У 1998 г. 45 двароў, 110 жыхароў.
Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 530.
Здарылася гэтая гісторыя недзе ў васямнаццатым стагоддзі. За ўчынены бунт арэхаўскі пан выслаў дзве сям’і на пастаяннае месца жыхарства ў глухі лес, вакол якога ляжала непраходная багна. Побач – ні адной жывой душы. Толькі дзікі сябе вольна тут адчувалі, рыючы зямлю ў пошуках жалудоў пад раскідзістымі кронамі старасвецкіх дубоў. Урочышча, дзе пасяліліся высланыя панам сяляне, так і называлася – Свынорыя. Распрацаваў прапрадзед Мікалая Цімафеевіча Піпко зямлю, адбудаваў сядзібу і, займаючыся спрадвечнымі вясковымі клопатамі, зажыў сабе паціху, гадуючы разам з жонкай 12 дзяўчынак. А за кожнай патрэбна было даць пасаг – ладны кавалак зямлі. Не ляніўся, раскарчоўваючы новыя надзелы, Фядос Пархамук. Неўзабаве дочкі адна за другой пачалі выходзіць замуж і заставаліся жыць ля бацькоў. Так, акрамя Пархамукоў, з’явіліся прозвішчы Максімук, Сай, Піпко, Хатынюк. З цягам часу і вёску пачалі называць Хмялёўкай. — Яшчэ старыя людзі расказвалі, што ў ваколіцах расло вельмі многа хмелю, — гаворыць Мікалай Цімафеевіч, — які выкарыстоўвалі ў лекавых мэтах, робячы адвары і разнастайныя настойкі. Хмель і зараз расце ў гэтых месцах, а вось тых дубоў амаль не засталося, ды і дзікоў зараз не часта тут убачыш. Жылі хмялёўцы дружна, пакуль іх мірнае існаванне не парушыла Першая сусветнаая вайна. Уцякаючы ад яе жахаў, многія падаліся ў бежанцы. К.Яцушкевіч. Голас часу. 2020. 26 лютага)
3 успамінаў 90-гадовай бабулі, якая ўсё жыццё пражыла ў Хмялёўцы, існуе два варыянты. Першы звязаны з тым, што тут раней было велъмі шмат хмелю, расліны, што выкарыстоўваюць пры самаробным вырабе гарэлкі. Па другой версіі – раней на гэтым месцы быў лес, а як сталі будавацца людзі, то як жа было абыйсціся без "чароўнага” напою. Часцюсенька ў хмелі былі. Балазе, не праводзілі тады рэйдаў, як цяпер, відаць сказала б бабуля, так што навокал аж хмель – “п’яны водар" стаяў. Відаць адсюль і назва.
3 гісторыі назвы в.Хмялёўка // Голас часу.-1996.-18 крас.
Першыя пасяленцы назвалі асвоенае места Свынорыя. Так потым вёска была і названа. Пазней вёска была перанаіменавана ў Хмялёўку. Расказваюць, што на гэтым месцы расло многа хмелю.
(Піпко Людміла – ад бацькі.)
Калі б гэтыя сівыя сведкі гісторыі маглі гаварыць, напэўна, шмат аб чым нам паведалі б. Як мяркуюць навукоўцы, валуны прыйшлі да нас са скандынаўскім ледніком, прыкладна 320-250 тысяч гадоў таму. Убачыць гэты цуд прыроды, дакрануцца рукамі да шарахаватай, пакрытай імхом, паверхні маўклівых камянёў-волатаў карцела даўно. Неяк усё не выпадала выбрацца ў дарогу. Нарэшце, дамовіўшыся з ляснічым Гвозніцкага лясніцтва Віталем Вашасцюком (таму што камяні знаходзяцца на тэрыторыі гэтага лясніцтва), разам з краязнаўцам Мікалаем Баліцэвічам накіроўваемся ў дарогу. Ад сядзібы Гвозніцкага лясніцтва едзем у напрамку невялікай вёсачкі Хмялёўка. Гравійка губляецца ў лесе. Паабапал дарогі, раскінуўшыся бялюткім дываном, цвітуць першацветы. Увесну лес асабліва прыгожы. Не даязджаючы да Хмялёўкі, спыняемся. Непадалёк ад дарогі, на ўзлеску, у акружэнні маладых бярозак, узвышаецца валун.
