Вёска ў Арэхаўскім сельсавеце, утворана ў 1957 г. з хутароў Дрочава, Грані, Конішча, Шумы. Хутар Дрочава адносіўся да Олтушскай гміны.
Ёсць пачатковая школа (16 вучняў), клуб, бібліятэка, магазін.
У 1998 г. 102 двары, 304 жыхары.
Вёска размясцілася на месцы хутароў, адзін з іх — Шумы; самы вялікі хутар быў Дрочава. Расказваюць, што раней тут рос вялікі хваёвы лес, які заўсёды шумеў.
Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 515 – 516
Веска Дрочава была заснавана вясной 1957 года. Яна ўтварылася з хутароў Дрочава, Грані, Конішчаў і Шумы. Месца гэта называлася ў той час Шумы. Старажылы ўспамінаюць, што раней тут рос вялікі хваёвы лес. Ад шуму яго дрэў і пайшла назва мястэчка. Людзі сяліліся на хутарах, выкарчоўвалі лес і на яго месцы распрацоўвалі палі. Пачалося перасяленне з хутароў ва ўрочышча Шумы. Паколькі самым вялікім быў хутар, які насіў назву Дрочава, так стала называцца і вёска.
(Са слоў старажылаў)