Малиновка
Вёска ў Чарнянскім сельсавеце, за 25 км на паўночны ўсход ад Маларыты. У мінулым у складзе Велікарыцкай воласці, затым гміны.
У 1905 г. 51 жыхар, у 1921 г. — 9 двароў, 58 жыхароў, усе праваслаўныя.
У 1998 г. 15 двароў, 26 жыхароў.

Шифр – 113Д000514, категория ценности – «3».
Собственник – Чернянский сельисполком
Находится: Брестская обл., Малоритский район, д. Малиновка, около здания по ул. Садовая, 16.
Захоронено 10 мирных жителя в марте 1943 г. В 1971 году установлен памятник.дата смерти – март 1943 года. Количество захороненных – 10 известных жертв войны.
Назад

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – 507 с.,[8] л.іл.)

Малінаўка… Вёсачка з такой мілагучнай назвай сустрэла нас спевамі птушак і яркай зелянінай садоў. Мяркуючы па тым, што і ў 1998 годзе тут было зарэгістравана 15 двароў і 26 жыхароў, шматнаселенай Малінаўка, мабыць, ніколі і не была, а цяпер яе жыхароў і ўвогуле па пальцах пералічыць можна. Па дадзеных Чарнянскага сельвыканкама, тут налічваецца 10 пастаянна пражываючых жыхароў. З некаторымі з іх нам удалося сустрэцца. А дзе найчасцей знойдзеш вяскоўца летняй парой? Вядома ж, на градах.
Сёння карэнных жыхароў у вёсцы зусім мала засталося. Але ж грыбныя ды ягадныя мясціны, спакой і чыстае паветра лясной вёскі прывабліваюць сюды гараджан, якія вяртаюць да жыцця старыя сядзібы ў якасці лецішчаў. На жаль, пагаманіць з новымі вяскоўцамі ў гэты дзень нам не ўдалося – людзі былі яшчэ заняты на працы ў горадзе. Але ў тым, што Малінаўка не дажывае свой век, а наадварот, пакрысе развіваецца, мы пераканаліся ўжо на ўездзе ў вёску. Тут узводзяць новую лінію энергетыкі – значыць, у жыхароў вёскі з’явяцца магчымасці для больш камфортнага жыцця і сюды ахвотней паедуць людзі.
Помнік жыхарам Малінаўкі, якія былі расстраляны гітлераўцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Алена Голубава расказала, што сярод загінулых была і бабуля яе мамы – Вадчук Наталля. А другая мясцовая жыхарка – 73-гадовая Яўгенія – Вадчук паведаміла нам, што ў той чорны дзень загінулі бабуля яе мужа, яго цётка і стрыечныя брат і сястра. Сям’ю Ігната Клебановіча з чатырма дзецьмі, Настассю Ніканчук з дзецьмі і Наталлю Вадчук расстралялі, а потым спалілі па даносе паліцая як сем’і партызан. Вось такую страшную расправу ўчынілі фашысцкія вылюдкі над жыхарамі Малінаўкі вясной 1944 года, не пашкадавалі ні дарослых, ні дзетак. Астанкі забітых аднавяскоўцы пахавалі, доўгі час на магіле стаяў драўляны крыж. Пазней родныя загінулых устанавілі на гэтым месцы помнік. Кожны год пакланіцца памяці блізкіх прыязджаюць сюды з Мінска і Кобрына, даглядаюць помнік і мясцовыя жыхары.
Крывавыя сляды злачынстваў пакінулі гітлераўцы на нашай шматпакутнай зямлі. Дзякуючы ўспамінам мясцовых жыхароў было ўстаноўлена месца, дзе пахаваны знішчаныя фашыстамі сем’і вайскоўцаў. Пазней на гэтым месцы, недалёка ад вёскі Новы Двор, быў насыпаны курган. Адыходзяць у мінулае дзесяцігоддзі, а памяць пра мільёны бязвінных ахвяр жыве. Гэтую памяць, пераканана Яўгенія Вадчук, неабходна перадаваць з пакалення ў пакаленне, каб пазбегнуць новай вайны, каб як самую вялікую каштоўнасць нашы дзеці і ўнукі цанілі мір.
Сёння карэнных жыхароў у вёсцы зусім мала засталося. Але ж грыбныя ды ягадныя мясціны, спакой і чыстае паветра лясной вёскі прывабліваюць сюды гараджан, якія вяртаюць да жыцця старыя сядзібы ў якасці лецішчаў. На жаль, пагаманіць з новымі вяскоўцамі ў гэты дзень нам не ўдалося – людзі былі яшчэ заняты на працы ў горадзе. Але ў тым, што Малінаўка не дажывае свой век, а наадварот, пакрысе развіваецца, мы пераканаліся ўжо на ўездзе ў вёску. Тут узводзяць новую лінію энергетыкі – значыць, у жыхароў вёскі з’явяцца магчымасці для больш камфортнага жыцця і сюды ахвотней паедуць людзі.
Помнік жыхарам Малінаўкі, якія былі расстраляны гітлераўцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Алена Голубава расказала, што сярод загінулых была і бабуля яе мамы – Вадчук Наталля. А другая мясцовая жыхарка – 73-гадовая Яўгенія – Вадчук паведаміла нам, што ў той чорны дзень загінулі бабуля яе мужа, яго цётка і стрыечныя брат і сястра. Сям’ю Ігната Клебановіча з чатырма дзецьмі, Настассю Ніканчук з дзецьмі і Наталлю Вадчук расстралялі, а потым спалілі па даносе паліцая як сем’і партызан. Вось такую страшную расправу ўчынілі фашысцкія вылюдкі над жыхарамі Малінаўкі вясной 1944 года, не пашкадавалі ні дарослых, ні дзетак. Астанкі забітых аднавяскоўцы пахавалі, доўгі час на магіле стаяў драўляны крыж. Пазней родныя загінулых устанавілі на гэтым месцы помнік. Кожны год пакланіцца памяці блізкіх прыязджаюць сюды з Мінска і Кобрына, даглядаюць помнік і мясцовыя жыхары.

