць болей вёскай рабоў.
— Вёска ў Маларыцкім сельсавеце, за 7 км на паўднёвы захад ад Маларыты. У мінулым у складзе Гвозніцкага войтаўства (XVI —XVIII ст.) Маларыцкай воласці, затым гміны. У 1566 г. 39 зямельных участкаў, 40 сем’яў. Звесткі пра вёску ў эпоху Рэчы Паспалітай: 1668 г. (рэвізія), 1724, 1742 гг. (інвентары), 1754 г. (прывілей Аўгуста III Райнольду Ляпарскаму на 8 пустых увалок зямлі), 1758 г. (Збараж, прывілей Аўгуста III Нямцэвічам на валоданне зямлёю), 1786 г. (Збаражскі ключ; інвентар). Звесткі пра царкву: 1724, 1742, 1786 гг.
У 1860-я гады налічвалася 567 рэвізскіх душ (291 мужчына, 276 жанчын), адносіліся да маёнтка Збураж памешчыка Нефядовіча, сельская грамада Збуражская. Да маёнтка Збураж адносіліся 1216 рэвізскіх душ (559 мужчын, 652 жанчыны) у вёсках Маларыта, Збураж, Мельнікі. У 1886 г. 74 двары, 750 жыхароў, праваслаўная царква, карчма. Маёнткам Збураж валодалі Чычэрыны, ім належала 8,5 тысячы дзесяцін зямлі, у тым ліку каля 3600 дзесяцін лесу. У 1905 г. у сяле Збураж было 1398 жыхароў, у маёнтку — 39 жыхароў, у 1921 г. — 124 двары, 788 чалавек, з іх 785 праваслаўных, 3 католікі. У 1930-я гады 259 двароў, у 1940 г. — 312 гаспадарак, 1418 жыхароў. 3 12 кастрычніка 1940 г. па 16 ліпеня 1954 г. Збураж з’яўляўся цэнтрам сельсавета.
Непадалёку адкрыты радовішчы мелу і цагельнай сыравіны.
Свята-Пакроўская царква пабудавана ў 1993 г., цагляная.
Ёсць сярэдняя школа (117 вучняў), сельскі дом культуры, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, магазін і нарыхтоўчы ларок, цагельны завод, бібліятэка.
У 1998 г. 310 двароў, 760 жыхароў.
Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 518
Каля чатырох стагоддзяў таму назад каля паселішча Броды, дзе цяпер размяшчаецца вёска Збураж, было возера Буслаўка плошчай каля 10 га. Насельніцтва займалася земляробствам, лясы знішчаліся, глеба дрэніравалася, наступала эрозія і возера паступова высахла. I цяпер існуюць назвы дуброў — Паддубінне, Дуброва, Краснык, Гільха, Крамненна, Андрусава. 3 усходняга боку, ля рачулкі Гніздова, людзі жылі на невялікім хутарку Броды, з заходняга боку — ля рэчкі Каргіня.
Вясной і ўвосень над прасторамі гаспадарылі вятры, яны рабілі сваю справу, і выток рэчкі Гніздова ад урочышчаў Закрыўнае, Краснык усё болей заносіўся пяском. Падземнае цячэнне вады па нахіле і цяпер паціху працягваецца з урочышчаў Літвінец і Гільха, выходзіць на паверхню і працягвае свой шлях з поўначы на поўдзень па каналу.
П. Д. Назарук
Жыў-быў адзін чалавек на свеце. Многа гадоў яму было ўжо ад роду. Чаго ён толькі не пабачыў, ходзячы па розных краінах i землях. Нягледзячы на старасць, усе роўна не мог сядзець дома, пастаянна шпацыраваў некуды. Возьме сабе ў кайстру пару акрайчыкаў хлеба, кіёк улюбёны ў рукі – i толькі яго i бачылі. Потым ужо гаспадыні i дзецям пераказваюць падарожныя, што там i там напаткалі іхняга чалавека, усё добра ў яго: здароўе ў парадку, выглядаў бадзёра, сцвярджаў, што зімаваць абавязкова вернецца. Наказаў кланяцца ўсім родным i блізкім, ды прасіў не хвалявацца – не першы раз у дарозе.
