Масевичи


Вёска ў Велікарыцкім сельсавеце, за 32 км на поўнач ад Маларыты. У мінулым у складзе Ляхавіцкага войтаўства (XVI ст.), Рыцкага войтаўства (цэнтр — Вялікая Рыта, XVII —XVIII ст.), Велікарыцкай воласці, затым гміны.
За 2 км на паўднёвы захад ад вёскі, побач з чыгункай, захаваўся курганны могільнік: 9 курганоў — 4 вялікія, вышынёй 2 — 2,5 м, дыяметрам 18 — 20 м, і 5 малых, вышынёй 0,7 — 1,3 м, дыяметрам 6—12 м. Курганы слаба задзернаваныя, зараслі хмызняком. Абследавалі ў 1961 г. В.В. Сядоў, у 1970 г. П. Ф. Лысенка. Раскопкі не праводзіліся.
У 1566 г. было 2 двары, 4 сям’і. Паводле рэвізіі 1668 г., 4 увалокі зямлі, інвентару 1786 г. — 5 увалок, 133 моргі.
У 1860-я гады 319 рэвізскіх душ (157 мужчын, 162 жанчыны), адносіліся да маёнтка Руда, уладання памешчыка Ягміна; сельская грамада Пажэжынская.
У 1905 г. 828 жыхароў, у 1921 г. — 102 двары, 591 жыхар, з іх 553 праваслаўныя, 38 іўдзеяў; у 1930 г. — 218 двароў. 3 12 кастрычніка 1940 г. да 15 ліпеня 1954 г. Масевічы з’яўляліся цэнтрам сельсавета. У апошнія гады вёска злілася з Пажэжынам.
Ёсць дзіцячы сад, ФАП.
У 1998 г. 221 двор, 495 жыхароў. 

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / 
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С.522 - 523 

Легенда вёскі Масевічы

Ішоў па глухой, лясной сцяжынцы чалавек. Звалі яго Маісей. Селяніна выгнала з роднай хаціны гора. Спачатку захварэла дзіцятка. Колькі дзен пахварэла і памерла, а потым і жонка неяк сагнулуся, састарэлася прама на вачах, ёй было с нейкія тры дзесяткі гадоў. Раніцай кажа:
-          Маісейка, не хадзі сення нікуды.
-          Я толькі на луг, там сена… І адразу дамоў. Я хутка…
-           - Не застанеш ты мяне… Не паспееш. Памру я сёння.
-          Навошта такое гаворыш? Паляжыш, паправішся, устанеш на ногі.
-          Не, пабудзь са мною… Пагавары ў апашнюю хвіліну.
Застаўся Маісей дома. Ажно і праўда, да поўдня адышла яго Ганулька.
Заплакаў чалавек і вырашыў, што болей на гэтым месцы не застанецца.
Няма тут ніякага шчасця. Запаліў хаціну, каб агонь мясціну ад усялякай пошасці ачысціў, і пайшоў, куды вочы бачаць. Спаў, дзе давядзецца, дзе ноч напаткае. Калі ў весцы, да людзей прасіўся, а калі ў лесе пад елкай уладкоўваўся. Аднаго разу зайшоў у бедную хаціну:
-          Людзі добрыя, пусціце пеначаваць.
-          Калі ласка, начуй, толькі ў нас пакарміць цябе, чалавеча, няма чым.
-          Гэта не самае галоўнае…
-          Хлеба ў нас няма, а месца на ўсіх хопіць. У Маісея з сабою было паўбохана хлеба, далі яму ў адной вёсцы.   Падзяліўся, за іхнюю ласку ды спачуванне. Паелі і палеглі спаць. Госцю паслалі на палку, а самі на падлозе. Раніцай Маісей прахапіўся ад таго, што гаспадыня горка плакала.
-          Што такое?
-          Кароўка наша, яшчэ горай заплакала жанчына, - аддзіная карміцелька, прапала.
Пайшоў маісей далей. Ідзе і думае, што не толькі ў яго аднаго гора, амаль у кожнай сям’і, і нешта здараецца. Так цэлы дзень над гэтым адвечным пытаннем разважаў. Нават не заўважыў, як вечар надышоў.
Убачыў нейкае гумно напаўразбуранае і папраставаў да яго, каб там пераначаваць. Ноччу прачнуўся ад нейкіх галасоў, якія гучалі паблізу прыслухаўся.
-          Скарб лепей тут закапаць.
-          Ага.
-          Калі перастануць нас шукаць, вернемся.
-          А можа лепей далей куды аднесці?
-          Тут ніхто ніколі не бывае. Закапаем і пойдзем далей.
Неўзабаве ўсе навокал сціхла. Маісей выбраўся на тое месца, дзе нядаўна сядзелі рабаўнікі. Знайшоў схованку, выбраў чыста ўсе каштоўнасці і пайшоў назад, дзе надоечы начаваў. Гаспадары, вядома, не чакалі яго. Тады Маісей паклаў торбу з грашыма на стол і сказаў: - Не перажывайце, людзі добрыя. Дам я вам грошай на кароўку. Торбу з грашыма знайшоў…
Сяляне і слова ад радасці прамовіць не змаглі… так і зажылі ўсе разам. Маісей гаспадарам грошай даў, колькі трэба, а сабе зямлі купіў і хату паставіў. Даўным даўно ўсе гэта было, а памяць засталася… Ад таго чалавека, які чужое гора ўспрымаў, як свае. І назва пайшла паселішча. Спачатку была Майсяічы, а потым ужо і Масевічы, так як і сёння.

Са слоў старажылаў


масевичи маг1.JPG

Масевичский сад.jpg

Детский сад

Маснвичский ФАП.JPG

Фельдшерско-акушерский пункт

Память о войне. 

Мемориальные объекты и памятные места войны

Могила жертв фашизма (на кладбище в д. Масевичи)

Снимок.JPG
Захоронение произведено в 1942 году. На могиле установлена гранитная плита с именами погибших. Всего – 21 неизвестный житель деревни, в том числе 11 детей.

                                            

Назад