Вёска ў Олтушскім сельсавеце, на паўднёвы захад ад Маларыты. У мінулым у складзе Гвозніцкага войтаўства (XVI ст.), Брадзяцінскага войтаўства (XVII ст.), Олтушскай воласці, затым гміны. У 1566 г. налічвалася 16 двароў, 30 сем’яў. Звесткі пра Радзеж у дакументах часоў Рэчы Паспалітай: 1578 — 1579 гг. (дакументы аб размежаванні з фальваркам і сялом Дубком), 1668 г. (рэвізія), 1713 г. (пастанова аб правах паноў Якубоўскіх на зямлю ў Радзежы), 1724, 1742 гг. (інвентары), 1779 (абмежавальны запіс), 1786 г. (інвентар); 36 увалок, 20 моргаў зямлі. Звесткі пра царкву: 1668, 1724, 1786 гг.
У 1976 г. каля вёскі знойдзена клінападобная сякера з крэменю. За 1 — 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзяцца два курганныя могільнікі: адзін — ва ўрочышчы Крэў, другі на ўзвышэнні сярод балот ва ўрочышчы Збышча — помнікі X —XIII ст. (пахаванні па абраду трупаспалення).
У 1860-я гады 501 рэвізская душа (257 мужчын, 244 жанчыны), адносіліся да маёнтка Радзеж, які належаў памешчыцы Бяняцкай; сельская грамада Радзежская. За маёнткам лічылася 587 рэвізскіх душ у в. Радзеж і Галёўка. У 1875 г. у Радзежы адкрыта земскае народнае вучылішча. У 1886 г. налічвалася 63 двары, 743 жыхары. У вучылішчы навучалася 50 дзяцей, у 1900 г. — 70 вучняў, з іх 5 дзяўчынак. У 1905 г. у сяле Радзеж было 1110 жыхароў, у маёнтку Радзеж — 51 жыхар, у 1921 г. — 86 двароў, 687 жыхароў, з іх 686 праваслаўных, 1 католік, у 1940 г. — 185 падвор’яў, 740 жыхароў. 3 12 кастрычніка 1940 г. па 16 ліпеня 1954 г. Радзеж з’яўляўся цэнтрам сельсавета.
Есць сярэдняя школа (127 вучняў), дзіцячы сад, сельскі дом культуры, бібліятэка, ФАП, ашчадная каса, тры магазіны.
У 1998 г. 262 двары, 647 жыхароў.
Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С.527
'Зробiм экскурс у мiнулае нашай малой Радзiмы - вескi Радзеж. Аб паходжанi назвы веcкi iснуе некалькi легенд. Кажуць, назва Радзеж узяла пачатак адразу ад двух слоỳ: «радзець» i «радавацца: Назва звязана з назвай племянной группы радзiмiчаỳ. Суфікс -еж надае значэнне сабранасцi, але магчыма ỳ мiнулыя часы тут збiралiся вяльможныя паны , што ỳваходзiлi ỳ склад Рады, на якой прымалiся важныя рашэннi, так як слова радзець сугучна са словамi «радзiць» i «Рада». Першыя ỳспамiны пра Радзеж звязаны з нашэстем мангола-татар на Русь у 1237 годзе. У 1812 годзе праз веску Радзеж праходзiлi войскi Напалеона, веска была спалена, але жыхарам удалося схавацца ỳ лясах. У час iмперыялiстычнай вайны 1914 года Радзеж зноỳ быỳ спалены, але насельнiцтва ỳлады паспелi эвакуiраваць у Самарскую i Тамбоỳскую губернiі. Ва ỳрочышчах Тышкава, Парахнеỳка засталiся акопы, што сведчаць аб ваенных дзеяннях памiж немцамi i рускай армiяй.
Шматпакутная радзежская зямля. Толькi на тэрыторыi адной вескi знаходзiцца 4 помнiкi i мемарыяльныя знакі. Але не ỳсе яны прысвечаны ахвярам фашызму. Адзiн з ix ушаноỳвае памяць загiнуỳшых членаỳ Камунiстычнай партыi Заходняй Беларусi. У 1924 годзе ỳ вёсцы была створана падпольная арганiзацыя Камунiстычнай партыi Заходняй Беларусi, арганiзатарам i кiраỳнiком якой быỳ Салаўчук Піліп Фёдаравіч. Ён уваходзiỳ у склад Брэсцкага камiтэта КПЗБ. У сутычцы з польскiмi легiянерамi 17 верасня 1939 года ён i трое яго сяброỳ-аднадумцаỳ — Канашук Фадзей Рыгоравiч, Русавук Мiхаiл Рыгоравiч, Пiпко Ілля Лукiч загiнулi. Вучнi нашай школы доỳгі час падтрымлiвалi сувязь з дачкой Пiлiпа Федаравiча - Церахавай Ульянай Пiлiпаỳнай, а ужо яго ỳнучка падарыла школе запiсы ўспамiнаỳ Ульяны Церахавай «Цалую твой след». У 1939 годзе Савецкая армiя вызвалiла Заходiя раёны Беларусi. Але радасць свабоды была нядоỳгай.