Усплакне жонка, хоць i старая ўжо, але ж памятае мужа зусім маладзенькім юнаком, як яны кахаліся. Xiбa ім тады дрэнна было? Варкавалі, нібы тыя галубы, ад старэйшых хаваючыся, потым пабраліся і жьщь разам сталі. Дзеці пайшлі. На ix грэх нават благое падумаць, не тое што скардзіцца: дапамагалі ва ўсім, добрыя былі. Зараз ужо свае сем'і маюць, унукамі ўзрадавалі. Усё, здаецца, добра, ды вось з гаспадаром нешта ў такім ужо ўзросце зрабілася. Збярэцца, хітне жонцы галавою на развітанне i пайшоў сабе. Як яго ні супыняюць, як ні адгаворваюць, а ён толькі скажа ў адказ:
– Не хвалюйцеся, калі ласка, мае родненькія. Я ж не ваяваць іду. Пахаджу па свеце, пагляджу, як людзі ў іншых мясцінах жывуць, i назад вярнуся. Вам тады навін розных нараспавядаю. Слухаць будзеце –спаць не захочаце. Усё, пабачыце, будзе добра.
Паслухае жонка, паслухаюць дзеці – мо то i праўда, нікому ж у свеце ix стары крыўды не чыніў i чыніць не збіраецца. А што адносна ўсялякіх былічак, то тут нават i сумнявацца не даводзіцца. Як пачне вандроўнік гаварыць, дык нібы па кніжцы чытае, так усе складна i прыгожа ў яго атрымліваецца. На ўсю працяглую зіму такіх былічак-успамінаў старому хапае. Пра ўсе паведае. Таму i родныя ад яго многае пазнавалі.
Перасядзіць гаспадар зіму ў сваей хаце, а вясною, глядзіш, толькі сонейка прыгрэла – ужо топае з кіёчкам у руках у нашым накірунку. Цягне падарожнага зірнуць, як жа ў тым краі людзі жывуць, чым займаюцца, што для ix найбольш характэрна. А яшчэ надта любіў стары дапамагаць людзям. Убачыць, як яны, напрыклад, мучацца, печ упершыню кладучы, тут жа прапануе сваю дапамогу. Калі ж сілы ўжо неставала, каб самому рабіць нешта, то paiў, як ды што найлепшым чынам да канца давесці.
Аднаго разу не дачакаліся яго позняй восенню дамоў. Засумавалі родныя. Мяркуюць – здарылася нешта з бацькам. Стаяць на коленцах перад абразамі, моляць Бога за ягонае здароўе, просяць, каб вярнуўся дахаты. Здаралася па-ўсялякаму, ведама ж, сямейнае жыццё, жонка ў запале слова-другое крыўднае кіне, але ні ў якім разе i думаць не думала пажадаць свайму гаспадару нешта дрэннае. Самым вялікім i незамольным грахом лічылася гэта сярод вяскоўцаў – бацьку роднага праклінаць. Вось, думаюць дзеці i гаспадыня, знайшоў сабе чалавек недзе смерць. Можа, ад лютых ворагаў якіх, можа, ад рабаўнікоў-разбойнікаў, якія не разбіралі, хто перад імі, багаты ці бедны, стары ці малы, а можа, i такое не дзіва, скасіла недзе цяжкая хвароба i ў апошні час яму, канаючаму, не было нават каму конаўку вады паднесці. Рознае гаварылі, але стараліся маці падтрымаць, якая надта ж убівалася. Таму ў канцы размовы абавязкова адзін аднаго запэўнівалі, што вернецца бацька. Зайшоў, відаць, некуды надзвычай далека, дзе раней ніколі не быў, таму часу, звычайна на гэта раней затрачваемага, не хапіла. Але з дня на дзень трэба чакаць, ён ужо недзе зусім блізка i хутка пераступіць парог роднага дома.
