Дубично


ДУБИЧАНСКОЙ ЗЕМЛЕ

                                            Паўлоўская Ларыса

Я нашла на земле своё место –
Не жалею ни капли о том.
Уголок этот малоизвестный,
Но как всё восхитительно в нём!
Воздух тут упоительно чистый
И в колодце – живая вода.
Я себя в другом месте не мыслю:
Здесь корнями вросла навсегда.
Лес вокруг поражает богатством:
Разных ягод, орехов, грибов.
А как здорово в речке купаться
В обрамленьи прибрежных кустов.
Здесь следы по весне утопают
В бело-розовой пене цветов,
И всю ночь напролёт распевают
Соловьи про земную любовь.
Летний полдень луга опьяняет
Ароматом цветущей травы,
Мотыльки разноцветно порхают,
И ласкает слух шелест листвы.
Ну, а осень придёт золотая –
Урожаем порадует нас.
Я, плоды от трудов пожиная,
Благодарна земле каждый раз.
А настанет зима – тихо, нежно
Приукроет поля и леса 
Кружевною накидкою снежной,
Как волшебна тогда их краса!
Как прекрасна в любую ты пору,
Дубичанская наша земля!
Я твои полюбила просторы,
Сердцем всем полюбила тебя.

                                                                                     д. Дубично

 

Вёска ў Велікарыцкім сельсавеце, у мінулым у складзе Велікарыцкай воласці, затым гміны. У 1860-я гады 226 рэвізскіх душ (108 мужчын, 118 жанчын), адносіліся да маёнтка Руда, уладання памешчыка Ягміна, сельская грамада Дубечненская. У 1905 г. налічвалася 593 жыхары, у 1921 г. — 60 двароў, 384 жыхары, усе праваслаўныя; у 1930 г. 58 двароў.
Ёсць аддзяленне сувязі, сельскі дом культуры, бібліятэка, магазін.
У 1998 г. 110 двароў, 203 жыхары.
Некалі на месцы вёскі раслі дубы-волаты. На ўскрайку лесу ляпілася невялікае пасяленне. Аднойчы наляцела бура, віхор разнёс сялянскія хаціны, выварочваў дубы з каранямі. 3 іх жыхары будавалі сабе хаты. Новую вёску назвалі Дубічна.
Непадалёку ад вёскі знаходзіцца магутная дуброва, дзе расце знакаміты на ўсю Беларусь «цар-дуб».
                                                                                                                    Міхась Пекус 

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
 рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 516


Некалі, даўным-даўно, на месцы сённяшняй вёскі раслі дубы-волаты. На ўскраі ле­су сялілася невялікае пасяленне. Ціха,  непрыкметна цякло жыццё людзей. Але аднойчы наляцела бура. Страшэннай сілы віхар паламаў моцныя дрэвы, паваліў іх долу. Уцалеўшыя жыхары з іх пабудавалі сабе хаты. Вёску, якая ўзнікла на гэтым месцы, пачалі называць Дубічна.

Недалёка ад яе, як сведкі мінулага, знаходзяцца некалькі дубоў. Адзін з іх жыхары называюць “цар-дуб”.  Дрэва гэта ўзята пад ахову дзяржавы.

(Са слоў старажылаў)

 

SAM_0872.JPG




Назад