Субботы


Вёска ў Чарнянскім сельса­веце, за 26 км на паўночны ўсход ад Маларыты. У мінулым у складзе Азяцкай гміны. У 1921 г. налічвалася 12 двароў, 49 жыхароў, усе праваслаўныя; у 1940 г. — 23 двары, 103 жыхары.
У 1998 г. 4 двары, 5 жыхароў.

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
 рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 529.

 

Субаты, вёска, дзе пражываюць усяго дзве пенсіянеркі – Надзея Вакульская і Вольга Букач. Ці шчаслівыя яны? Гэтае пытанне вяртае іх у маладыя гады, калі ў доме панавалі мір і згода, калі побач былі клапатлівыя і працавітыя мужы, калі падрасталі дзеці – у адной чацвёра, у другой – двое. А на палях з гароднінай (абедзве працавалі ў паляводчых брыгадах) маглі горы звярнуць. Вольга Канстанцінаўна званне “Майстар раслінаводства” ІІ класа атрымала тады, адна з нямногіх у раёне. І вось такая працавітая натура ў асобах гэтых дзвюх жанчын адчуваецца і цяпер, калі за плячыма шмат гадоў ужо, — вакол дамоў нямала акуратна выпалатых градачак, дзе якой толькі гародніны няма – памідоры, агуркі, капуста, цыбуля, часнок, морква, бурачкі, фасоля, кабачкі, нават кавуны, якія тут прыжыліся ў клапатлівых гаспадынь. Рукі ў іх не для суму.
— Летам зусім не сумна, — гаворыць Вольга Канстанцінаўна. – Няма калі сумаваць.
— А зімой?
— Тэлевізар ёсць. Газеты паштальён прыносіць. Яны – мае галоўныя субяседнікі.
У жанчын ёсць тэлефоны. Тры разы на тыдзень прыязджае аўталаўка, якая прывозіць прадукты першай неабходнасці. Толькі закажы – усё, што трэба, прывязуць. Усімі дабротамі цывілізацыі пенсіянеркі забяспечаны. Дзяржава, як бачна, не пакідае іх адзін на адзін са сваімі праблемамі і адзінотай. Калі трэба, то і сацыяльны работнік наведаецца.
Нядаўна да Надзеі Вакульскай у дом госці завіталі з райцэнтра, каб уручыць ёй юбілейны медаль “70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” як вязню фашызму. Два з паловай гады была яна на катаржных работах у Германіі. Спазнала, што такое здзекі, прыніжэнні чалавечай годнасці. Таму так любіць і беражэ сваю родную зямельку, свой домік гэтая 89-гадовая жанчына.
Дзве жанчыны акружаны ўвагай блізкіх. А калі яна ёсць, адзіноцтва адступае. І пакуль трымаюць ногі, яны не збіраюцца пераязджаць да дзяцей у горад. Да ўсяго можна прывыкнуць, таму ні кроку адсюль. Вось такая філасофія ў гэтых сельскіх жанчын. 

Голас часу.  2014.  9 ліпеня (№9).  С. 4.

Память о войне. 

Мемориальные объекты и памятные места войны

Братская могила
суб.jpg
1 км севернее д. Субботы. Захоронение произведено в октябре 1942 года. В 1979 году на могиле насыпана насыпь и установлена бетонная плита. В 2010 году установлена мемориальная плита с именами погибших.


Назад