Вочы праглядзелі, чакаючы, ад вокнаў хто-небудзь з сям’і на працягу дня не адыходзіў, каб момант той не прапусціць жаданы. Ды дарма чакалі, дарма хваляваліся. Не прыйшоў бацька-падарожнік у тую восень. Не з'явіўся ён i зімою. Вясна ясная надышла, i ўголас загаласіла старая гаспадыня, мужа свайго згадваючы. Прыпомнілася ёй, як выбіраўся раней у дарогу яе чалавек у такі цёплы, абуджальны час.
У царкве, схадзіўшы, службу памінальную замовіла. Адстаялі разам сям'ёю на каленях, прыйшлі дахаты i тут традыцыйна правялі родную ім душу.
Паступова пачалі забывацца пра старога. Ужо не дзень, не два, а цэлых пяць гадоў прайшло з таго дня, як бацька з двара ў дарогу выбраўся. Чакаць, канешне ж, перасталі. Xiбa турбот іншых мала, калі на плячах гаспадарка, сям'я i іншыя будзённыя справы. Усе ў полі шчыравалі. Дома толькі адна старая маці з малымі дзецьмі заставалася. Куды ўжо ей на ніве кіраваць. Не стала спрыту ў руках, сілы ў нагах i спіне, ды i дзеці не давалі жанчыне працаваць столькі, колькі раней. Ціхенька сноўдалася цяпер па двары туды-сюды ды на дзяцей пакрыквала, нават калі тыя i шкоды ніякай не ўчынілі, проста, каб самой на душы весялей стала.
А стары тым часам жывы быў. Здарылася з ім бяда. Неяк, ужо пад самы вечар, ідучы па глухой лясной дарозе, натрапіў ён на ліхіх людзей, якія, мабыць, нешта злачыннае здзейснілі i вярталіся назад у сваё логава. Яны i захапілі падарожнага. Спачатку хацелі жыцця пазбавіць, ды нехта з разбойнікаў пapaiў не рабіць гэтага, а завесці ў лагер, там стары будзе ім есці варыць, бо самім жа лянота працаваць. Так i зрабілі. 3 таго няўдалага вечара чалавек-вандроўнік стаў прыслужваць рабаўнікам, але намер свой вырвацца з няволі не пакінуў. Прыслухоўваўся, а калі выпадаў зручны момант, то выпытваў, куды можна адсюль падацца. Пакуль прыглядаўся, разважаў, каб яго ліхія хаўруснікі не здагадаліся, часу многа прайшло.
Але аднаго дня надарыўся ўсе ж зручны момант. Перапіліся гаспадары ляснога лагера. Спалі, хто дзе зваліўся, мёртвым сном. Стары падумаў, што лепшай часіны не дачакаецца, а куды ісці – ужо прыкладна ведаў. Толькі спачатку задумаў адкапаць чыгун з залатымі дукатамі, які рабаўнікі схавалі (ён прасачыў, калі гэта рабілі двое бандытаў).
Узяў рыдлёўку i пайшоў да старых дубоў. Знайшоў тое запаветнае месца i ўзяўся капаць. А ноч была чорная, ветраная, ажно хадуном хадзіў адвечны бор. Пранізліва чвякала аб раскапаны жвір рыдлёўка. Нарэшце стары дакапаўся да чыгуна. Перасыпаў золата ў торбу i хуценька ўцякаць, наколькі нoгi дазвалялі. Нясецца, нібы на крылах, дый думае: «Вось i я сваім родным радасць прынясу! Зямлі прыкупім, жывелы... Болей ужо нікуды не пайду, з імі застануся...»
