Новый Двор
Вёска ў Чарнянскім сельсавеце, за 22 км на паўночны ўсход ад Маларыты. У мінулым у складзе Велікарыцкай воласці, затым гміны. У 1905 г. фальварак Чарняны — Новы Двор, 81 жыхар. У 1921 г. — калонія, 15 двароў, 105 чалавек, усе праваслаўныя.
У 1998 г. 25 двароў, 42 жыхары.
У 1998 г. 25 двароў, 42 жыхары.
Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 524.
Паабапал адзінай вуліцы Зялёная, што ў Новым Двары, стаяць хаты. Нават не верыцца, што не так даўно тут віравала жыццё, працавалі школа і бібліятэка, малочнатаварная ферма. Цяпер навокал пануе цішыня. Калі б не расчышчаная ад снегу дарога ды пратаптаныя сцяжынкі да некалькіх хат, можна было б падумаць, што тут увогуле ніхто не жыве. Як сказалі ў Чарнянскім сельвыканкаме, у Новым Двары зарэгістравана 14 чалавек, але пастаянна пражывае яшчэ менш людзей.
Память о войне.
Мемориальные объекты и памятные места войны
Братская могила
Расположено 2,5 км западнее д. Новы двор. Захоронение произведено в 1943 году. На кургане установлена бетонная плита 2,5х3. Тут в 1941-44 гг. немецко-фашистские оккупанты расстреляли членов семей защитников Брестской крепости, партизан и советских активистов. В 1967 в память о погибших насыпан Курган, в 1980 г. возле его подножия установлена мемориальная доска.