— Знаёмцеся, гэта і ёсць Чортаў камень, — гаворыць наш праважаты Віталь Фёдаравіч. – Плануем добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол яго, паставіць лаўкі з альтанкай, каб можна было адпачыць, пасядзець ля каменя.
Сваімі памерамі валун уражвае. Не так ужо і шмат на Палессі можна сустрэць такога кшталту камянёў – прышэльцаў з мінулага. У даўжыню камень – 2, 52 метра, у шырыню – 2, 15 метра, а вышыня – 1,70 метра. Вага дасягае амаль 13 тон. Такую глыбу зрушыць з месца, здаецца, неверагодна. Аднак, як піша ў сваёй кнізе “Древности Малоритчины” Мікалай Баліцэвіч, камень спачатку знаходзіўся ў іншым месцы, за 70 метраў на ўсход, ляжаў у балоце. Але з дапамогай вайскоўцаў быў перацягнуты на ўзлесак. Мікалай Васільевіч адзначае, што гэта зрабілі дзеля таго, каб камень перастаў расці.
— Цікавы наступны факт: у Беларусі налічваецца трыццаць камянёў, якія маюць назву Чортаў, — тлумачыць Мікалай Васільевіч. – Паглядзіце на валун больш уважліва. Заўважаеце, што ён падобны да праса? Гэта сведчыць, што падчас руху ледніка валун знаходзіўся ў актыўнай зоне лёду.
Я дакранаюся да шурпатага каменя, ад якога патыхае холадам і загадкавасцю. “Колькі тысяч кіламетраў давялося пераадолець гэтаму валуну, перш чым апынуцца тут, на Палессі?” — задаюся пытаннем. Нядзіўна, што нашы далёкія продкі надавалі камяням магічную сілу. Ад валуна сапраўды зыходзіла дзіўная энергетыка велічы і спакою. Дарэчы, у Беларусі шырока распаўсюджаны паданні пра камяні, якія звязаны з нячыстай сілай, асабліва з чортам. Найбольш распаўсюджана наступная легенда, паводле якой чорт нёс камень, каб зачыніць дзверы ў храме, але праспяваў певень – і нячысцік выпусціў камень.
На жаль, вялікі піцемскі камень нам убачыць не ўдалося – мясціна аказалася ў ва-дзе. “Трэба дабірацца да яго засушлівым летам, тады і пабачыце валун”, — адзначае ляснічы. Было вельмі крыўдна, таму што мы амаль дайшлі да таго месца, дзе знаходзіцца камень. Мікалай Баліцэвіч лічыць, што раней тут было сакральнае паганскае капішча, мажліва, валуну пакланяліся нашы далёкія продкі, прыносілі яму ахвяры. Камень знаходзіцца за 2,5 кіламетра ад вёскі Багуслаўка, ля былой піцемскай грэблі, што вяла да вёскі Ацяты. Дарэчы, урочышча так і называецца Камень. Мікалай Васільевіч расказвае, што напрыканцы 60-х – пачатку 70-х гадоў камень узарвалі. Да нашых часоў захавалася глыба, даўжынёй 2,32 метра, вышынёй – 1,46 метра і шырынёй 1,35 метра. Вага каменя каля 6 тон. У сваёй кнізе Мікалай Баліцэвіч, спасылаючыся на архіўныя крыніцы, піша: “В 10 верстах от Радежа, при проселочной дороге из деревни Богуславка в поселок Отяты, лежит громадный камень, от которого вся прилегающая к нему местность получила название Камень. Камень этот имеет в длину 4 аршина и в вышину более двух саженей. Камень кругом окопан…”
Багата зямля Маларыцкага раёна на шматлікія таямніцы і загадкі, на якія іншым разам мы не звяртаем аніякай увагі. Дастаткова толькі больш уважліва агледзецца вакол сябе, і тады адкрыюцца сакральныя веды продкаў і, можа, камяні ўсё ж такі нам аб нечым раскажу.
Голас часу. 2018. 12 мая (№35). С. 10.
Память о войне.
Мемориальные объекты и памятные места войны
Братская могилаД. Хмелевка, в центре деревни, во дворе школы. Захоронение произведено в 1943 г.
На могиле установлен памятник из бетона. Изготовлен в 1992 году.