Струга


Вёска ў Велікарыцкім сель­савеце, на паўночны захад ад Маларыты. У мінулым у складзе Велікарыцкай воласці, затым гміны.
Курганны могільнік (мясцовая назва Шведскія магілы) IX —X ст. У 8 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Крыж, каля дарогі на былы хутар Халсцінава; 8 насыпаў (справа 7, злева 1), вышынёй 0,38 — 0,8 м, дыяметрам 5,8 —8,2 м. Насыпы задзернаваныя, на некаторых растуць дрэвы. Могільнік выявіла і абследавала ў 1980 г. С. М. Васільева, у 1982 г. абследавала, у 1983 г. раскапа­ла 1 курган Т. М. Каробушкіна. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за курганам. Могільнік адносіцца да 9 — 10 стагоддзяў.
У 1905 г. налічвалася 11 жыхароў, у 1921 г. — 17 двароў, 109 жыхароў, усе праваслаўныя; у 1930 г. 35 двароў.
У 1998 г. 72 двары, 153 жыхары.                                                                                       

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / 
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 529. 

Згодна першай версіі паходжання тапаніма, назва вёскі пайшла ад майстэрняў (стругаць); па другой — ад слова «струга», што значыць куп’істае балота, зарослае чэзлым хмызняком, заўсёды залітае вадой. Сапраўды, вёска размешчана як бы на астраўках, якія ўзвышаліся над стругамі; іх нямала ў наваколлях нават пасля меліярацыйных работ.

МАГАЗИН СТРУГА.JPG


Курганный могильник

1.png

8 км западнее от д. Струга, справа о дороги на бывший хутор Холстиново, в урочище «Крест». Представляет собой земляную насыпь.


Назад