Грушка


Вёска ў Лукаўскім сельсавеце, за 20 км на паўночны ўсход ад Маларыты. У мінулым у складзе Велікарыцкай воласці, затым Макранскай гміны. У 1905 г. налічвалася 27 жыхароў, у 1921 г. — 15 двароў, 73 жыхары, усе праваслаўныя. У 1930 г. 23 двары.
У 1998 г. 54 двары, 91 жыхар. 

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / 
рэд.- уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 514 


Назва вёскі Грушка пайшла ад дрэва грушы. Расла пасярод балота, палей, лясоў адна груша. Усім яна кідалася ў вочы,  таму што была адна  пасярод поля. Вось на гэтым месцы вырасла веска і назвалі яе Грушка.

(Са слоў старажылаў)

Схаваўшыся ад чужога вока ў засені шматвяковых дубоў ды ялін, за некалькі кіламетраў ад аўтатрасы стаіць не­вялічкая вёсачка з прыгожай назвай Грушка. Аднойчы трапіўшы сюды, вы абавязкова застанецеся пад уражаннем ад маўклівай задуменнасці грушкаўскіх падворкаў, ад сціпласці восеньскіх фарбаў лістапада: там-сям на падворках дагараюць чырвоныя гронкі няспешчаных сонцам арабін.
Цішыня звонкая і бясконцая… Здаецца, нават чутно, як недзе на другім канцы вёскі бразнула вядро. Халаднаватае паветра, настоенае на аксамітавым водары хвоі ўперамешку з пахам прэлай лістоты, прыпраўленае прымессю дыму,  што струменіць дзе-нідзе з комінаў самотных хацін, прыемна казыча ў носе. У наваколлі лунае пах позняй восені, які вяртае ў далёкае і незваротнае дзяцінства, нагадвае маленькую радзіму – менавіта такую сціплую і спрацаваную вёсачку, згубленую сярод бяскрайніх і велічных палескіх краявідаў.                                                                                     (Са слоў старажылаў)
     




Назад