Гарохавішча


Вёска ў Маларыцкім сельсавеце, за 10 км на паўднёвы захад ад Маларыты. У мінулым у складзе Олтушскай гміны. Заснавалі вёску (хутар) у канцы XІX стагоддзя сяляне, якія купілі зямлю ў графіні А. М. Маркоўскай. У пачатку XX ст. налічвалася 13 жыхароў, у 1940 г. — 21 гаспадарка, 109 жыхароў.

У 1998 г. 28 двароў, 49 жыхароў.

(Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – 507 с.,[8] л.іл.)

У 2020 годзе налічваецца ўсяго 5 двароў і 6 жыхароў.


Назад