Не, нам не забыць, якi крывавы след бяды i жахлiвага разбурэння пакiнулi пасля сябе фашысцкiя захопнiкi. На беларускай зямлi яны спалiлi, разбурылi, разрабавалi 209 гарадоỳ i раенных цэнтраỳ, 9200 весак. Веска Радзеж - спалена 185 двароỳ Веска Навалессе -110 двароỳ. Веска Хмелiшча - 39 двароỳ.
Адзін з паловай мільенаỳ грамадзянскага насельнiцтва Беларусi загiнула, сярод ix:
Радзеж - 157 чалавек.
Навалессе - 68 чалавек.
Хмелiшча - 128 чалавек.
Гэтыя вескi ỳвекавечаны ỳ Хатынi. Каля 380 тысяч жыхароỳ рэспублiкi былi вывезены ỳ Германiю на прымусовыя работы.
Радзежская зямля — шматпакутная зямля, а iнакш не было б тут столькi помнiкаỳ i магiл. 11 верасня 1943 года жыхары вескi былi растраляны, а веска спалена. Ахвярамi сталi не толькi дарослыя, але i дзецi. На гэтым месцы зараз помнiк « Жанчына ỳ траỳры»
Калгас «1 мая» быỳ створаны ỳ 1952 годзе. Старшынёй калгаса быў Сацук Пётр Харытонавiч. Цяжкiм было тады жыцце людзей. На ỳвесь калгас была толькi адна машына, не было бензазаправак. Бензiн прывозілі бочкамі. Ішоỳ час, машын станавiлася ỳсе больш. Веска ỳстала з кален пасля вайны.
Адна з самых вялiкiх экспазіцый у Радзежскім школьным музеi прысвечана людзям, што ваявалi ỳ гады Вялікай Айчыннай вайны.
У экспазiцыi ёсць раздзел, якi прысвечаны людзям другой вайны - афганскай. 17 юнакоỳ, што пражывалi на тэрыторыi калгаса, выконвалi свой iнтэрнацыянальны абавязак у Афганiстане. Жывымi вярнулiся -16. 19 верасня 1988 года Іван Такарчук загiнуỳ на афганскай зямлi. Яго прозвiшча ỳвекавечана на востраве слёз у Мiнску. Па рашэнні піянерскага збору ад 24 сакавіка 1997 года імя Івана Такарчука прысвоена нашай піянерская дружыне.
Першыя ỳспамiны пра школу ỳ весцы Радзеж адносяцца да сярэднiх вякоỳ. У 1870 годзе было створана земскае народнае вучылiшча. У 1875 годзе ỳ школе налiчвалася 50 вучняỳ, а ỳ 1900—70, з ix толькi 5 дзяỳчынак. У 1921—1939 гадах была польская школа, якая размяшчалася ỳ дамах сялян. Школу наведвала 70 вучняỳ. У гады ВАВ работа ỳ школе была спынена.У пасляваенныя гады быỳ пабудаваны драỳляны будынак школы i здымалiся памяшканнi ỳ дамах сялян. Новы будынак школы быỳ адкрыты ỳ 1973 годзе. Пра школу можна сказаць, што ỳ яе зайздроснае мiнулае, добрае цяперашняе i загадкавае будучае. Наша школа ганарыцца сваiмi педагогамi, вучнямi, выпускнiкамi, традыцыямi, святамi.
Дацык А.К., настаўніца гісторыі Радзежскай СШ
Старажылы памятаюць радзежскую царкву. Пабудавалi яе на самым відным, прыгожым месцы яшчэ недзе ў XIV ст. каталікі разам з праваслаўнымi хрысціянамі, алтаром на поўдзень. Але каталіцкае веравызнанне так i не ўкаранілася сярод мясцовага насельніцтва. На працягу больш паўтысячагоддзя ў царкве неслі праваслаўную хрысціянскую службу. На тоўстых брусах былі ўмацаваны пяць розных па велічыні i гучанню званоў, над наваколлем несліся ў дні свят, і падчас службы меладычныя, чыстыя гукі... Нямецка-фашысцкія захопнікі не пашкадавалі нi вёску, нi царкву — усё згарэла ў час адной з карных экспедыцый ворагаў. Тады, лютаўскім днём 1943 г., загінула нямала людзей, дашчэнту згарэла веска, якая ўвекавечана ў Хатыні.
