Никольское


ник.jpg

Вёска ў Олтушскім сельсавеце, за 12 км на паўднёвы захад ад Маларыты. У мінулым у складзе Олтушскай воласці, затым гміны.
Паблізу знаходзяцца рэшткі паселішча культуры лейкападобных кубкаў (2500 — 2300 гг. да н. э.), на думку некаторых даследчыкаў — паселішча больш старажытных часоў. Населены пункт заснаваны ў XIX ст. Уладальнік маёнтка Олтушскі ключ Сяргей Парошын перасяліў сюды жыхароў вёскі Чапелькі і назваў новы населены пункт Нікольская ў памяць пра свайго дзеда па маці генерала Мікалая Ланскога. Тут былі паселены таксама жыхары з в. Олтуш.
Назва вёскі Мікольскае ўтворана ад імя Мікола. У першай палове 19 ст. уладальнік маёнтка Олтушскі ключ Сяргей Прошын перасяліў сюды частку жыхароў  в.Чэпелька і назваў паселішча  ў памяць пра свайго дзеда па маці – генерала Мікалая Ланскога. Сапраўдная вёска Чэпелька з цягам часу знікла, а вось назва яе, разам з жыхарамі “перамясцілася” ў Мікольскае. А жыхароў яе называюць “чэпелены”. У Слонімскім, Салігорскім, Гарэцкім раёнах таксама існуюць вёскі з падобнымі назвамі: Чапялі, Чэпялёва, Чэпялінка. В.А. Жучкевіч адносіць вытокі гэтых назваў да асновы, якая абазначае “палка з крукам для скаварады”. У пераносным сэнсе гэта магло абазначаць нязграбных, непаваротлівых людзей.                              ( Са слоў старажылаў)
У 1860-я гады было 160 рэвізскіх душ (78 мужчын, 82 жанчыны), адносіліся да маёнтка Олтуш, сельская грамада Нікольская. У 1905 г. 409 жыхароў, у 1921 г. — 33 двары, 163 жыхары, усе праваслаўныя.
У 1998 г. 58 двароў, 136 жыхароў.

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
 рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 524. 

Память о войне. 

Мемориальные объекты и памятные места войны

Братская могила

№5508, д.Никольское.jpg

Д. Никольское, северная окраина. Захоронение произведено 27 июня 1942 года. Расстреляны 16 местных жителей.
На могиле установлен памятник с именами погибших. Изготовлен в 1969 году. 
Имена погибших:  Андрейчук Илья Андреевич, Андрейчук Матрёна Мартыновна, их дети Наталья и Ольга; Максимук Клим Мартынович, Наумчик Ульян Аксентьевич, Наумчик Александра Моисеевна, Наврось Сергей Георгиевич, Наврось Евдокия Захаровна, их дети Григорий и Василий; Олесик Демид Наумович, Олесик Ольга Евдокимовна, их дети Нина и Павел; Чуль Павел Онуфриевич.


Назад