Мельники


Вёска ў Хаціслаўскім сельсавеце, за 10 км на поўдзень ад Маларыты. Паводле падання, тут, на рэчцы Кубанцы, быў вадзяны млын. Спачатку каля яго пасяліліся два гаспадары, уладальнікі млына, потым пачалі сяліцца іншыя людзі. У мінулым у складзе Маларыцкай воласці, затым гміны.
У наваколлі Мельнікаў знойдзена некалькі каменных сякер. За 1 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Глыбінка, ля возера-сажалкі настаўнік П. I. Ківачук у 1975 г. знайшоў авальную крамянёвую сякеру з вузкім абухом лінзападобнага сячэння, лязо прышліфаванае. Даўжыня яго 146 мм, шырыня 45 мм, таўшчыня 25 мм. На паўднёвым захадзе ад вёскі ва ўрочышчы Печышча I. I. Саўчуком у 1980 г. знойдзена плоская крамянёвая сякера з вузкім доўгім тулавам, выпуклым і прышліфаваным лязом, чатырохвугольным сячэннем, абабітым абушком. Даўжыня яе 125 мм, шырыня ляза 52 мм. На ўсход ад вёскі ва ўрочышчы Колыта была выкапана свідраваная каменная сякера няправільнай авальнай формы, даўжынёй 86 мм, шырынёй 52 мм, дыяметр адтуліны 15 мм. За чыгуначным насыпам ва ўрочышчы Мядвіда знойдзена сякера ромбападобнай формы. У пясчаных водкладах паблізу вёскі знаходзяць бурштын.
У 1860-я гады ў Мельніках налічвалася 214 рэвізскіх душ (107 мужчын, 107 жанчын), адносіліся да маёнтка Збураж, уладання памешчыка Нефядовіча, сельская грамада Мельніцкая. У 1905 г. 648 жыхароў, у 1921 г. — 88 двароў, 443 жыхары, усе праваслаўныя.
Ёсць базавая школа (151 вучань), аддзяленне сувязі, ФАП, ашчадная каса, магазін.
У 1998 г. 306 двароў, 930 жыхароў.
Даўно жылі ў тутэйшых месцах два селяніны, Марук і Саўчук. Яны пабудавалі на лясной рэчцы Кубанцы, прытоку Рыты, вадзяны млын. Жылі тут адны, потым асушылі наўкола ўчасткі балота, ачысцілі ад кустоўя, пабудавалі хаты і перавезлі свае сем’і. 3 навакольных вёсак і хутароў прывозілі сюды сяляне малоць зерне, некаторыя тут і сяліліся. Людзі пра гэты хутарок з млыном гаварылі: «Паехалі да мельнікаў»...

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / 
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – 507 с.,[8] л.іл. 

Легенды расказваюць,  што больш за 200 гадоў назад два селяніна па прозвішчу Марук і Саўчук пабудавалі на лясной рацэ Кубан­цы,  прытоку Рыты,  вадзяны млын.  Жылі Марук  і Саўчук спачатку самі на млыне,  а потым асушылі ўчасткі балота і ачысцілі іх ад кустоў, пабудавалі хаты і перавезлі свае сем'і.  3 навакольных вёсак і хутароў прывозілі сюды людзі малоць зерне,  тут заставаліся,  раскарчоўвалі лясы пад палі,  разводзілі жывёлу. Паміж сабой людзі размаўлялі пра гэты хутарок з мельніцай, выкарыстоўвалі такія фразы, як "паехалі да мельнікаў",  "а ў мельнікаў",  "а мельнікі" і  г.д. І так паступова ўкаранілася назва пасялення. Людзей прыцягвала мельніца і пачалі яны сяліцца паблізу ад сялян-мельнікаў. Так узнікла вёска з млынам, якую і назвалі Мельнікі.

(Са слоў старажылаў)

 Откуда произошло название деревни Мельники?

То давно було,
Трыста лит назад,
Трыста лит назад,
Та и щэ давний.
Як из лису, лису тэмного,
Як из бору, бору густого
Выезжалы два крыстьянина
Два крыстьянина православные
А одын из их – господар Савчук,
Ну, а другого клыкалы Мирчук;
Та доихалы воны до лисной рыкы,
Ричкы быстрыи до Кубанкыи.
А и сталы воны соби млын будоваты,
Сталы млын будоваты, прыговароваты:
«Ой будуйся, млын, на сто вёрст одын,
Будым тут пожываты, та добра нажываты»
Сталы жыты млынары,
Лис рубалы воны, полэ сиялы;
Полэ сиялы, жыто виялы.
И поихалы до их с хуторив другых
Говорылы воны:
«Ой поидымо  мы до мельников.
Ой до мельников и до мельницы,
Муку трэба зробыты, та сымью накормыты»
Прыизжалы воны, оставалыся,
Каля мельницы будовалыся,
Так и стало сыло появлятыся,
Стало Мэлныкамы называтыся.
                                                                                      

Легенду о происхождении названия деревни Мельники сочинила  учитель 
Мельникской школы Братчук Галина Степановна

Около 300 лет назад два крестьянина Мирчук и Савчук построили на местной речушке Кубанке мельницу. Из окрестных хуторов привозили сюда молоть зерно люди, оседали. Раскорчёвывали лес под поле, сеяли, разводили скот, занимались охотой и рыболовством. Так возникла деревня с мельницей, которую и назвали Мельники.

 Информация из школьного музея

Память о войне. 

Мемориальные объекты и памятные места войны

Могила партизана

 Снимок.JPG

Гіст-Культ-Каштоўнасьць-Беларусі.pngШифр – №113Д000518, категория ценности – «3».
Собственник – Хотиславский сельисполком
Находится: Брестская обл., Малоритский район, д. Мельники, 1 км на юго-восток от деревни.
Захоронен 1 участник сопротивления 1943 году.
На могиле установлена надгробная плита с надписью: «Неизвестному партизану погибшему в 1943 году».



Могила партизана

Снимок.JPG
Гіст-Культ-Каштоўнасьць-Беларусі.pngШифр – №113Д000517, категория ценности – «3».
Собственник – Хотиславский сельисполком
Находится: Брестская обл., Малоритский район, д. Мельники, 4,6 км. от железнодорожной станции Мельники, в лесу.
Захоронен 1 участник сопротивления в 1944 году.
На могиле установлена надгробная плита с надписью: «Неизвестному партизану погибшему в 1943 году».
 

 




Назад