...Да першай імперыялістычнай вайны ў Радзежы налічвалася 165 двароў. Мясцовасць была акупіравана кайзераўcкiмi войскамі, амаль ўсе жыхары сталі бежанцамі. Радзеж вельмі пацярпеў за час акупацыі. Калі жыхары вярнуліся да роднага парога, з усёй вёскі ўцалела толькі 12 хат. Працавітымі сялянскімі рукамі веска ўзнавілася, i зноў над хатамі закурыліся, як i раней, дымкі... А хутка з'явіліся Саветы. Старшынёй рэўкома сяляне абралі вяскоўца Нестара Навумчыка, падзялілі зямлю памешчыка Ярогіна. Здавалася б, жыць ды радавацца. Але па Рыжскаму мірнаму дагавору ў сакавіку 1921 г. Брэстчына, а значыць, i Радзеж, апынуліся пад уладай белага арла. Зноў прыйшлі паны, на гэты раз пан Клапісевіч, ён жа быў камендантам вёскі, асадчы пан Вжосек, польскі ксёндз Грыневіч. На адной з вулічак размясціўся пастарунак, у яго складзе меўся ўзвод паліцыі. Панам, як i раней, належалi лепшыя землі. На ўсе сялянскія двары прыходзілася 48 грунтаў (грунт — 21,5 дзесяціны) — ворыва, а найбольш - выпасы, лес, балота. Не дзіва, што кожны кавалачак ворыўнай зямлі цаніўся на вагу золата. 3 цягам часу сям'я дзялілася, кожны селянін вымушаны дзяліць свой грунт паміж сынамі. Усім зямлі не хапала, многія сяляне вымушаны былі падавацца на заробкі ў горад, у іншыя мясцовасці. На адным грунце цясніліся 3 — 4, а то i 6 —7 сямей.
У Радзежы ў 30-х гадах з'явілася партыйнае, а потым камсамольскае падполле. Актыўным падпольшчыкам быў Піліп Салаўчук. У вёсцы ствараліся партыйныя i камсамольскія ячэйкі, а таксама беспартыйныя арганізацыі Чырвонага Крыжа, МОПРа. У 1932г. Салаўчука за прыналежнасць да КПЗБ арыштавалі, доўга трымалі ў турме, але з-за недастатковасці доказаў выпусцілі. Ён стаў больш пільным i асцярожным. У Радзежы размяшчаўся падпольны райком камсамола, падрайкомы былі ў многix навакольных вёсках. Падпольшчыкі пісалі i распаўсюджвалі лістоўкі, вывешвалі на святы чырвоныя сцягі. 3 партыйнай касы дапамагалі сем'ям арыштаваных, беднякам.
У верасні 1939г. прыйшла Чырвоная Армія. Пачалі ладзіць жыццё па-новаму. У вёсцы налічвалася 187 двароў, а зямлі — тыя ж 48 грунтаў. Вырашылі яе не дзяліць, а абрабляць агульнымі сіламі, ураджай дзяліць пароўну. Так узнік першы ва усёй акрузе калгас. Яго ўзначаліў Ануфрый Дзямчук. Ліквідавалі межы, цераспалосіцу, радаваліся выдатным відам на ўраджай 1941 года, але ўбіраць яго ужо не давялося...
Пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая стала сапраўдным выпрабаваннем і для ўсіх жыхароў вёскі Радзеж. Некаторыя з іх пайшлі на фронт, аднак большасць засталася на месцы, пасля чаго многія аказаліся ў розных партызанскіх атрадах. Усе яны з нянавісцю змагаліся супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. Змагаліся дружна, абараняючы сваю Айчыну.
Разам з гэтым свірыпелі і ворагі. Яны жорстка распраўляліся з мясцовым насельніцтвам, партызанамі. Але нішто не змагло запужаць радежцаў. Яны не скарыліся і перамаглі. Праўда, не ўсім ім пасчасціла вярнуцца дахаты пасля вайны, а тыя, што і вярнуліся, пабачылі ў сваёй вёсцы толькі адны руіны – некранутымі застолося толькі дванаццаць хат. Аднак людзі адразу пасля вызвалення свайго краю прыбывалі і прыбывалі з глухіх лясоў і балот, з іншых населеных пунктаў у сваю родную вёску.
Сяляне прыступалі да мірнай працы. Паступова мянялася жыццё. Дзякуючы гэтай жа самаадданай працы, людзі ў адносна кароткія тэрміны залячылі раны вайны. Вельмі хутка былі адноўлены ўсе даваенныя структуры. Мала-памалу яны пачалі высяляцца з зямлянак, адбудоўвацца. З 12 кастрычніка 1940 года па 16 ліпеня 1954 года Радзеж з’яўляўся цэнтрам сельсавета.
