Высокое
Вёска ў Лукаўскім сельсавеце, за 16 км на паўночны ўсход ад Маларыты. У мінулым хутар у складзе Велікарыцкай воласці, затым Макранскай гміны. У 1905 г. налічвалася 6 жыхароў, у 1921 г. — 25 двароў, 123 жыхары, усе праваслаўныя. У 1930 г. 30 двароў.
Ёсць базавая школа (25 вучняў), магазін.
У 1998 г. 70 двароў, 145 жыхароў.
Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 513
Назад