Доропеевичи


Вёска ў Чарнянскім сельсавеце, за 32 км на паўночны ўсход ад Маларыты. У мінулым у складзе Верхалескай воласці, затым Навасёлкаўскай гміны. Археалагічны помнік — вялікі камень, які нагадвае фігуру чалавека, вышынёй каля 2 м, эпохі жалезнага веку ці ранняга феадалізму. Відавочна, культавае капішча дахрысціянскіх часоў.
У XVI —XVIII ст. — цэнтр Дарапеевіцкага войтаўства. У 1566 г. было 30 зямельных участкаў, 66 сем’яў, два млыны. Звесткі пра вёску ў часы Рэчы Паспалітай — рэвізія за 1668 г., інвентары за 1724, 1742, 1786 гг.; за тыя   ж гады звесткі і пра царкву. У 1860-я гады налічвалася 265 рэвізскіх душ (132 мужчыны, 133 жанчыны), адносіліся да маёнтка Паўлопаль, якое належала Капшэўскаму, сельская грамада Дарапеевіцкая. У 1886 г. — 29 двароў, 326 жыхароў, былі праваслаўная царква, карчма. У 1905 г. 546 жыхароў, у 1921 г. — 119 двароў, 622 жыхары, з іх 615 праваслаўных, 7 іудзеяў. У 1971 г. налічвалася 216 двароў, 699 жыхароў.
Захаваўся помнік народнага дойлідства другой паловы XVII ст. — драўляная царква Ражства Багародзіцы.
Есць базавая школа (100 вучняў), дзіцячы сад, сельскі дом культуры, бібліятэка, ФАП, ашчадная каса, два магазіны.
У 1998 г. 172 двары, 435 жыхароў.

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
 рэд.- уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. –  С.514 – 515 

В трех километрах на юг от деревни находилось небольшое селение, окруженное густым лесом. Во время войны Речи Посполитой с Московским государством (1654 —1667 гг.) сюда приходили на постой русские ратники, казаки Богдана Хмельницкого, отряды Януша Радзивилла. Все требовали продовольствия и фуража, проводников. Крестьяне помогали и тем, и тем... За это и пришла расплата: селение было полностью сожжено, селиться на этом месте запрещено, многие жители погибли, но какая воюющая сторона уничтожила деревню — неизвестно.
Два брата, Доким и Дорофей (Кители), пробираясь болотами на север, нашли удобную поляну, которая граничила с большим густым лесом. Сейчас это поле, называется урочище «Вылыкый лис». На поляне стояла высеченная кем-то гранитная фигура, которую они приняли за крест (и теперь местные жители считают эту фигуру крестом, хотя изваяния времен язычников подобного типа именуются каменными бабами). Существует легенда относительно возникновения креста: будто бы на узкой гребле встретились две свадьбы, и когда попробовали разъехаться, свалились в трясину. На месте трагедии вырос крест...
Доким и Дорофей построили жилища и стали первыми жителями нового селения. У Дорофея было много потомков — Дорофеевичей, что послу жило основанием для названия деревни (первое время она называлась Дорофеевичи).