Аднавілі сваю работу і калгасы, а ўжо в 1950 годзе 3 гаспадаркі былі аб’яднаны ў калгас “1 мая”. Гаспадарка дабіваецца свайго значнага эканамічнага ўздыму з 1962 па 1966 гады. Да 80-тых гадоў мінулага стагоддзя шырокі размах набывае культурна-жыллёвае будаўніцтва. Узводзяцца праўленне калгаса, магазін, 6 чырвоных куткоў, лазня, сельскі клуб, піларама, ільносушылка, млын. Адначасова будуюцца дамы для спецыялістаў сельскай гаспадаркі, памяшканні для грамадскага пагалоўя.
Да конца 90-х гадоў калгас “1мая” пераўтвараецца ў СВК “Радзеж”, а з 1.01.2006 года – у сельскагаспадарчае падраздзяленне “Радзеж” шляхам далучэння да рэспубліканскага транспартнага унітарнага прадпрыемства “Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі”. І адразу ж поспех: па выніках работы за гэты год яно займае 3 месца ў вобласці па ўборцы зерневых культур.
Цяпер да паслуг мясцовага насельніцтва - камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, дзіцячы садок, сельскі дом культуры, ФАП, ашчадная каса, тры магазіны, бібліятэка.
Бурліць жыццё і ў мясцовай сярэдняй школе (123 вучня). Выхаваўчая работа тут ажыццяўляецца па рэгіянальнай праграме выхавання школьнікаў. Задачы выхаваўчай работы рэалізуюцца ў розных відах дзейнасці: пазнавальных, працоўных, спартыўных. Педкалектыў школы працуе над фарміраваннем у падлеткаў пачуцця павагі да людзей, культуры ўзаемаадносін. У школе створаны ўсе ўмовы для заняткаў па інтарэсах. Тут працуюць 10 гурткоў, 2 спартыўныя секцыі. Усе вучні ахоплены гуртковай работай.
Адрадзіўся храм ў гонар свяціцеляў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Іаана Златавуста толькі ў 90-ыя гады мінулага стагоддзя.
Пабудаваны У 1905 г. у сяле Радзеж было 1110 жыхароў, у маёнтку Радзеж – 51 жыхар; у 1921 годзе – 86 двароў, 687 жыхароў, з іх 686 праваслаўных, 1 католік; у 1940 г.- 185 падвор’яў, 740 жыхароў; у 1998 г. 262 двары, 647 жыхароў.
На 01.01.2007 года ў вёсцы Радзеж пражывае 553 чал., з іх :
да 18-гадовага ўзросту – 126 чалавек,
працаздольнага ўзросту – 263 чалавека,
пенсіянераў – 164.
Колькасць гаспадарак – 226.
Назва вёскі Радзеж утварылася ад вельмі распаўсюджанай у мінулым асновы “радзець” са значеннем “клапаціцца”, “радавацца”. Сама назва звязана з назвай племянной групы славян – радзімічаў. Старажытны суфікс - еж- надае значэнне зборнасці. Радзеж быў заснаваны ў 1231 годзе.
Кажуць, назва “Радзеж” узяла пачатак адразу ад двух слоў: "радзець" і "радавацца", бо жылі ў гэтым паселішчы вясёлыя, працавітыя людзі. Сеялі яны жыта, палявалі ды бортнічалі, вельмі ж любілі зямлю сваю. Загадаў князь пабудаваць у Радзежы вартавую драўляную вежу, прыслаў атрад ратнікаў, каб было каму ахоўваць радзежанцаў ды пры выпадку нашэсця варожага падаць сігнал дымам княскаму войску. А бяда заўсёды падыходзіць нечакана...
Чорнае сонца ўзышло над Радзежам у той дзень. Наляцелі, набеглі лютыя вopaгі – татары. Нядоўга біліся воі - абаронцы: усе прынялі смерць ад татарскіх клінкоў ды стрэл, напаілі крывёю сваёй радзежскую зямлю… Узялі чужынцы Радзеж.
Тады шмат каму кінулася ў вочы жанчына-татарка са зморшчаным, абветраным тварам і ганарлівым поглядам. Сядзела яна на вялікім белым вярблюдзе, следам, пачціва схіляючыся, беглі целаахоўнікі – восем дужых мужчын. Пранеслася вестка, што завітала ў Радзеж сама Хатунь, усясільная маці мурзы Туліба. Нядобрая слава пра гэтую жанчыну даўно ўжо дакацілася да тутэйшых мясцін. Казалі, што калісьці прывяла яна да юрты хана Батыя дзевяць сыноў сваіх са словамі:
- Далека ў гарах маё жытло, мала хто ведае шлях туды, і магла б я там схаваць дзяцей маіх ад цябе, уберагчы іх ад крывавых бітваў. Але неразумнаю была б я, калі б зрабіла так. Прымі ж у дар ад маці самае дарагое – сыноў яе. I няхай стануць яны сапраўднымі мужчынамі-воямі…
Калі ўражаны і задаволены Батый прапанаваў жанчыне любую ўзнагароду за ўчынак яе, Хатунь прасіла дазволу суправаждаць дзяцей сваіх у цяжкім паходзе. 3 таго часу белага вярблюда Хатуні заўсёды бачылі побач з баявымі канямі яе сыноў.
