Ляховцы


                                                                      ЛЯХАЎЦЫ

                                                  Мікола Пацяюк

Абвітае стужкай рачулкі сяло,
3 пазначанай дойлідам даты,
Стагоддзямі крыж свой нялёгкі нясло
I ў храме малілася ў святы.
Тут продкі мае каранямі ўраслі
У нетры лясныя і далі,
Адметнасць сваю праз вякі праняслі
I мову сваю захавалі.
Няхай для кагосьці яна – дыялект,
А мы яе з матчынай песні,
3 дзіцячай калыскі ў загадкавы свет
У сэрцах ашчадна пранеслі.
Вы чулі, як жнеі пяюць, ідучы
Пад вечар, бывала, дахаты –
У белых хусцінках і серп на плячы
У кожнай, бы месяц рагаты?
Прытоеным ветрыкам песню нясе,
Шарэе туманам даліна...
Мне й зараз на гэтай палескай красе
Свет цэлы сыходзіцца клінам.
Мне ўсё тут па сэрцу, бо й сам паляшук,
Сваёй не зракаюся веры:
Калі памалюся, калі саграшу,
Імкнуся пражыць на даверы,
Пад белымі крыламі – доля адна,
I гонар пароўну, і сорам,
I праца да поту, і келіх – да дна,
I песня застольная – хорам.
Травой забыцця зарастаюць сляды,
Знікае і песня жывая.
Прыедзь да нас ды паглядзі.     
А я, як і ў даўнія тыя гады,
Адкрытымі дзверы трымаю.

          

       Звініць у Ляхаўцах вясна

                                                           Мікола Пацяюк 

Яшчэ нядаўна праз лугі
Гнаў вецер белыя снягі
І ў масленіцу ля кастра
Блінцоў спакуслівых гара
Прыемна казытала нос
У апошні лютаўскі мароз;
А зараз – глянь ва ўсе бакі:
Звіняць над вёскаю шпакі.
Усё навокал ажыло,
Адчуўшы ранняе цяпло.
Ад Маларыты да Макран,
Ад Украіны да Замшан
Крычаць гракі ва ўсе канцы:
-         Вясна прыйшла ў Ляхаўцы!
Адзіны толькі дуб стары,
Што пры дарозе ля гары,
Нібы ў зачараваным сне,
Не рады сонцу і вясне.
А з Кожуха на Кацякі
Панеслі радасць жаўрукі,
Ад Турава аж да ракі
Вясну вітаюць кулікі…
Чародка белая бяроз
Шчаслівых не хавае слёз.
Цвіркоча Міхероўскі лес,
Падснежнік да святла палез…
Яшчэ з дзесятак дзён міне,
І бусел за сялом пачне
Зноў аднаўляць жабіны хор,
Нібы сапраўдны дырыжор…
Магчыма, нехта ўсур’ёз
Пагардліва адверне нос
Ды скажа: - Вось дык навіна…
Нібы ў Чарнянах не вясна…
-         А ты дарэмна не судзі –
Прыедзь да нас ды паглядзі.

ЛЯХАВЕЦКАЯ ТОРБА

                       Генадзь Мішчук

Калі куды збірацца трэба, 
Так павялося ад дзядоý: 
Кладу ý торбу бохан хлеба 
І сала кавал – будзь здароý. 
Рушнік заменіць стол, талерку, 
Каб чалавека частаваць, 
Бутэлька добрае гарэлкі 
Не будзе ý торбе замінаць. 
І за размоваю гасціннай 
Не пажадаю вам бяды, 
Хай ляхавецкая тарбіна 
Нас паяднае назаýжды!

