Хотислав


СПЯВАЮЦЬ ДЗЯЎЧАТЫ  Ў ХАЦІСЛАВЕ

                                                    Сямён Кавенька

Пра зоранькі ясныя, чыстыя
Спяваюць дзяўчаты ў Хаціславе,
Пра шчасце і долю, жытнёвае поле
Спяваюць дзяўчаты ў Хаціславе.
Крынічанькай светлай, празрыстаю
Звіняць галасы над Хаціславам:
Пра летнія ночы, пра любыя вочы
Звіняць галасы над Хаціславам.
Цвітуць ручнікі вышываныя,
У Хаціслаў мы наш закаханыя,
У хлебныя нівы, у край наш шчаслівы
З маленства мы ўсе закаханыя.
Звіняць галасы серабрыстыя –
Спяваюць дзяўчаты ў Хаціславе.
Хай песні лунаюць, няхай не сціхаюць
Дзявочыя песні ў Хаціславе.

Вёска, цэнтр Хаціслаўскага сельсавета, за 10 км на поўдзень ад Маларыты, 4 км ад чыгуначнай станцыі Хаціслаў. У мінулым у скла­дзе Олтушскага войтаўства (XVI — XVIII ст.), Олтушскай воласці, затым гміны. У 1566 г. 13 двароў, 34 сям’і. Звесткі ў пісьмовых крыніцах часоў Рэчы Паспалітай: 1668 г. (рэвізія), 1724, 1742 гг. (інвентары), 1759 г. (прывілей караля Аўгуста III панам Здзітавецкім на зямлю ў Хаціславе), 1782 г. (прывілей караля Станіслава Аўгуста на парафію Хаціслаўскай царквы свяшчэнніку Васілю Харламповічу).
У 1860-я гады было 504 рэвізскія душы (230 мужчын, 274 жанчыны), адносіліся да маёнтка Олтуш; сельская грамада Хаціслаўская. У 1874 г. адкрыта земскае народнае вучылішча. У 1886 г. 63 двары, 688 жыхароў, царква, капліца, карчма. У 1886 г. у вучылішчы навучалася 46 дзяцей, з іх 11 дзяўчынак, у 1900 г. — 50 хлопчыкаў. Настаўнікам працаваў Уладзімір Круглеўскі. У 1905 г. налічвалася 1016 жыхароў, у 1921 г. — 83 двары, 432 жыхары, усе праваслаўныя; у 1930 г. 143 двары.
Помнік архітэктуры — драўляная Прэабражэнская царква, пабудаваная ў 1799 г.
Ёсць сярэдняя школа (353 вучні), дзіцячы сад, сельскі дом культуры, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, музычная школа, кафэ, ашчадная каса, аддзяленне сувязі, магазін.
У 1998 г. 360 двароў, 1080 жыхароў.

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / 
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 529-530.  


Вёска Хаціслаў узнікла больш за 200 гадоў назад. Землі, якія належалі пану, былі ўрадлівымі. Таму і накіроўваў ён людзей распрацоўваць новыя участкі. Легенды расказываюць, што адзін з сялян атрымаў у пана волю і дазвол пасяліцца на навакольных землях па свайму жаданню. Месца, якое ён абраў,  стала ў будучым вёскай Хаціслаў. Назва  яе,   напэўна, і пайшла ад слова  "хацець".

(Са слоў старажылаў)