Праз тыдняў колькі дабраўся да нейкай вёскі. А яна страшная такая, што, колькі па белым свеце хадзіў, такой галечы не бачыў. Хаты гнілыя, стрэхі раскрытыя, людзі галодныя. Навокал плач ды стогн, праклёны на такое жыццё. Ідзе стары, ідзе ды ўсе паўтарае: «Але ж i збуражыліся людзі! Але ж i галеча! Божа праведны, што ж гэта такое?»
Не вытрымаў i раздаў вяскоўцам свае золата, каб лепей ім жыць стала. Толькі сам ужо далей ісці не змог. Памёр. Пахавалі яго сяляне, як самага шаноўнага нябожчыка. Крыж над магілаю высокі паставілі. А веска так i засталася – Збураж, значыцца, разбураная, раскіданая, хоць пасля таго выпадку адбудавалася, прыгожай стала.

Збураж // Брэстчына : Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў/
Склад.,запіс.апрац. А.М.Ненадаўца. - Мн. : Беларусь, 1995. – С.334-337.– (Мой родны кут)
***
Багата наша гісторыя і на розныя падзеі, і на розныя факты, многія з іх адыходзяць у нябыт, пра некаторыя яшчэ ўспамінаюць. Чытачам цікава прачытаць матэрыял "Зніклае возера", які напісаў ветэран вайны і працы са Збуража - Павел Данілавіч Назарук.
...Яшчэ даўным-даўно, гадоў каля чатырохсот таму назад, каля паселішча Броды (а цяпер ля вёскі Збураж нашага раёна) знаходзілася возера Бусляўка.
Размешчана яно было ў паўднёвай частцы вёскі Збураж (там і цяпер знаходзіцца нізоўе яго). Па сваей плошчы займала каля 10 га. "Якія ж прычыны паслужылі для яго знікнення?" – задаем цяпер пытанне сабе. Ды нашы продкі таму пасадзейнічалі. Менавіта такі вывад раблю, прачытаўшы кнігу А.Н. Рабцэвіча "Аб чым расказваюць манеты".
Як напісана Рабцэвічам: “Назіраўся інтэнсіўны рост гарадскіх цэнтраў і вёсак у Беларусі: калі ў сярэдзіне ХVI ст. іх налічвалася 150, дык у сярэдзіне ХVI - ужо 462, з іх 37 гарадоў і 425 мястэчкаў. Каралеўская ўлада і феадалы заахвочвалі выгаднае для іх стварэнне новых гандлева-рамесных пунктаў і вёсак, даючы тым, хто жадаў пасяліцца на месцы заснавання новага горада, або сяла, розныя ільготы і прывілеі».
I вось нашы першыя пасяленцы сталі распрацоўваць сабе нівы і лугі сярод дрымучых лясоў і дубpaў - Паддубынне і Дуброва.
3 усходняга боку рачулкі Гніздова пасяліліся людзі ў невялікія хутаркі па назве Броды, а з заходняга боку - рэчкі Каргіня.
Ішлі гады за гадамі: насельніцтва павялічвалася, патрабавалася больш ворыўнай зямлі і пашы, лясы рабіліся больш рэдкімі ад сякер і піл сялян. Выкарчоўваліся яны ва ўрочышчах Дуброва, Залессе, Краснык, Гільха, Крамненка, Андрусава і інш.
Аголяны край ад лясоў пясчана-ворыўнай зямлі адкрыў шлях для эрозіі. Тут сталі без усялякіх перашкод гуляць буйныя вятры ў любую пару года (асабліва вясной і восенню), якія ўзнімалі пясчаны пыл у воблакі і заносілі яго па паветры ў выток рэчкі Гніздова на прышыйку Закрыўнае-Краснык.
Сваей работы вецер не спыніў і цяпер. Ад пастаянных ветравых заносаў выток рэчкі стаў закрытым. Гэта зрабіў вецер за 200 гадоў. Аднак падземнае цячэнне вады па нахілу працягваецца з урочышчаў Літвінец, Гільха бесперапынна і цяпер. Вада ўсё роўна вырываецца на паверхню зямлі і працягвае свой шлях у напрамку з поўначы на поўдзень па вытоку канала, які выкапала Маларыцкая ПМК-8.