Вёска ў Макранскім сельсавеце, за 12 км на ўсход ад Маларыты. У мінулым у складзе Макранскай воласці, затым гміны.
У старажытнасці бліз Ляхаўцаў скрыжоўваліся ажыўленыя шляхі: адзін з іх ішоў ад Берасця паблізу р. Рыты ў вярхоўі Прыпяці, другі праходзіў уздоўж Прыпяці крыху на поўнач ад яе забалочанага ўзбярэжжа. Паводле царкоўнай легенды, тубыльцы тут яшчэ ў канцы X ст. стваралі «малітоўныя дамы» (часовыя памяшканні для богаслужэння), а ў 1000 — 1010 гг. быццам была пабудавана царква.
Першая канкрэтная згадка ў пісьмовых крыніцах пра Ляхаўцы і яе жыхароў ляхаўчан (ці ляхаўцаў) адносіцца да 1546 г. У XVI ст. вёска з’яўлялася цэнтрам Ляхаўскага войтаўства Палескай воласці Берасцейскага павета. У склад яго ўваходзіла амаль палова тэрыторыі сучаснага Маларыцкага раёна, уключаючы сёлы Рыту Малую, Рыту Вялікую, Лукава і іншыя населеныя пункты. Пазней цэнтр войтаўства быў перанесены ў Велікарыту (Рыту Вялікую). У 1566 г. у Ляхаўцах 23 двары, 53 сям’і. Іншыя звесткі пра Ляхаўцы ў крыніцах XVI —XVIII ст.: 1564 і 1589 гг. (акты замены фальваркаў), 1575 г. (фундуш царкве), 1668 г. (рэвізія), 1670 і 1682 гг. (пастанова, якая пацвярджае каралеўскі прывілей Плюшчэўскім на зямлю ў Ляхаўцах), 1704 г. (фундуш царкве на землі ад мужа і жонкі Перысовічаў), 1713 г. (прывілей на папярэдні фундуш), 1721, 1724, 1742 гг. (інвентары), 1755 г. (прывілей караля Аўгуста III Лабачэўскім на зямлю ў Ляхаўцах), 1786 г. (сяло ў Збуражскім ключы, 30 увалок, 80 моргаў, на царкву адна вольная ўвалока), 1796 г. (інвентар, 30 увалок, у засценках 80 моргаў). Звесткі пра царкву: 1704, 1713, 1721, 1786, 1796 гг.
У 1860-я гады ў Ляхаўцах налічвалася 529 рэвізскіх душ (261 мужчына, 268 жанчын), адносіліся да маёнтка Ляхаўцы, які належаў Красінскай; сель­ская грамада Ляхаўская, раней Маларыцкая. У 1886 г. у Ляхаўцах Маларыцкай воласці было 66 двароў, 776 жыхароў, у Ляхаўцах Макранскай воласці (пасёлку) — 5 двароў, 65 жыхароў. У першым былі дзве праваслаўныя царквы, народнае вучылішча, карчма.
У 1905 г. у сяле Ляхаўцы налічвалася 1233 жыхары, у пасёлку з той жа назвай — 151 жыхар, у аколіцы Ляхаўцы — 122 жыхары. У 1921 г. у вёсцы Ляхаўцы 232 дамы, 1155 жыхароў, з іх 1130 праваслаўных, 16 католікаў, 9 іўдзеяў, у аколіцы Ляхаўцы — 18 двароў, 98 жыхароў, з іх 15 праваслаўных, 83 католікі. 3 12 кастрычніка 1940 г. да 16 ліпеня 1954 г. вёска з’яўлялася цэнтрам сельсавета.
Захаваўся помнік народнага дойлідства — драўляная царква Ражаства Багародзіцы, пабудаваная ў 1713 г.
Ёсць сярэдняя школа (166 вучняў), дзіцячы сад, сельскі дом культуры, бібліятэка, ФАП, аддзяленне сувязі, тры магазіны, нарыхтоўчы ларок.
У 1998 г. 444 двары, 1174 жыхары.

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / рэд.-уклад.
 В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 507-508

Прыкладна 500 гадоў назад вёска знаходзілася пад польскім ігам. Людзі жылі цяжка,  рабілі на польскіх паноў і такім першым па­нам быў Лях.  Яго імем назвалі вёску – Ляхамі, а потым Ляхаўцамі.

(Са слоў старажыла Троца Мікалая)

Память о войне. 

Мемориальные объекты и памятные места войны

Братская могила 

№5509 д.Ляховцы (4).jpg

Гіст-Культ-Каштоўнасьць-Беларусі.pngШифр – №113Д000509, категория ценности – «3».
Собственник – Мокранский сельисполком
Находится: Брестская обл., Малоритский район, аг. Ляховцы, ул. Малоритская, 2.
Захоронены 12 известных участников сопротивления, 47 известных мирных жителей и 57 неизвестных.
В 1956 году на могиле установлена скульптура из гипса, изображающего советского солдата с автоматом в руках.
 

ФОТА


Назад