Батый часта цікавіўся лёсам дзевяцярых братоў і быў вельмі задаволены іх баявым умельствам, адданасцю сваім военачальнікам, адвагай і ваеннай хітрасцю, якая заўсёды адрознівала іх ад многіx іншых. Асабліва вылучаўся старэйшы сын Хатуні – Туліб, якому Батый з часам даверыў тысячу вояў, зрабіў мурзой і выдаў залатую пайцзу - высокі знак улады. Многія здагадваліся, што сакрэт узвышэння Туліба - у мудрых парадах хітрай і жорсткай маці яго. Вось якія госці завіталі ў Радзеж.
Яшчэ не паспела сонца схавацца за ракою, як у Радзежы пачаўся пагром. Татары ўрываліся ў хаты, забівалі мужчын і дзяцей, гвалцілі жанчын, выносілі хатняе начынне, распіхвалі па кішэнях каштоўнасці. Стогны і плач луналі над Радзежам. I толькі старая Хатунь бясстрасна і спакойна глядзела на гора людское. Яна так і не пакінула сядла, і зараз, ціха пагойдваючыся паміж гарбамі вярблюда, мружыла вочы на зыркія вогнішчы і ціха цягнула бясконца нудную песню.
Але вось падбег да старой маленькі, брудна апрануты татарын, нешта выкрыкнуў, і страпянулася Хатунь, пацягнула павады, спяшаючыся кудысьці.
Здарылася тое, чаго ніколі яшчэ не здаралася: сыны Хатуні пасварыліся. Упершыню за ўвесь сумесны паход яны не падзялілі здабычу. Менавіта гэтая вестка так устрывожыла маці. Яна паспела як раз у той момант, калі ў паветры ўжо бліснулі шаблі.
Адзіны ўладны ўзмах рукой, і спыніліся раз’юшаныя браты, апусцілі зброю. У цяжкім маўчанні Хатунь убачыла тую, з-за якой узнікла сварка: прыгожую маладзенькую дзяўчыну са спалоханымі вялікімі вачыма. I, углядаючыся ў пяшчотны твар яе, лёгкую постаць, доўгія хвалістыя валасы, зразумела Хатунь: з-за гэтай незвычайнай красы пераб’юць сыны яе адзін аднаго. І казала тады Хатунь:
- Сорамна мне за дзяцей маіх, бо звар'яцелі яны, убачыўшы прыгожы твар ды доўгія косы. Што ж, калі вы ўсе страцілі галовы, я вырашу вашу спрэчку, і вы зробіце так, як загадаю вам я, маці ваша Хатунь.
Сыны пакорліва схілілі галовы свае, тады працягвала Хатунь ужо больш спакойна:
- Магла б я загадаць вам забіць яе, каб не вылучаць нікога з вас, ды баюся, што будзеце ўсе насіць у сэрцах крыўду на мяне. Магла б падараваць яе Тулібу, бо старэйшы ён з вас, і па законах нашых старэйшаму павінна належыць спрэчная здабыча. Але не хачу, каб іншыя замыслілі штосьці супраць брата ад зайздрасці. Таму аддаю прыгожую паланянку ўсім вам. I няхай валодае ёю ў гэтую ноч кожны з сыноў маіх па чарзе, ад старэйшага да малодшага. I так будзе ўсякі раз, калі здабыча аднаго з вас спадабаецца іншым.
Ажывіліся, загаманілі браты. 3 усмешкай падышоў да красуні мурза Туліб, і ў гэты момант свіснула і ўпілася ў плячо старэйшага сына Хатуні страла. Калі б не хіснуўся военнаначальнік татарскі, то пранізала б яна яго сэрца, бо цвёрдая, была рука і трапнае вока ў таго, хто пусціў стралу.
Ускрыкнула Хатунь, нібы ўстрывожаная начная птушка, кінуліся татары на пошукі смельчака ды хутка і прывялі яго. 3 нянавісцю глядзеў на ворагаў сваіх пятнаццацігадовы радзежанец.
- Смерць яму! – курчачыся ад болю, крыкнуў татарскі военнаначальнік.
- Не! Вы не заб’еце яго! – раздаўся раптам чыйсьці голас. Распіхваючы воінаў-чужынцаў, да белага вярблюда Хатуні наблізілася жанчына і, як падсечаная, упала на калені.
