Вёска, цэнтр Лукаўскага сельсавета, на заходнім беразе воз. Лукаўскае, за 21 км на паўночны ўсход ад Маларыты. У мінулым у складзе Ляхаўскага войтаўства (XVI ст.), Рытскага войтаўства (XVII — XVIII ст.), Велікарыцкай воласці, Макранскай гміны.
Археалагічныя помнікі — сведкі жыцця і дзейнасці людзей у старажытнасці. У наваколлі вёскі на ўзбярэжжы возера Лукаўскае ёсць група першабытных стаянак.
Стаянка 1. За паўднёвай ускраінай вёскі, на невысокіх пагорках каля воз. Лукаўскае, выяўлены рэшткі позненеалітычнага помніка. Культурны пласт значна парушаны, ён цягнецца ўздоўж берага на 100 м перад балотам з канавамі. Крамяні са слядамі апрацоўкі, дробныя абломкі неалітычнага посуду адносяцца да 3 тысячагоддзя да н. э. Помнік выяўлены У. Ф. Ісаенкам і даследаваны ў 1964 г. Месца было занятае пад селішча ў раннім жалезным веку, але, магчыма, тут працягвалася жыццё і ў VIII —X ст.
Стаянка 2. На поўнач ад вёскі за 2,5 — 3 км, на супрацьлеглым, паўночным беразе воз. Лукаўскага. На паверхні марэннага бугра ў наваколлі трыянгуляцыйнага знака ў прамоінах і раздувах трапляюцца крамяні з апрацоўкай: нуклеусы, адшчэпы, пласціны часоў мезаліту і неаліту (7 — 4 тысячагоддзі да н. э.). Помнік выяўлены і даследаваны У. Ф. Ісаенкам у 1964 годзе.
Стаянка 3. На поўнач ад вёскі за 1,5 км, на заходнім беразе возера, у прамоінах на паверхні прыазёрнай тэрасы, трапляюцца гнёздамі крамяні з прыкметамі апрацоўкі і закончаныя прылады працы — рэшткі мезалітычнага або неалітычнага помніка.
Помнік 4. На заходнім беразе возера некалі быў вялікі камень-валун з адбіткам быццам чалавечай ступні — «следавік». Тут, у каплічцы на востраве, маліліся людзі, прыносілі ахвяры. А можа, у капліцы некалі дзяўчаты падтрымлівалі нязгасны агонь.
На мысе, дзе размешчаны могілкі, бачны насып — рэшткі старажытнай царквы. Возера мае карставае паходжанне, глыбіня тут рэзка павялічваецца да 11,5 м, пры сярэдняй глыбіні 4,3 м.
У 1566 г. у Лукаве налічвалася 23 двары, 53 сям’і. У акце замены фальваркаў і ў яго пацвярджэнні Лукава згадваецца ў 1564 і 1589 гг. 21 лістапада 1657 г. каралеўскі камісар Андрэй Катовіч выдаў Лукаўскай царкве ліст на дзве ўвалокі зямлі — Лабачэўскую і Хамічаўскую, на чыншавай плаце па 10 злотых за кожную. 3 ліпеня 1659 г. кароль Ян-Казімір даў прывілей, які пацвярджае гэты ліст. Ёсць звесткі пра Лукава ў рэвізіі Берасцейскага павета пад 1668 г., 17 красавіка 1717 г.— пастанова «мужоў» усёй грамады сяла Лукава, каб да дзвюх царкоўных увалок, Кацаўскай і Грызаўскай, дадзеных з дазволу каралеўскага Рудскага двара ўзамен за папярэднія дзве царкоўныя ўвалокі, Бульдоўскую і Таратанаўскую, далучыць да царкоўнага пляцу, які называецца «поле Востраў», на якім стаяла царква, і не забіраць яго ад яе пад зарукай 100 кап. Іншыя звесткі пра Лукава, у тым ліку пра царкву, у помніках часоў Рэчы Паспалітай: 1668 г. (рэвізія), 1724, 1742, 1786 гг. (інвентары), 1791 г. (рэестр «хлопаў»), 1792 г. (апісанне «грунтаў»).
У 1860-я гады ў Лукаве было 336 рэвізскіх душ (156 мужчын, 180 жанчын), у тым ліку сельская грамада Лукаўская (раней 4-я Пажэжынская) — 47 (24 мужчыны, 23 жанчыны), дзяржаўныя сяляне; грамада Чарнянская — 289 (132 мужчыны, 157 жанчын) адносілася да маёнтка Руда, уладанне памешчыка Ягміна; царква, вучылішча.