Назарук П.Д. Час адкручваць гайкі назад//
Голас часу. – 1995. –7 кастрычніка.
***
Калісьці на месцы вёскі быў маленькі хутар, які называўся Лізоны. Вакол хутара было шмат зямлі. Людзі з другіх вёсак пачалі збірацца ў адну вёску і таму назвалі вёску Збураж (ад слова збіраць, збыраты). Першымі жыхарамі вёскі былі Назарук Яўціхей і Назарук Фекла. Веска з кожным годам усе павялічвалася і людзі пачалі даваць назвы канцам вёскі. Так Залессем называецца частка вескі, якая знаходзіцца сярод мноства дрэў, нагадваючых лес.
Старадаўняя назва Збураж, утвораная ад кораня слова “бурыць” у спалучэнні з архаічным суфіксам - аж і прыстаўкай з: 3 - бур - аж. Прыблізны першапачатковы сэнс назвы - убогія збудаванні, разбураныя хаты, бедны скарб, бедныя пажыткі.

(Са слоў старажылаў)
Память о войне.
Мемориальные объекты и памятные места войны
Братская могила
ФОТО 2025 год
Деревенское кладбище. Погибли в 1944 году. Перезахоронены в 1959 – 1961 гг. На могиле установлен памятник в 1992 году. Памятник изготовлен из цемента и бетона. Количество захороненных – неизвестно, захоронены бойцы 75-ой стрелковой дивизии.
Со слов Глеба Цукалова, внука ЦУКАЛОВа Игната Романовича (Младший лейтенант ЦУКАЛОВ Игнат Романович, командир взвода 6-й роты 115-го стрелкового полка 75-й стрелковой дивизии. Родился 15 декабря 1915 года Новосибирская область, Каргатский район, с. Александровка. В РККА с сентября 1936 года. В сентябре 1938 года окончил курсы младших командного состава. В апреле 1939 года окончил курсы младших лейтенантов. 29 января 1940 года командир снайперской группы 400-го лыжного эскадрона 8 армии. Участник советско-финляндской войны 1939-1940 годов. Указом Президиума Верховного Совета СССР от 19 мая 1940 года награждён орденом Красная Звезда. С июня 1940 года командир взвода 115-го стрелкового полка. 22 июня 1941 года в составе полка оборонял г. Малориту Брестской области. Погиб 23 июня 1941 года в урочище Меловая Гора прикрывая в составе группы отход 115-го стрелкового полка. Имя увековечено на Кургане Славы в урочище Меловая Гора г. Малорита) (2025 год):
«Братская могила на кладбище д.Збураж.
Историю в настоящий момент можно восстановить только по воспоминаниям ветеранов.Со слов Глеба Цукалова, внука ЦУКАЛОВа Игната Романовича (Младший лейтенант ЦУКАЛОВ Игнат Романович, командир взвода 6-й роты 115-го стрелкового полка 75-й стрелковой дивизии. Родился 15 декабря 1915 года Новосибирская область, Каргатский район, с. Александровка. В РККА с сентября 1936 года. В сентябре 1938 года окончил курсы младших командного состава. В апреле 1939 года окончил курсы младших лейтенантов. 29 января 1940 года командир снайперской группы 400-го лыжного эскадрона 8 армии. Участник советско-финляндской войны 1939-1940 годов. Указом Президиума Верховного Совета СССР от 19 мая 1940 года награждён орденом Красная Звезда. С июня 1940 года командир взвода 115-го стрелкового полка. 22 июня 1941 года в составе полка оборонял г. Малориту Брестской области. Погиб 23 июня 1941 года в урочище Меловая Гора прикрывая в составе группы отход 115-го стрелкового полка. Имя увековечено на Кургане Славы в урочище Меловая Гора г. Малорита) (2025 год):
«Братская могила на кладбище д.Збураж.
