Гусак
Вёска ў Велікарыцкім сельсавеце, за 19 км на поўнач ад Маларыты, 9 км ад чыгуначнай станцыі Пажэжын. У мінулым у складзе Велікарыцкай воласці, затым гміны. Захаваўся сведак старажытнага славянскага населенага пункта, селішча VIII —X ст.
У 1905 г. налічвалася 104 жыхары, у 1921 г. — 38 двароў, 244 жыхары, з іх 180 праваслаўных, 40 католікаў, 5 прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх веравызнанняў, 19 іўдзеяў; у 1930 г. было 36 двароў.
Аддзяленне «Руда» рыбгаса «Сакалова», турыстычная база.
У 1998 г. 111 двароў, 236 жыхароў.
Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 514
Магазин
Гусак — больш старадаўняя вёска, чым суседняя Велікарыта. Цяпер яны амаль злучыліся, жыхары вёскі сяліліся ва ўрочышчы Руда, пазней мясцовасць пачала называцца Гусак — па размяшчэнню першых хат, якое нагадвала абрысам гусака. (Са слоў старажылаў)
Назад