У 1874 г. адкрыта земскае народнае вучылішча. У 1886 г. 26 двароў, 394 жыхары, вучылішча, царква, карчма. У 1886 г. у вучылішчы навучалася 25 вучняў, з іх 3 дзяўчынкі. Настаўніцай працавала Алена Савіцкая. У 1905 г. у сяле Лукава налічвалася 759 жыхароў, у сядзібе 3 жыхары, ва ўрочышчы з той жа назвай 21 жыхар. У 1921 г. 93 двары, 489 жыхароў, з іх 453 праваслаўныя, 1 католік, 35 іўдзеяў.
Свята-Багародзіцкая царква, адбудавана ў 1992 г., цагляная.
Ёсць сярэдняя школа (128 вучняў), дзіцячы сад, сельскі дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, ашчадная каса, урачэбная амбулаторыя, кафэ, магазін, паляўнічая гаспадарка.
У 1998 г. 291 двор, 739 жыхароў.
Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 520 -521
Гналі аднаго разу плытагоны плыты па нашай рацэ. Не глядзіце, што сёння яна перасохлая ды зарослая ўсялякім зеллем, друзам закіданая, смярдзіць, нібы агромністы свінушнік. Тады зусім іншае было. Рэчка плыніла свае воды, як апантаная, насіла на сабе ўсялякія лодкі i плыты. Слаўна карысталіся ёю людзі.
Вось i гэтыя плытагоны сядзелі, калі цячэнне было павольным, акрамя аднаго-двух, якія кіравалі, а астатнія любаваліся прыгажосцю, што панавала навокал. Было вельмі добрае надвор'е, часіна напрыканцы вясны, перад самым летам. Вядома ж, надвор'е добрае, цёплае, сонейка ззяе-блішчыць весела ў недасягальнай вышыні, звечара прайшоў кароткі, але надзіва буйны дожджык, зямелька выкупалася, скінула з сябе стому i млявасць, напілася вады – усё расце бы на дражджах. Нават чуваць, як трава расце, калі добра ўслухацца. Незвычайна такое, але сапраўды было. Вопытныя, спрактыкаваныя людзі толькі галовамі круцілі. Гэта ж трэба! Дзе толькі ні былі, дзе толькі ні вандравалі, а такой непараўнальнай прыгажосці не бачылі!
А кветкі ўсялякія цвітуць-пераліваюцца, нібы жар рассыпаны па лузе гарыць. Ад іх так цяплом i патыхае, i такі ўжо пах ідзе, што невядома, як ад яго пазбавіцца, здаецца, нюхаў бы i нюхаў. Зранку выпала мядовая раса дый разлілася па ўcix навакольных кветачках, па траве i па зямлі, быццам узяў нехта вялізнае вядро i пэндзаль у рукі i папырскаў шчодра травы i краскі, дрэвы i саму зямлю.
Сонейка тым часам ужо паднялося вышэй ды так прыгрэла, што ад зямлі ажно пар падняўся i густа паваліў, нібы з гаршка, які толькі што са страваю з печы дасталі. А сонейка яшчэ больш грэе-прыпякае. Куды ні глянь – усё блішчыць, пераліваецца. Раса высахла, а мёд так i застаўся на траве ды на кветках. Чмялі, пчолы i матылі лётаюць, гудуць над краскамі – мёд збіраюць.
Плытагоны паглядваюць маўкліва, i кожны сам сабе ўсміхаецца, мабыць, згадвае нешта сваё, таямнічае. Нават тыя, што кіравалі, i то цішэй сваю справу рабілі, гледзячы на сяброў, якія рознымі рухамі паказвалі ім: асцярожна, тут усё ў парадку, няма чаго асабліва хвалявацца, рэчка спакойная, цячэнне нармальнае, дайце прыгажосцю налюбавацца!
Ляжыць дзядзька на плыце, стаміўшыся, i ў густую бараду нешта мармыча. Прыслухаліся астатнія, што да чаго? Ажно чуюць, ён жа песню спявае, якую мо ў раннім дзяцінстве матуля пела.