- Хатунь! Мудрая Хатунь! Гэта сын мой, а уступіўся ён за гонар сястры сваей. Хіба ж твае сыны інакш на яго месцы зрабілі б? Ты маці, Хатунь, няўжо ж не зразумееш мяне? Дзеці мае адзінае, што цешыць на зямлі гэтай. Не будзе іх – навошта і жыць? Даруй ім, калі ў чым вінаватыя перад табою, і захавай ім жыццё…
Моўчкі, з бясстрасным тварам слухала Хатунь радзежанскую маці. I калі тая скончыла, губы татаркі скрывіла пагардлівая ўсмешка:
- Ты ўсе сказала, жанчына? – спытала Хатунь. – Цяпер слухай і мяне. Няма ў жыцці іншай праўды, чым праўда моцы. І гэтаму я, як маці, вучыла сваіх сыноў. Яны добра прынялі да сэрца маю навуку. Па праву моцнага прыйшлі мы сюды, па гэтаму ж праву дасталася сынам маім твая дачка, і трэба пакарыцца іх волі. Непакорным жа мы спрадвеку хрыбты ламаем. Пакараем і сына твайго. Ён будзе забіты, каб іншыя зразумелі: так будзе з кожным, хто пойдзе супраць сыноў Хатуні.
- Дык забі ж тады і мяне, жорсткая жанчына! – ускрыкнула радзежанка.
- Мы – справядлівыя ў пакаранні сваім! – ганарыста вымавіла Хатунь. – Ты ні ў чым не вінаватая перад намі. Мы пакідаем табе жыццё.
Так загінуў юны сын Яўпраксіі-удавіцы. Ненашмат пережыла яго і прыгажуня сястра, яшчэ да раніцы памерла яна ў грубых абдымках сыноў Хатуні. Пасівела галава ў няшчаснай Яўпраксіі, зацямніўся светлы розум...
Уначы ўспыхнула вежа вартавая. Ускінулася Хатунь, у шацёр мурзы Туліба паспяшалася:
- Ты наказаў спаліць?
- Я. Той, хто страляў у мяне, адтуль цэліўся. Не хачу, каб прыстанішчам для іншых ворагаў стала гэтая вежа, адказаў старэйшы сын татаркі.
- Загадай загасіць полымя! Хутчэй! – усхвалявана ўсклікнула Хатунь. – Дрэнныя адчуванні на сэрцы ў мяне, а я яшчэ ніколі не памылялася.
Агонь быў закіданы зямлёю, але паспелі ўжо заўважыць яго княжацкія дружыннікі, і звон ужо склікаў апалчэнцаў-гараджан на дапамогу Радзежу. Надзявалі белыя смяротныя кашулі ратнікі, рыхтуючыся на бітву з нечаканымі ворагамі, і пры свеце паходняў бласлаўляў каленасхіленага князя натхнёны святар...
Сэрца Хатуні недарэмна трывожылася. Бітва адбылася на світанку. У ранішнім тумане наляцелі на няпрошаных гасцей слаўныя воі славянскія, і загінулі ў бойцы той усе сыны Хатуні. А мурзу Туліба дык зваліў з каня сам князь.
I пабеглі татары, і на бягу крычалі яны старой Хатуні, каб уцякала з усіx ног. Але толькі моўчкі праводзіла іх татарка пустым, нежывым поглядам. Затым узяла ў рукі нож і перарэзала горла свайму беламу вярблюду. Целы ж сыноў сваіх знайшла, паклала ўсіх радком ды і легла ў іхніх нагах.
Са слязьмі на вачах глядзеў князь на разбураны дашчэнту Радзеж. 3 невялікай купкі ацалелых радзежан выйшла няшчасная Яўпраксія, знямелая, сівая, з пагаслымі вачыма, і князь апусціў у суме галаву сваю.
- Прабачце мяне, радзежане. Не змог я раней прыйсьці, абараніць вас...
I тады казала ціха Яўпраксія:
- Княжа, за сялом, на полі, дзе білі вы паганых, – забойца дзяцей маіх. Адпомсці за мяне…
Убачыўшы людзей, што набліжаліся да яе, паднялася з зямлі, стала перад імі Хатунь.
- Гэта жанчына?! – здзівіўся князь. – Хіба павінны мы помсту сваю на жанчыну скіроўваць?
- Гэта Хатунь! Жорсткая забойца! Маці нелюдзя Туліба! Кат Радзежа! – закрычалі з ycіx бакоў радзежане. – Смерць ёй! Смерць! Няхай загіне, як загінулі і сыны яе!