Вспоминает командир 1-й стрелковой роты 115-го стрелкового полка Коровченко Григорий Михайлович (в июне 1941 года - лейтенант):
«В первых числах июня 1963 года я получил приглашение военно-научного общества гарнизонного дома офицеров г.Бреста прибыть на мероприятия в Брестскую крепость. Меня радушно встретили в музее обороны секретарь упомянутого общества т. Лозоватский Ю. начальник музея майор Крупенников. Они объяснили цель моего вызова, сообщив при этом, что кроме меня приехали еще два ветерана 75-й стрелковой дивизии. Встреча через 22 года с комиссаром дивизии Ткаченко И.С. была очень трогательная, мы обнялись. После, смущенно смахивая слезы, долго рассматривали друг друга. Вокруг нас стали собираться посетители музея. Приехал и командир минометного взвода нашего полка Куделин В.Г., в то время он работал в Бресте сотрудником аппарата Брестского обкома КПБ.
Майор Крупенников объяснил нам, что мы приглашены для уточнения боевых действий 75-й стрелковой дивизии в июне 1941 года на территории Брестской области. Нам выделялась автомашина и взвод специалистов инженерных войск...»
«...Приехали мы на место тяжелого боя 22 июня 1941 года д.Збураж, который вел 115-й стрелковый полк. Пошли слухи о нашем приезде, к нам стали приходить люди - колхозники и рабочие. Среди них был Прокопук Алексей, житель д.Збураж, который рассказал, что после нашего отхода, на второй-третий день войны, немцы согнали мужчин деревни и заставили хоронить убитых воинов дивизии. Он в подробностях рассказал, что убитых собирали от д.Гвозница до Збуража и у Меловой горы. Свозили подводами на местное кладбище Збуража и хоронили в братской могиле. Сколько было убитых он сказать не мог, т.к. занимался подвозом убитых, но в могиле было очень много. У одного из убитых в телеге выпал медальон, он хранил его всю войну и передал нам. В медальоне был корешок анкеты, в котором значилось: «Красноармеец Олейников Иван Васильевич, 1921 года рождения, уроженец Винницкой области, Кучинский сельсовет, с.Куча. Домашний адрес: г.Симферополь, совхоз Коммунар, 1-й участок...»
«...По приезду в Брест мы взаимно поблагодарили майора Крупенникова за организацию работ на местах боев нашей дивизии и передали все полученные документы, медальоны и свой отчет о поездке...»
Вот откуда стало известно о братской могиле на кладбище в д.Збураж. Когда я приезжал в Малориту в 2016 году, разговаривал с Василием Филлиповичем Марковым. Он мне и подсказал, где искать братскую могилу. О документах переданных в Брестскую крепость у него информации не было, но в свое время он безуспешно пытался найти родственников красноармейца Олейникова И.В.
Примерно в тот же год, мне прислали сканы медальонов, которые очень долгое время находились в архиве музея обороны Брестской крепости. Прислал мне сотрудник Управления по увековечиванию памяти МО РБ, который разбирался в архиве с медальонами. В настоящее время по захоронению в д.Збураж направлено письмо в прокуратуру и райисполком Малоритского района с разъяснениями».

ПАМЯТНИК ЗЕМЛЯКАМ

В центре деревни, возле здания средней школы.
В память о земляках, погибших в годы Великой Отечественной войны в боях с немецко-фашистскими захватчиками на фронтах и в партизанских отрядах, и сожжённых жителях деревни в 1985 году установлен памятник — скульптурная группа: воин со склонённым знаменем и скорбящая мать. В 1993 г. памятник был перенесён в сквер, заложенный к 20-летию Великой Победы советского народа над врагом, размещённый около храма Покрова Пресвятой Богородицы д. Збураж.