Hixто i не памятае дакладна, як усе да стырнавога перабраліся i паціху пяяць-падводзіць яму пачалі. Спяваюць мужчыны, адзін на аднаго не глядзяць, а песня ўсё шырэй нясецца над прыбярэжнымі травамі, над хвалямі рэчкі-працаўніцы, пад неба высокае падбіраецца. А чаго б i не паспяваць? Чаму б не прыгадаць маленства-дзяцінства? Xiбa ж ужо столькі вольнага часу ў чалавека-працаўніка, каб у любы момант вось так сесці ды адпачыць, вывесці словы простай задушэўнай песні?
Скончылі адну, заспявалі другую. I гэтая мелодыя неяк надта ж арганічна ўпляталася ў наваколле. Спачатку плытагоны на гэта i ўвагі не звярталі, але потым пачалі здзіўлена пераглядацца.
– Што б гэта такое значыла? – запытаўся самы малады i звонкагалосы з ix. – Колькі раней ні спяваў, але каб так вось мілагучна i прыгожа атрымлівалася – нідзе са мною яшчэ не здаралася...
Пытанне ягонае гэтак i засталося без адказу. Можа адказаць, што не ведалі, а можа, цішыню першастваральную парушаць не жадалі. Думаў кожны пра свае. I, у залежнасці ад таго, пра што былі гэтыя разважанні, твары то святлелі, то пахмурнелі. Здавён так вядзецца, што жыццё людское не з адных толькі радасцей складаецца. Здараюцца i бяда, i гора, i трывогі-хваляванні ўсялякія. Ёсць пра што паразважаць, асабліва ў такую хвіліну.
– Хм, – задуменна хмыкнуў здаравенны плытагон сярэдніх гадоў, – я дык увогуле раней ніколі не спяваў, бо баяўся, што сваім голасам песню людзям сапсую. Ды i слых у мяне, браткі вы мае... Здаралася, што дзе-небудзь у лесе, калі нікога паблізу няма, як зараву, дык дрэвы i тыя ўбок ад мяне хіліліся... Так ім той спеў абрыднуць паспяваў. Maцi мая i тая заўсёды смяялася, а яна ў мяне ой якая галасістая была. Казала, што я i ў калысцы роў, як мядзведзь. Калі на поле жаць ішла, то i мяне брала. Калыску прывяжа... Ну, а я часам i зарумзаю, то ўсе людзі на суседніх нівах пыталіся: «А што ж гэта там за чалавек галосіць?» Не здагадваліся нават, што гэта немаўля плача. 3 таго часу мяне «Мядзведзем» усе i клічуць. Вы ж гэта i самі ведаеце. Але я зусім не пра тое хацеў распавясці. Тут жа я ўпершыню з вамі заспяваў, бо сэрца маё таксама спявала. I песню чамусьці не сапсаваў. У галасы, на дзіва, трапляў. Што б усё гэта азначала?
– Сапраўды, – радасна азваўся той, на чыё пытанне раней не адказалі, – добра спяваў, нават не чакаў ад цябе такога. Вушам бы не паверыў, але ж вочы бачылі. Добра спяваў...
– Угу, – умяшаўся ў гаворку чалавек, які сядзеў ля невялічкага цяпельца, што гарэла прама на плыце, – памятаю ўсё гэта, як пра цябе казалі. Няхай пан Бог даруе, каб так i сапраўды было, бо даўней ён як заспявае, то нават вецер заціхаў, няёмка яму было свістаць. «Мядзведзь» як раўне, то, не раўнуючы, што гайня ваўкоў адначасова завішчыць, а тут глядзіце, як усё добра абышлося...
Зноў сярод плытагонаў запанавала незвычайная цішыня. Маўчалі не таму, што стаміліся, а таму, што нячаста выдавалася xвілінa, калі можна было адпачыць, расслабіцца, аддацца ўлюбёнаму занятку, які кожны імкнуўся прыхаваць, не надта выстаўляць перад іншымі.
Спявала навокал лета, якое толькі зараджалася. Крычалі-звінелі птушкі, сквірчэлі мушкі i матылі, не сціхала адвечная песня беларускай прыроды. Па-ранейшаму ў паветры нясцерпна пахла мёдам...
– Ведаеце што, хлопцы, – азваўся самы старэйшы сярод ix, які ўсё задуменна маўчаў i глядзеў прама перад сабою на квяцісты луг, на лясы, што насоўваліся на берагі ракі, – нічога іншага сказаць вам не магу, але i стрымацца таксама. Зямля тут такая! Дзе мы толькі ні былі з вамі, дзе толькі ні плавалі, ні хадзілі, такога не здаралася. А тут вось яно! Зямля тут такая... Што хочаце, тое i кажыце, я ад сваіx слоў не адмоўлюся...
