Вёска, цэнтр Гвозніцкага сельсавета, за 14 км на паўночны захад ад Маларыты. У мінулым у складзе Мяднянскай воласці, затым гміны. Паводле рэвізіі Берасцейскага павета, у 1566 г. Гвозніца з’яўлялася цэнтрам Гвозніцкага войтаўства Палескай воласці. У вёсцы налічвалася 29 двароў, 65 сем’яў, былі два вадзяныя млыны. У XVII ст. Гвозніца ўваходзіла ў Брадзяцінскае войтаўства Палескай (Рудской) воласці. Паводле інвентароў 1724 і 1735 гг., у Гвозніцы зямлі 34 увалокі і 39 моргаў, інвентара 1786 г. — 32 увалокі, 59 моргаў. Звесткі пра царкву: 1668, 1724, 1786 гг. Вядомы таксама інвентары 1742 і 1796 гг. У 1860-я гады налічвалася 276 рэвізскіх душ (137 мужчын, 169 жанчын), сельская грамада Гвозніцкая, адносіліся да маёнтка Гвозніца, уладання Высоцкай і Відацкага. У 1875 г. адкрыта земскае народнае вучылішча. У 1886 г. 41 двор, 422 жыхары, былі карчма, праваслаўная царква, народнае вучылішча, у якім навучалася 37 хлопчыкаў, у 1900 г. — 32. У 1905 г. у сяле Гвозніца 721 жыхар, у маёнтку — 32, у 1921 г. 94 двары, 539 жыхароў, з іх 518 праваслаўных, 19 католікаў (вёска і маёнтак); у 1930 г. 110 двароў. Свята-Успенская царква пабудавана ў 1992 г., цагляная. Ёсць базавая школа (91 вучань), дзіцячы сад, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, сельскі дом культуры, бібліятэка, ашчадная каса, магазін, ФАП, пост ваенізіраванай пажарнай часці.
У 1998 г. 235 двароў, 640 жыхароў. 3 пакалення ў пакаленне пераходзіць паданне, што некалі на месцы размяшчэння вёскі была кузня, дзе рабілі цвікі (гвозді), па-мясцоваму гвозні. Была наладжана вытворчасць драўляных гваздкоў.
Геалагічныя даследаванні паказваюць, што вёска Гвозніца знаходзіцца на беразе знікшага старажытнага возера.
Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / рэд.-уклад.
В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – 507 с.,[8] л.іл.
МАЯ ВЁСКА
Нездарма і зараз людзей вёскі завуць вусткісы.
Чаго толькі не выцерпела мая вёска. Бывала ад пажараў заставалася толькі два дамы, Паншчына, прыход белапалякаў. Але самыя цяжкія выпрабаванні выпалі на долю нашых людзей ў Вялікую Айчынную вайну. Колькі было вывезена ў Германію на працу, растраляна, у 1944 годзе вёска была спалена немцамі. Гэта жахліва, страшна, але гэта наша гісторыя, мы павінны яе ведаць, каб не дапусціць новых войнаў, разбурэнняў, смерці. У гэтым годзе мы будзем адзначаць сумную дату 60-годдзе са дня пачатку Айчыннай вайны. Вельмі добра, што напісана цудоўная, каштоўная, на мой погляд кніга “Памяць”, дзе ёсць звесткі і пра нашу вёску, пра нашых мужных людзей, якія баранілі сваю зямлю ад ворага. Так, мой народ адважны, вынослівы, працавіты. І зараз мая вёска квітнее, расце, багацее.
І я шчаслівы, што ў мяне ёсць такая цудоўная вёска, лясная, лугавая, палявая мая радзіма. Я ўдзячны сваім бацькам за спадчыну.
Память о войне.
Мемориальные объекты и памятные места войны
Могила советских партизан и жертв фашизма

Собственник – Гвозницкий сельисполком.
Находится: Брестская обл., Малоритский район, аг. Гвозница, около здания, на ул. Зеленина, 15.
Захоронено 15 известных военнослужащих, 9 известных участников сопротивления, 48 известных и 22 неизвестных жертв войны. Среди них - воины 75 стрелковой дивизии, погибшие в 1941 году, а также командир партизанской бригады имени В.И.Сталина Леонид Петрович Зеленин.
Леонид Петрович Зеленин рордился в деревне Архангельское Боброва-Дворского района Курской области. С 1919 года - член ВЛКСМ. В Красной Армии с 1938 года. Участник советско-финской войны. В Великую Отечественную войну в партизанах: с марта 1942 года - комиссар отряда им. Чернака, а с июля 1943 года - командир партизанской бригады имени В.И.Сталина. Погиб в бою 23.09.1943 г.
В 1956 году на могиле установлена цементная скульптура воина, отдающего почести.
Памятное место.
Место дислокации партизанского отряда им. Ворошилова, урочище «Клен».

