Новое Роматово


Вёска ў Велікарыцкім сельсавеце, за 16 км на поўнач ад Маларыты. У мінулым у складзе Велікарыцкай воласці, затым гміны. У 1905 г. — выселак, 120 жыхароў. У 1921 г. налічвалася 9 двароў, 50 жыхароў, з іх 49 праваслаўных, 1 католік.
У 1998 г. 46 двароў, 102 жыхары.

Існуюць дзве вёскі — Старое і Новае Раматова. Назва Раматова паходзіць, як сцвярджаюць, ад упраўляючага Раматова. Частку Новага Раматова называюць Пакупчыкамі — сяляне на тых участках некалі купілі зямлю. Першыя пасяленцы былі родам з Белавежскай пушчы — жыхары Шарашова і Пружан. Тамашні памешчык быццам выйграў гэтыя землі ў карты, а потым засяліў іх сваімі людзьмі. Раматоўцы першапачаткова мелі агульную мянушку, празванне «глячы». Дарэчы, і цяпер людзі з вакольных вёсак (найбольш старыя) так іншы раз абзываюць раматоўцаў, укладваючы ў тэрмін адмоўны сэнс, хоць, верагодней за ўсё, адмоўнасці ў гэтым слове першапачаткова не было.

Я. С. Крываблоцкая

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / 
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 524. 


SAM_1232.JPG




Назад