Ціxa шумела вада паабапал дубоў, сплаўляемых у далёкі край, прыпякала сонейка, квітнелі краскі, i сярод усяго гэтага раптам прагучаў голас самага маладога з плытагонаў:
– А што, калі застацца i надалей нам тут жьщь? Вунь якая наперадзе лука прыгожая! Хаціны пабудуем, гаспадаркі завядзём... Жьщь будзем прыпяваючы. Сем'і свае сюды потым перавязём. Ці ж не райскі гэта куточак?
Схілілі ўсе галовы i пагадзіліся. З таго часу i вёска тут паўстала Лукава, ад таго дзіўнага слова «лука» – выгіб ракі, яе паварот.
Лукава // Брэстчына: Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў/
Склад., запіс, апрац. А.М. Ненадаўца. – Мн.: Беларусь, 1995. – С.341-344. – (Мой родны кут).
***
У Маларыцкім раёне, недалёка ад вытоку славутай ракі, ёсць возера, якое завецца Лукаўскім. Ля возера знаходзіцца велізарны камень-валун, а на ім - адбітак жаночай ступні. Паводле падання, гэта слядок жанчыны-чараўніцы, па імені Лебедзь. Аднаго разу ў бурную ноч яна, быццам бы, выратавала людзей з паселішча на востраве сярод возера, якія ледзь не загінулі ў яго хвалях. Дзяўчына прайшла па вадзе, як па сушы, і ўсе, хто крочыў за ёю, уцалелі. Сцвярджаць, што гэтае паданне мае нейкія адносіны да сястры Кія, Шчэка і Харыва, мякка кажучы, занадта смела. Тым больш, што ў другім, хрысціянізаваным варыянце падання, людзей ратуе не Лебедзь, а Матка Боска. Але цікаўнаму чалавеку нельга грэбаваць нават такімі звесткамі. Супадзенне імені можа азначаць і памяць пра канкрэтную асобу. Тым больш, што імя Лебедзь у беларускай фалькларыстыцы можна сустрэць выключна ў басейне Прыпяці.
Масляніцына І.A., Багадзяж М.К. Слава і няслаўе. - Мн.: Нар.асвета., 1995.- 255 с.
- Са зместу: (в.Лукава). - С. 7.
***
А возера, крышку супакоенае, бо сціх ранішні ветрык, сагрэтае зыркім ліпеньскім сонцам, гоніць хвалю за хваляй. Яно карміла і паіла спрадвеку тых, хто пасяліўся на паўвостраве, што утварыла возера, якое дало назву сялу. 3 возерам звязана легенда, якая яшчэ і сення маніць у Лукава людзей.
...У незапамятны час прагнявілі вольналюбівыя палешукі бога. І паслаў той на племя цяжкую кару. Над Лукою разгулялася нечувальная бура. Магутныя парывы ветру вырывалі з карэннямі стогадовыя дубы і ў сярдзітым скуголлі шпурлялі іх на ўбогія рыбацкія пабудовы. Возера ператварылася ў сапраўднае мора, выйшла з берагоў і заліло вузкую пасмачку зямлі, якая звязала лукаўцаў з сушаю. У звярынай лютасці яно шпурляла на людзей, якія збіліся ў купу ля каплічкі, грозныя, дзікія хвалі. Раз-пораз разгневанае неба разламвалася на часткі, дасылаючы на грэшнікаў маланкі і перуны. Нарэшце, хвалі пачалі перахлёстваць востраў, цягнучы ў ненажэрнае нутро возера і людзей, і жывёлу, і пабудовы. Адна з хваль са страшнай cілаю ўдарыла ў каплічку, разбурыла яе і, калі скацілася ў возера, то на востраве застаўся толькі дах капліцы з крыжовымі макаўкамі, за якія трымаліся мізэрныя, адзічэлыя людзі. І раптам усе гэта пякельнае сканчэнне свету разарваў звонкі дзявочы голас.
Толькі той, хто верыць, пройдзе за мною, - адхіліўшы рукою валасы, якія жорстка рваў вецер, выгукнула гарачыя словы маладая, прыгожая рыбачка.
