Дворище


Дв.jpg

Вёска ў Олтушскім сельсавеце, за 13 км на поўдзень ад Маларыты. У мінулым у складзе Велікарыцкай воласці, затым Олтушскай гміны. У 1905 г. налічвалася 6 жыхароў, у 1921 г. — 10 двароў, 66 жыхароў, усе праваслаўныя.
У 1998 г. 114 двароў, 366 жыхароў.
Вёска Дворышча размешчана ўздоўж шашы Кобрын Уладава, на двенадцатым кіламетры ад Маларыты. У даўнія часы мясцовасць, дзе стаіць вёска, была пакрыта дрымучымі лясамі і непраходнымі балотамі. Між імі быў панскі маёнтак, каля яго царква. Аднойчы людзі ўбачылі на тым месцы, дзе стаяла царква, возера... Казалі, што за грахі пана паслаў Бог такую кару. Паблізу ад возера сяляне пачалі секчы лес, будаваць хаты. Так непадалёку ад маёнтка ўтварылася вёска Дворышча.

 Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / 
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 515 

Вёска Дворышча магла пайсці ад асновы двор і абазначаць месца былога двара. Аднак на Беларусі дворышча было адной са старажытных  форм калектыўнай гаспадаркі. У адно дварышча ўваходзіла некалькі “дымоў”. Два-тры дворышчы маглі складаць вёску. Паводле ж легенды, у старажытнасці мясцовасць, дзе зараз вёска, была пакрыта дрымучымі лясамі і балотамі. Між гэтымі лясамі і балотамі быў панскі двор, а каля яго была пабудавана царква. Але па Божай волі, аднойчы, людзі ўбачылі на тым месцы, дзе была царква – возера. Яно паглынула царкву. Паблізу возера сяляне пачалі вырубаць лясы, будаваць сабе хаціны. Так ля панскага двара ўтварылася вёска і далі ёй назву Дворышча

(Са слоў старажылаў)

    


Назад