Забалацце


Вёска ў Лукаўскім сельсавеце, каля возера Лукаўскае. У мінулым у складзе Велікарыцкай воласці, затым Макранскай гміны. Паводле рэвізіі 1566 г., у Забалацці 12 двароў, 20 сем’яў. Наступныя звесткі пра сяло адносяцца да 1668 г. (рэвізія Берасцейскага павета). У XVI —XVII і, відаць, XVIII ст. Забалацце ўваходзіла ў склад Дарапеевіцкага войтаўства Палескай воласці.
У 1860-я гады ў Забалацці 189 рэвізскіх душ (92 мужчыны, 97 жанчын), адносіліся да маёнтка Руда, уладання памешчыка Ягміна; сельская грамада Забалацкая. У 1886 г. 18 двароў, 297 жыхароў. У 1905 г. у вёсцы Забалацце 531 жыхар, у фальварку 13, у выселку — 6 жыхароў, у 1921 г. — 73 двары, 358 жыхароў; у фальварку — 1 двор, 4 жыхары, усе праваслаўныя. У 1930 г. 81 двор, у 1940 г. — 124 двары, 816 жыхароў.
Ёсць базавая школа (23 вучні), сельскі дом культуры, бібліятэка, ФАП, два магазіны.
У 1998 г. 75 двароў, 164 жыхары.

(Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – 507 с.,[8] л.іл.) 

Вёска, як вынікае з тапоніма, знаходзілася за балотамі, спачатку называлася Забалот. Расказваюць, што пан Ляшчынскі, што жыў у вёсцы Велікарыта, выселіў сюды тры сялянскія сям’і, якія ў нечым правінаваціліся. Адсяленцы абжыліся на новым месцы, утварылася вёсачка з двух дзесяткаў хат. Сюды прыехаў аднекуль дзячок па прозвішчу Яфімаў, чалавек адукаваны. Ён пабудаваў у вёсцы царкву...

Веска Забалацце названа па геаграфічнаму размяшчэнню (знаходзілася за балотамі). 3 першых дзен заснавання яна насіла назву "Забалот". Існуе легенда аб яе заснаванні. Гэта, прыкладна, каля 1400 г.

Пан Лешчынскі, які знаходзіўся ў в.Вялікарыта выселіў сюды, за балоты,  тры правенавачаных сялянскіх сям'і. Яны тут вымушаны былі абаснавацца.  Праз некаторы час утварылася вёсачка з 18 хат. Людзі займаліся гаспадаркай і разводзілі жывелу,  апрацоўвалі прымітыўнымі прыладамі працы зямлю. Потым сюды аднекуль прыехаў дзячок па прозвішчу Ефімаў. Гэта быў адзіны адукаваны чалавек, які мог чытаць кнігі. Пад яго кіраўніцтвам была  пабудавана царква.

(Са слоў старажылаў)   

 На 1.01.2020 года — 29 двароў, 53 жыхара.


                                                Бібліяграфічны спіс
1. Баліцэвіч, М. Гэта нельга забыць / Мікалай Баліцэвіч // Голас часу. — 2015. — 6 мая. — С. 3.

3. Максімук, С. Наш Міхаіл - душа Забалацця / Святлана Максімук // Голас часу. — 2012. — 28 лістапада. — С. 8.

4. Максімук, С. Не сумуй, душа, а спявай / Святлана Максімук // Голас часу. — 2011. — 26 кастрычніка. — С. 8.

5. Мощик, С. За болотами другая жизнь! / Сергей Мощик // Вечерний Брест. — 2013. — 6 февраля. — С. 9.

6. Мощик, С. Оптимизация с ликвидацией? / Сергей Мощик // Вечерний Брест. — 2011. — 1 февраля. — С. 7.

7. Навумчык, М. І. Дарогамі спаленых вёсак / Мікалай Навумчык ; фота аўтара // Голас часу. — 2020. — 1 лютага. — С. 9 : фота.

8. Саўчанка, І. Памяць пра Флегантава жыве ў Ст. Забалацці / Іван Саўчанка, кандыдат гістарычных навук, дацэнт // Голас часу. — 2014. — 29 сакавіка. — C. 3.

9. Соколовская, Е. Безопасное лето с ГАИ / Елена Соколовская // Заря. — 2019. — 27 июля. — С. 17.

10.Яцушкевич, Е. Кровавая осень 1942 / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. — 2017. — 23 верасня. — С. 1, 3.

11. Яцушкевіч, К. Рэквіем вогненных вёсак / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. — 2018. — 21 сакавіка. — С. 1, 5.

12. Максімук, С. Бусліная вернасць роднай зямлі / Святлана Максімук // Голас часу. — 2014. —28 чэрвеня. — С. 3.

13. Максімук, С. Чыстае паветра і звон гітарных струн... / Святлана Максімук // Голас часу. — 2018. — 13 чэрвеня. — С. 5.

14. Навумчык, М. Равеснік" для равеснікаў / Мікалай Навумчык // Голас часу. — 2017. — 30 жніўня. — С. 2.
 
Назад