Заорье


Вёска ў Чарнянскім сельсавеце, за 30 км на паўночны ўсход ад Маларыты. У мінулым у складзе Верхалескай воласці, за тым Навасёлкаўскай гміны. У пачатку XX ст. у вёсцы налічвалася 200 жыхароў, у лясной канторы Заор’е — 8 жыхароў. У 1921 г. 26 двароў, 142 жыхары, усе праваслаўныя.
Ёсць пачатковая школа (5 вучняў), магазін.
У 1998 г. 59 двароў, 123 жыхары.                                                                                             

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.- уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. –  С. 517. 

Уладальніца в. Хабовічы (цяпер у Кобрынскім раёне) Вольга Сушыльская ў час гульні ў карты паставіла ўмову, што ў выпадку проігрышу выселіць з сваіх уладанняў пяць сялянскіх сем’яў і накіруе іх абжываць далёкую мясцовасць за хутарам Ор. Так у 1840-я гады былі выселены сяляне Гаўрыла Блядай, Аркадзь Ганчарук, Іван і Раман Чаквіны і Іван Ярашук разам са сваімі сем’ямі. Памешчыца выдзеліла ім каля 18 дзесяцін зямлі, непрыгоднай для земляробства, якую належала абжыць і абрабіць. Карчавалі лес, капалі саджалкі і канавы... Паступова адваёўвалі ворыва пад поле і сенажаць. Жылі паасобку, на хутарах — умовы не дазвалялі жыць грамадой. Упраўляючым Сушыльская прызначыла нейкага Пая. Так з цягам часу за Орам узнікла новая вёска — Заор’е.
                                                                                                                       А. I. Дзям’янка


Назад