Старыя людзі расказваюць, што зямля, на якой сёння стаіць вёска належала некалі Олтушскаму пану. Землі тыт былі ўражлівыя, але ляжалі далёка ад цэнтральнай сядзібы. Пан вырашыў сяліць на гэтым месцы сялян, якія хацелі самастойна гаспадарыць. Гавораць, што зямлю давалі тым сялянам, якія верай і праўдай служылі пану. Адзін з сялян змог выкупіцца ў пана. Вось каля 200 гадоў назад пасяліліся тут першыя сяляне, якія хацелі свабоды, славы. І назва пайшла ад слоў "Хацець славы". Ішлі гады, паміж балот расла вёска, а назва яе паступова ператварылася ў Хаціслаў. 
Шмат зведала вёска і яе жыхары. Вядома, што землі  мясцовасці да XIII стагоддзя уваходзілі ў склад Галіцка-Валынскага княства. Затым амаль да XYIII стагоддзя навакольныя вёскі ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. У 1875 годзе, пасля трэцяга раздзелу Рэчы Паспалітай,  тэрыторыя ўвайшла у склад Расіі. 
Зямля належыла то польскім панам, то рускім, але жыццё сялян заставалася цяжкім і безрадасным. вузкія палоскі зямлі нізкія ўраджаі. Але і гэтая зямля дічылася маёмасцю памешчыкаў. Свайго хлеба хапала толькі да Нараджэння Хрыстова. Каса, серп, саха - вось і ўсе  прылады працы. Засуха, даждж, град, хваробы былі пастаяннымі спадарожнікамі вёскі. Першыя парасткі культурнага жыцця на вёсцы з'явіліся ў пачатку трыццатых гадоў, калі была пабудавана рэмізія (сваеасаблівае памяшканне для клуба і пажарнага дэпо), дзе праводзіліся танцы, сходы, ставіліся аматарскія пастаноўкі. "Царскі трон" - так называлася першая пастаноўка. Гэта вясёлы народны лубок з песнямі, танцамі, жартамі на цара і польскіх уладароў. Былі ў Хаціславе і свае таленты. Гэта уладальнікі прыгожага голасу спевакі Ківачук Якаў Іванавіч, браты Пішчык Піліп Трафімавіч і Рыгор Трафімавіч. Музыкі-віртуозы  гарманісты Саўчукі - Ануфрый Дзянісавіч і Павел Дзянісавіч, скрыпачы Мірчук Павел і Ківачук Захар.
Першая хата-чытальня з'явілася адразу пасля вайны. Размешчана была ў царкоўнай старожцы. Часопісы, газеты, некалькі ваенных брашур  - вось і ўсё багаццё калішней хаты-чытальні. У снежні 1948 года прыйшла першая партыя кніг, дзе была мастацкая літаратура. Усяго 27 экзэмпляраў. У 1952 годзе быў пабудаваны клуб, дзе была размешчана і прасторная хата-чытальня. Загадвала ўсей гэтай гаспадаркай Касцючык (Нікуліна) Соф'я Дзмітрыеўна. Пачалі дэманстраваць кінафільмы. Першым кінамеханікам быў жыхар Хаціслава Галавей Іван Тарасавіч.
Гэты клуб праіснаваў да 1979 года. У лістападзе 1979 года быў адкрыты новы Дом культуры з памяшканнем для танцаў, канцэртаў і дэманстрацыі фільмаў, пакоі для заняткаў гурткоў, вялікая бібліятэка з чытальным залам. 
У Хаціславе працуе музычная школа.

(З альбому дырэктара Хаціслаўскага СДК Галіны Іванаўны Хомік).

Память о войне. 

Мемориальные объекты и памятные места войны

Курган Славы на месте боя воинов 75-ой стрелковой дивизии

хот.jpg

hotislav.jpg

Расположен на северо-западе от деревни Хотислав (1 км), перезахоронение произведено в 2010-2015 гг.
Дополнительную информацию можно получить здесь https://www.savehistory.by/karta/bratskaya-mogila-khotislav/

Памятник жертвам фашизма «Памятник землякам»
изображение_viber_2019-06-19_13-01-56.jpg

IMG-a933a7304a23e22a60e55c514d25c1cc-V.jpg
Находится в 500 м к северу от деревни Хотислав у дороги на Малориту. Памятник представляет собой скульптуру женщины в глубоком трауре, склонившей голову и держащей в руках цветы, скорбящей по поводу гибели сыновей и мужа во время Великой Отечественной войны. Данная скульптура увековечила в себе горе всех матерей, чьи дети погибли от рук оккупантов. Местное название памятника – «Скорбящая мать». Имена всех героев навечно высечены на мраморной доске.  Для увековечения памяти жителей деревни Хотислав – 60 воинов и партизан, 96 мирных жителей, погибших в годы ВОВ, и 5 активистов, отдавших жизнь в борьбе с врагами Советской власти, в 1975 году установлен памятник – скульптура женщины в трауре.

Братская могила

0-02-04-513af689f04441fe3ed26b1ac0e14561e8c954b4d806fe17837cfb8f467e0e75_cc8d762fe375ae6.jpg
0-02-04-6730307638214915a1250d0d9bf16d3db73784132c21b4d4d8f33837959ab0c6_3999bec0e37d80ee.jpg
Памятник расположен на кладбище.
0-02-05-0d509c47a2ed3bbde2900c0331aae76ba073b69f5c3c71ecb4d404a54f6b41d7_53da716f03e54181.jpg
0-02-05-33422127b9490e2799b6ac8f15ad52aee7965591e274a5ad56c2808c4505baf3_82b602e75387c21a.jpg
Современный вид памятника.



Назад