- Але я не магу забіць жанчыну! – адказаў князь. Натоўп зашумеў, тады Хатунь моўчкі зрабіла некалькі нерашучых крокаў, і Яўпраксія раптам зразумела! Яна жадае смерці. Зразумела, бо сама не так даўно маліла аб гэтым чужынцаў. І тады яна закрычала:
- Княжа! Нельга нам быць у жорсткасці сваёй падобнымі на паганых. Ты хочаш пакінуць ей жыццё. Але хіба для маці, што страціла ўсіх дзяцей сваіх, не будзе значыць яно пакуту, у тысячу разоў больш страшную за смерць? Днём маліць будзе яна, каб хутчэй настала ноч і прынесла забыццё, а ноччу – каб узышло сонца і разагнала кашмарныя сны, у якіх кожны раз будзе бачыць адно і тое ж: смерць дзяцей сваіх. Так магла зрабіць і так зрабіла яна, Хатунь, са мною. Але ж у мяне яшчэ застаўся Бог, справядлівы і сапраўдны. У манастыры святым буду да сконцу маліць тварца аб душах дзяцей сваіх. Яе ж жорсткае сэрца не ведае Бога. А без надзеі і ўцехі нельга чалавеку жыць. Будзем жа міласэрныя, падарым ёй смерць.
Хатунь памерла легка: па знаку князя ратнік спыніў яе сэрца кінжалам. Яе пахавалі тут жа, у адной магіле з сынамі. 3 тых часоў поле гэтае ды і ўсё ўрочышча сталі называць Збыта-пазбаўлена, бо са смерцю Хатуні скончыліся набегі татар у гэтыя мясціны.
Жыхары сяла Радзеж, што пад Маларытай, здаецца, і да гэтых часоў вераць: усе зло, уся жорсткасць чалавечая пахаваны ў магіле Хатуні за іх сялом. Таму па-ранейшаму весела і светла гучаць іх песні на жніўным полі. Бо кажуць жа, назва Радзеж узяла пачатак адразу ад двух слоў: “радзець” і “радавацца".
Дзве маці // Пад знакам стральца. Вып.12. Мн : І990.
-С.64-70.-(Б-ка часоп. Маладосць
***
В канун праздника Ивана Купалы с окрестных деревень выбирали самую красивую девушку и самого красивого парня. Считалось, что если красивая – то ведьма, если красивый – то ведьмак. Поэтому во дремучих лесах на своих древних «капищах» (местах языческих обрядов и жертвоприношений) подготавливали 2 «кострища». На сам праздник, с использованием самих обрядов этих избранных сжигали (живьём), принося жертву своим богам.
Чтобы прекратить такое кощунство, верховный князь собирает совет из поместных (местных) князей «и держит князь Раду со своими князьями». Из летописи: «Святополк Изяславович при новом разделе наследства после своего брата Ярополка унаследовал Турово-Пинщину и Берестейщину (1088 год), что до этого времени принадлежали Волыни.
«Княжья Рада» происходит от одного из поместных князей, на территории которого и происходят эти страшные события. После долгих и страстных споров все соглашаются, что нужно положить конец этим кощунствам.
Совет (Рада) принимает решение «с этого дня под страхом кары на горло» (смертная казнь) запретить на территориях, которые подвластны князьям, языческие обряды – жертвоприношения «поганским богам». Указ (закон) принимает силу сразу после оглашения. После окончания Рады с него были сделаны списки (копии) и по указанию князя Святополка (историческая версия) глашатаи из свиты князя поехали по всем окрестным деревням и весям оглашать вновь принятый закон. С этого момента на «кострищах» стали сжигать чучела ведьм, изготовленных из подручных материалов.
Обряд Купалле совместился с христианским праздником Иоанна Крестителя и дожил до наших дней.
Княжье поместье, в котором проходило «Великая княжья Рада», стало именоваться Радежом (Радыш по-местному).
***
А тут у суседа жонка памерла. Прайшло некалькі тыдняў і Лянота вырашыла выйсці за яго замуж. Але як выйсці? Яна ні прасці, ні ткаць, ні есці варыць не ўмела. Прыйшлося хітраваць. Аднойчы апоўначы Лянота ўзяла белы матэрыял, накрылася ім і пайшла пад акно да ўдаўца. Стукае ў акно і кажа:
– Бяры Ляноту замуж, бярьі Ляноту замуж...
I так хадзіла цэлы гыдзень.
Няшчасны чалавск падумаў, што гэта нябесныя сілы яму так падказваюць. Цвёрда вырашыў: будзь што будзе... Ажанюся, хоць яна і не ўмее нічога рабіць. Значыць, доля такая.
Пайшоў будучы зяць да бацькоў Ляноты. Пагаварылі, дамовіліся. Так Лянота выйшла замуж за ўдаўца. I тут чалавек задумаўся, як жа яе навучыць працаваць?
I вось на першы дзень, як толькі ўзышло сонца, кажа індыку:
– Я пайду на работу, а ты навары есці, хату падмяці. А як гэтага не зробіш – прыйду і галаву адсяку.