- Я ведаю тое месца, дзе можна прайсці,- яна падняла над галавою сваю белую хустачку і рашуча накіравалася прама ў хвалі. Людзі кінуліся за дзяўчынаю, што ішла па вадзе, і возера даставала ей толькі да каленяў. Многія не траплялі ёй у след. Іх паглынала прагная, па-вар'яцку віруючая плынь. Толькі той, хто шчыра паверыў смелай дзяўчыне, выйшаў з гэтага страшнага месца.
Калі вы не верыце гэтаму паданню, то прыйдзіце (абавязкова пешшу і босымі) ў Лукава на дзесятуху. Тут вам пакажуць гаючы камень-валун з адбіткам маленькай босай жаночай стапы. Тут вас накіруюць у тое месца, дзе можна прайсці ўсё возера ад берага да берага, не замачыўшы каленяў. Але трэба верыць, абавязкова верыць у легенду.
Філатаў А. Лукава: Легенда //Сельскае жыццё.-1983. – 4 мая.
***
И тут из развалин часовенки вышла молодая красивая девушка и крикнула: «Все, кто верит в бога, идите за мной, я выведу вас отсюда!». Ее спросили: «Кто ты такая, назови свое имя?». Девушка ответила: «Называйте меня «Утоли мои печали», а в память того, что я у вас была, оставлю вам свой след». После этих слов она ступила одной ногой на находившийся рядом камень-волун, на котором остался отпечаток ее босой ноги.
Затем она решительно направилась прямо в бушующие волны и пошла по воде, которая доходила ей только до колен. Люди бросились вслед за девушкой и случилось чудо: они тоже шли по колени в воде. Так они прошли через все озеро. Правда, спаслись не все, многих поглотила ревущая стихия. В живых остались только те, кто верил. И действительно, и сейчас через все озеро проходит узкая полоса земли, по которой можно пройти при условии, когда уровень воды в озере минимальный. Старожилы называют ее «грядкой».
В честь своего спасения люди купили икону и назвали ее «Утоли мои печали». Затем, на месте разрушенной часовенки, они построили церковь, в которой поместили эту икону. Но церковь вскоре сгорела, а сама икона оказалась целой и невредимой. Камень с отпечатком ноги девушки находился возле сгоревшей церкви.
Затем на месте сгоревшей была построена новая церковь, в которой с левой стороны от алтаря на специально построенных ступенях была установлена икона «Утоли мои печали». Так как церковь была заложена в десятую пятницу после Пасхи, то этот день был назван «десятухой» и стал для луковцев престольным праздником. На этот праздник в Луково приходило очень много людей из самых разных мест. Камень со следом и вода в озере в тот день считаются исцеляющими, где люди могли излечится от разных недугов.
С 3 июля 1992 года в деревне Луково начала действовать новая церковь, в которой сейчас находится этот камень, а также часть возвращенных икон. Правда, церковь построена не на полуострове, где была раньше, а в самой деревне.
(Са слоў старажылаў)
Память о войне.
Мемориальные объекты и памятные места войны
Братская могила


Собственник – Луковский сельисполком
Находится: Брестская обл., Малоритский район, аг. Луково, около здания по ул. Суворова 46.
Захоронены 37 неизвестных участников сопротивления и 1 известный в марте 1944 года.
На могиле установлена железобетонная скульптура солдата, облицованная мраморной и бетонной плиткой.
Дополнительную информацию можно получить здесь https://www.savehistory.by/karta/bratskaya-mogila-sovetskikh-voinov-i-partizan-lukovo/
Памятник на могиле жителей деревни, расстрелянных в 1942 г.
Братская могила 1942 г.

Собственник – Луковский сельисполком
Находится: Брестская обл., Малоритский район, аг. Луково, на перекрестке улиц Суворова и Пионерской.
Захоронены 12 известных и 1 неизвестный мирный житель.
В годы Великой Отечественной войны 220 жителей Луковского сельсовета сражались с немецко-фашистскими захватчиками на фронтах и в партизанских отрядах. 105 человек погибли в борьбе с врагом, из них: деревня Луково — 26, деревня Ужово — 16, деревня Высокое — 20, деревня Грушка — 15, деревня Заболотье — 28 человек. В Великую Отечественную войну с конца июня 1941 до 20 июля 1944 года Луковская земля была оккупирована немецко-фашистскими захватчиками. Жертвами фашистского террора стали еще около 400 мирных жителей, из них: деревня Ужово — 5, деревня Высокое — 9, деревня Луково — 15, деревня Заболотье — 323 человека.
В Великую Отечественную В октябре 2018 г. на месте захоронения был поставлен новый памятник.
Назад