Старый Двор


Вёска ў Чарнянскім сельсавеце, за 26 км на паўночны ўсход ад Маларыты. У мінулым у складзе Велікарыцкай воласці, затым гміны. У 1921 г. 14 двароў, 100 жыхароў, усе праваслаўныя.
У 1992 г. 9 двароў, 10 жыхароў.

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / 
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 528.  


Амаль на мяжы двух раёнаў Маларыцкага і Кобрынскага стаіць Стары Двор. На геаграфічнай карце гэты населены пункт пакуль значыцца як вёска. Пройдзе пэўны час, і ён знікне, таму што жыве тут самотнікам усяго адзін чалавек. Анатоль Зянковіч – тутэйшы. Тут жылі яго бацькі, сюды, крыху пабадзяўшыся па свеце, вярнуўся Анатоль Мікалаевіч, якому хутка стукне 60 гадоў.

                                                                                (Са слоў старажылаў)

Назад