А сам думае, зразумела яго Лянота ці не? Выйшаў на вуліцу і глядзіць, ці будзе ісці дым з коміна. Ён не з’явіўся. Значыць, не зразумела наказу маладая жонка.
Прыйшоў чалавек вечарам дадому і кажа індыку:
– Што ж, ты мяне не паслухаў, я табе адсяку галаву.
I адсек.
На другі дзень збіраецца чалавек на работу і кажа свінні:
– Я пайду на работу, а ты есці навары, хату падмяці, а не зробіш – прыйду і галаву адсяку.
Выйшаў ён на вуліцу і глядзіць, ці не ідзе дым з коміна. Не, не ідзе.
Значыць, зноў не зразумела яго Лянота. Давялося і свінні вечарам галаву адсячы:
На трэці дзень збіраецца гаспадар на работу і кажа Ляноце:
Ну што ж, зараз табе кажу – як не зварыш есці, не падмяцеш у хаце, то і табе галаву адсяку.
I пайшоў на вуліцу, зноў стаў глядзець, ці будзе дым з коміна ісці.
Аж бачыць – дым з коміна пайшоў. Узрадаваўся чалавек і пайшоў на поле. Прыйшоў, аж бачыць есці наварана, хата падмецена. Пашкадаваў жонку і кажа:
– Ты мяне зразумела. Значыць, будзем жыць добра.
Праз некалькі дзён завітала маці Ляноты. Захацелася паглядзець, як яны жывуць. Гаспадар і кажа:
– Ты тут з маці пагавары, а я пайду ў краму, пачастунак куплю. А сам выйшаў і слухае, што дачка ўсе робіць, а маці кажа:
– Ой, дочачка, не рабі нічога, няхай ён робіць, ён дужы.
Гаспадар падслухаў, чаму вучыць дачку маці, неўзабаве зайшоў у хату і кажа:
– Пачастунак я не купіў... Успомніў, што нам трэба зараз поле ўзараць. Дачка стала адмаўляцца. Маўляў, да нас маці прыйшла ў госці. Маці ж кажа:
– У нас ёсць конь, вазьмі яго і паары поле.
Але зяць заўпарціўся:
– Не, будзем араць толькі зараз.
Тады маці дачцэ:
– І я табе дапамагу.
Узялі яны плуг і пайшлі на поле. Сталі араць, а гаспадар пугай каля жонкі махае сюды-туды, а цешчу справа налева лупіць і лупіць пугай.
Закончылі яны ворыва – маці бягом дадому пабегла, плачучы, што цяжка так дачцэ жыць. Расказала свайму мужу пра ўсё, а ён кажа:
– Заўтра я пайду, на ўласныя вочы пераканаюся.
Заходзіць бацыка, бачыць – есці наварана, хата падмецена, дачка вясёлая. Усё добра. А зяць кажа:
– Вы тут пагаварыце, а я пайду ў краму за пачастункам.
Падышоў да акна і слухае, пра што гавораць бацька з дачкою. Аж чуе, што бацька кажа:
– Бачыш, як добра, што ёсць што есці, што ў хаце чыста, цёпла.
Пачуў гэта зяць, прынёс пачастунак. Пасядзелі за сталом, пагаманілі. Пасля правёў ён бацьку дадому, абняў яго, пацалаваў.
3 таго часу Лянота з удаўцом зажылі багата і шчасліва.
(3 легендаў в. Радзеж).
Память о войне.
Мемориальные объекты и памятные места войны
Братская могила

Собственник – Олтушский сельисполком
Находится: Брестская обл., Малоритский район, д. Радеж, около здания по ул. Красноармейская, 43.
Захоронены 4 мирных жителя - члены КПЗБ.
В сентябре 1939 года Красная Армия перешла советско польскую границу, с освободительной миссией. Население Западной Белоруссии создавало повстанческие группы отряды рабочих и крестьян для помощи освободителям. Повстанческий отряд был организован и в д.Радеж. в одной из стычек отряда с полициейпогибли 4 повстанца - члены КПЗБ.
В 1959 году на могиле установлен памятник с пятиконечной звездой с именами погибших.
Братская могила воинов, партизан и мирных жителей

Собственник – Олтушский сельисполком
Находится: Брестская обл., Малоритский район, д. Радеж, около здания по ул. Красноармейская, 43.
Захоронены 1 известный военнослужащий, 9 известных участников сопротивления, 73 известных мирных жителя и 3 неизвестных мирных жителя. Всего 143 жителя деревень Новолесье и Радеж расстреляны гитлеровцами в феврале-мае 1943 г.
В 1975 году на могиле установлена скульптура скорбящей матери с лавровым венком в руках.
Братская могила

Д. Радеж, в центре деревни. Захоронение произведено 16 июня 1942 года.
На могиле установлен памятник.