Вёска ў Олтушскім сельсавеце, за 22 км на паўднёвы захад ад Маларыты. У мінулым уваходзіла ў склад Олтушскай воласці, затым гміны. У 1860-я гады налічвалася 86 рэвізскіх душ (35 мужчын, 51 жанчына), адносіліся да маёнтка Радзеж, Олтушская воласць, сельская грамада Арэхаўская. У 1905 г. 24 жыхары, у 1921 г. — 27 двароў, 135 жыхароў, усе праваслаўныя. Ёсць сельскі дом культуры, бібліятэка, магазін.
У 1998 г. 66 двароў, 140 жыхароў.
Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – 507 с.,[8] л.іл.)
Гэта невялікае сяло, размешчанае ад вёскі Олтуш за 10 км. Старажылы помняць вёску з 1914 года. Тады ў вёсцы налічвалася каля сарака сем'яў. Вакол сяла рос лес, яго акружалі балоты. Галеўка – Галіўка, гэта значыць размешчана на галі (галь – адкрытае месца сярод лесу). Адсюль і пайшла назва вёскі Галеўка.
(Са слоў старажылаў)
Память о войне.
Мемориальные объекты и памятные места войны
Братская могила
На могиле установлен памятник погибшим летчикам. Изготовлен в 1985 году.
Назад