Ланская
ЛАНСКАЯ (мясц. Кобрынка, Кубрынка) Вёска ў Олтушскім сельсавеце, на беразе Олтушскага возера, за 16 км на паўднёвы захад ад Маларыты. У мінулым у складзе Олтушскай воласці, затым гміны. Населены пункт узнік у XIX ст., калі ўладальнік маёнтка Олтушскі ключ памешчык Сяргей Парошын перасяліў сюды сялян з вёскі Олтуш і назваў новае пасяленне прозвішчам свайго дзеда па лініі маці генерала Мікалая Ланскога, якому Кацярына II за ваенныя заслугі ў 1796 г. даравала Олтушскі ключ.
У 1860-я гады ў вёсцы 310 рэвізскіх душ (151 мужчына, 159 жанчын), адносіліся да маёнтка Олтуш, сельская грамада Ланская. У 1905 г. у вёсцы Ланская-Кабрынка 654 жыхары, у 1921 г. — 52 двары, 220 жыхароў, усе праваслаўныя. У 1930-я гады 79 двароў, у 1972 г. — 111 двароў, 449 жыхароў.
Ёсць сярэдняя школа (153 вучні), дзіцячы сад, сельскі дом культуры, бібліятэка, гандлёвы цэнтр, урачэбная амбулаторыя, аддзяленне сувязі.
У 1998 г. 182 двары, 498 жыхароў.

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 519.
У Беларускім Дзяржаўным гістарычным архіве ў г. Гродна захоўваюцца вельмі цікавыя гістарычныя дакументы па гісторыі Айчыннай вайны 1812 года. А сабраў іх ваенны гісторык, генерал-лейтэнант Міхайлоўскі-Данілеўскі, які пачаў займацца гэтым ужо ў 1836 годзе. “Адкапаліся” цікавыя звесткі, якія датычыліся Гродзенскай губерніі, і ў прыватнасці, вось такі запіс у адным з дакументаў: “Многія з нашых пакінулі вялікія маёнткі. Вось імёны ўладальнікаў, якія пакінулі свае ўладанні: генерал Рубанаў, генерал дэ Лаccі, Аляксееў, Лашкароў, Мypaўёў, Аўчыннікаў, генерал Дзіваў, Кутузаў, генерал Урыспоры, Тэрнер, Ланскі…” (яны пакінулі свае ўладанні перад прыходам французаў).
Паўстае пытанне, а хто такі генерал-маёр Ланскі, ці не з’яўляецца ён бацькам Сяргея Мікалаевіча Ланскога, генерал-лейтэнанта, героя Айчыннай вайны 1812 года, які быў пахаваны на праваслаўных могілках, у Гродна, у сакавіку 1814 года? I зноў быў пошук дакументаў у самім архіве.
Пасля смерці генерал-маёра Мікалая Ланскога некалькі гадоў у судовых інстанцыях вёўся раздзел маёнткаў Олтуш і Збураж Брэсцкага ўезда Гродзенскай губерніі (цяпер наш раён) сярод нашчадкаў. Якім жа чынам Ланскі стаў уладальнікам гэтых маёнткаў? Адказ на гэтае пытанне быў знойдзены ў адным з архіўных дакументаў, дзе знаходзіўся запіс аб тым, што менавіта Олтуш і Збураж усеміласціва падараваны за заслугі перад Айчынай… генерал-маёру Мікалаю Сяргеевічу Ланскому… што гэтая зямля, падараваная гасударыняй Кацярынай Аляксееўнай… у 1795 годзе… бацьку цяперашніх малалетніх дзяцей з маці іх”. Дзяцей, дарэчы, у Мікалая было трое: дзве дачкі і сын.
У 1815 годзе была ўзбуджана крымінальная справа аб незаконным сплаве лесу з маёнтка Олтуш. Сярод дакументаў па ёй ёсць і пісьмо сенатара Васіля Сяргеевіча Ланскога (з 26 чэрвеня 1803 года па 25 сакавіка 1813 года ён быў Гродзенскім губернатарам, а з 1813 – прэзідэнт часовага ўраду Царства Польскага, памёр у 1813 годзе) гродзенскаму губернатару Лешорну: “Карл Карлавіч! Мне стала вядома, што ў сплаве лесу з месцаў, дзе знаходзяцца маёнткі майго брата-нябожчыка, Олтуш і Збураж, ёсць цяжкасці, вымагаюцца грошы. Мне б не было б ніякай патрэбы гаварыць пра гэта, нягледзячы на тое, што там ёсць маёнткі маёй фаміліі, але я чуў, што наконт гэтага ёсць загады з губернскага праўлення…” На пісьме стаіць дата – “14 мая 1815 года”. Напісана яно было ў Варшаве. Ёсць і адказ на пісьмо. “Васіль Сяргеевіч… маю гонар направіць Вашаму высокаправасхадзіцельству копію з пастановай губернскага праўлення па гэтаму прадмету…” Атрымліваецца, што генерал-маёр Мікалай Сяргеевіч і сенатар Васіль Сяргеевіч Ланскі – родныя браты.
Ланскія – паходзіць з польскага Лонскія. У архіве ёсць таксама дакумент, які пацвярджае адзін дапытлівы і надзвычай цікавы факт. У маёнтак Олтуш уваходзіла некалькі вёсак, сярод якіх ёсць і Ланская.

Афанасьева Т. Хто такія Ланскія?:Ці не носіць у іх гонар сваю назву адна з вёсак раёна? //
Голас часу.- 1995. - 19 жніўня.
Память о войне.
Мемориальные объекты и памятные места войны
Памятник землякам
Расположен в центре деревни Ланская. В годы Великой Отечественной войны 96 жителей деревень Галёвка, Заозёрная, Ямица, Ланская, погибли на фронтах, в партизанской борьбе или были расстреляны гитлеровцами. В 1978 году для увековечения их памяти установлен памятник – скульптура воина и мраморные доски с именами погибших.
Памятное место

Место гибели Фёдора Ефимовича Маруды.
Памятное место

Место гибели Фёдора Ефимовича Маруды.
Отважный партизан, комсомолец-подпольщик не дожил до светлых дней Победы. Фёдор Маруда погиб смертью храбрых 6 июля 1944 года при выполнении боевого задания в д. Ланская Малоритского района. После войны его останки перезахоронены в г. Малорита в братской могиле советских воинов и партизан. Посмертно награжден орденом Отечественной войны I степени. Именем Ф.Е. Маруды названа улица г. Малориты и в д. Ланская. В память об отважном комсомольском вожаке и партизане на сельском Доме культуры установлена мемориальная доска. На месте гибели ему поставлен памятник. Его имя занесено в Книгу народной славы Малоритского района.