У 1998 г. 2 двары, 2 жыхары.
Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 531.
Вёску Шарашоўцы, што ў Чарнянскім сельсавеце, цяпер і вёскай не назавеш ужо. Калісьці журналісцкія шляхі-дарожкі сюды прыводзілі нярэдка, бо жылі тут надзвычай цікавыя, інтэлігентныя і працавітыя людзі. І хоць у апошнія гады іх было нямнога, але жылі яны адной дружнай, як кажуць, чужой раднёй. Цяпер тут усяго два дамы з зачыненымі наглуха аканіцамі і з чорнымі вачыма вокнаў. Двары зараслі травою, не засталося следу ад сцяжынак, на ганках ніхто цябе не сустрэне ўжо. Малюнак сумны і навявае думкі. Хутчэй за ўсё, у іх ёсць наследнікі. У такім разе незразумелыя іх адносіны да бацькоўскіх, дзедаўскіх сядзіб. Не ператвараць жа іх у могілкі паўразбураных дамоў.