Яўгенія Вадчук, як і 82-гадовая Вольга Каліноўская, яшчэ памятаюць успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай. А ў дзіцячай памяці двухгадовай Волечкі Каліноўскай назаўсёды пасяліўся страх у выглядзе ашчэраных пашчаў нямецкіх аўчарак, быццам і зараз чуе жанчына іх жудасны брэх. А яшчэ памятае Вольга Ігнатаўна, як радаваўся,трымаючы яе на руках, адзін з партызанаў, якія неаднойчы наведваліся ў хату яе бацькоў, і казаў: “Вось такую ж дзяўчынку пакінуў я дома”. Невядома, ці ўдалося яму ўбачыць сваю дачушку, бо за сувязь з партызанамі фашысты знішчалі мірнае насельніцтва не толькі цэлымі сем’ямі, але нават і вёскамі.

Бацька мужа Яўгеніі Аляксееўны, Мірон Міронавіч Вадчук, быў першым старшынёй утворанага пасля вайны калгаса. Сама Яўгенія Аляксееўна, скончыўшы ў 1971 годзе Пружанскі саўгас-тэхнікум па спецыяльнасці “Агранамія”, больш за 20 гадоў працавала брыгадзірам трактарна-паляводчай брыгады, загадчыкам жывёлагадоўчай фермы ў Малінаўцы. Нераўнадушны і актыўны па жыцці чалавек, маці пяцярых дзяцей, Яўгенія Вадчук у свой час была дэпутатам сельскага, раённага і нават абласнога Саветаў.

Прокопук, Г. Картинки из глубинки: как сегодня живет деревня Малиновка. - Голас часу, 2025, 18 ліпеня, С.6.

Бацька мужа Яўгеніі Аляксееўны, Мірон Міронавіч Вадчук, быў першым старшынёй утворанага пасля вайны калгаса. Сама Яўгенія Аляксееўна, скончыўшы ў 1971 годзе Пружанскі саўгас-тэхнікум па спецыяльнасці “Агранамія”, больш за 20 гадоў працавала брыгадзірам трактарна-паляводчай брыгады, загадчыкам жывёлагадоўчай фермы ў Малінаўцы. Нераўнадушны і актыўны па жыцці чалавек, маці пяцярых дзяцей, Яўгенія Вадчук у свой час была дэпутатам сельскага, раённага і нават абласнога Саветаў.

Память о войне.
Мемориальные объекты и памятные места войны
Могила жертв фашизма