                                                                                                                                А.И. Демянко 

Заснавана вёска Дарапеевічы ў другой палавіне ХVII стагоддзя. Першымі жыхарамі вёскі лічацца сем'і Кіцеля Дакіма і Кіцеля Дарафея. Большую частку насельніцтва вёскі складалі патомкі Дарафея "Дарафеевічы”.  Адсюль паявілася першая назва вёскі. Да канца ХVIII стагоддзя  яна так і называлася – “Дарафеевічы”. У канцы ХVIII вёска стала называцца "Дарапеевічы".                                                            (Са слоў старажылаў)
У даўнія часы ў густым лесе, у 3-х км на поўдзень ад сучаснай вёскі было невялічкае пасяленне. Рэдка хто заязджаў у гэтыя непраходныя мясціны. Аднойчы ў паселішча ўварваўся вялікі атрад воінаў. Знешні выгляд іх быў вельмі нязвыклы. Усе яны былі на добрых конях, у высокіх скураных шапках і скураным адзенні. Узброяны яны былі крывымі мячамі і вялікімі лукамі. Ад іх вельмі непрыемна пахла конскім потам і даўно нямытым целам. Размаўлялі яны на неразумелай для сялян мове. Вёска была акружана імгненна, уцякаць не было куды. Хто спрабаваў уцячы, таго лавілі доўгімі вяроўкамі з пятлёй. Дзяцей і старых забівалі на месцы, здаровых мужчын і маладых жанчын хапалі і прывязвалі да сёдлаў. Затым падпалілі вёску, забралі авечак і паехалі. Уратавацца ўдалося толькі тром: братам Дакіму і Дарафею з жонкай. Непажадалі яны адбудоўвацца на гэтым страшным месцы. Пахавалі забітых і пайшлі шукаць новае месца пад жыллё.Пайшлі на поўнач і неўзабаве выйшлі на ўскраек вялікага дубовага лесу. Побач узвышаўся курган – былое гарадзішча. На прыгожай круглай паляне стаяла высечаная з граніту ці то фігура чалавека, ці то крыж. Дакім і Дарафей былі хрысціянамі і вырашылі, што ў гэтым месцы сам Бог будзе абараняць іх ад няшчасцяў. Так было выбрана новае месца пад паселішча. На ваколіцах былой вёскі пазбіралі ўцалелых кароў і авечак, перагналі іх на новае месца. Сталі наладжваць новае жыццё. Праз колькі часу сям’я ў Дарафея стала павялічвацца, раслі дзеці, абзаводзіліся сваімі сем’ямі. Патомкі Дарафея былі працавітымі, разважлівымі, прыветлівымі, усе іх паважалі.
“Дарафеевічы – сапраўдныя гаспадары”, - гаварылі пра іх у навакольных вёсках. Парадніцца з іх родам было вялікай удачай. Пасяленне назвалі – сяло Дарафеевічаў. Так гэты род даў назву вёскі, якая цяпер называецца Дарапеевічы.
Легенда запісана настаўнікам геаграфіі Дарапеевіцкай СШ Кіцелем Федарам Сяргеевічам  у 1965 годзе , са слоў Раманюка Івана, царкоўнага званара, які чуў гэты аповяд ад свайго дзеда.

   ***

Дарапеевічы (мясцовае Доропівычы), вёска ў Чарнянскім сельсавеце, за 32 км на паўночны ўсход ад Маларыты. У мінулым у складзе Верхалескай воласці, затым Навасёлкаўскай гміны. Археалагічны помнік – вялікі камень, які нагадвае фігуру чалавека, вышынёй каля 2 м, эпохі жалезнага веку ці ранняга феадалізму. Відавочна, культавае капішча дахрысціянскіх часоў.
У ХVI – ХVIII стст. – цэнтр Дарапеевіцкага войтаўства.
Захаваўся помнік народнага дойлідства другой паловы ХVII ст. – драўляная царква Ражаства Багародзіцы”.
Такія звесткі пра вёску можна знайсці ў кнізе “Памяць. Маларыцкі раён”.
Але гэтага вельмі мала пра маю вёску, пра яе людзей, пра яе гістарычнае і сучаснае.
Заснаванне вёскі Дарапеевічы адносіцца да пачатку другой паловы ХVII стагоддзя. Заснавальнікамі вёскі прынята лічыць сем’і Кіцеля Дакіма і Кіцеля Дарафея, якія першымі пабудавалі свае дамы, яна так і называлася – Дарафеевічы.
Голад, галеча, эпідэміі чумы, воспы былі пастаяннымі спадарожнікамі сялян. Не адзін раз “чорная смерць” забірала амаль усіх жыхароў вёскі. Да гэтага часу частка вёскі носіць назву “Пустки”. Каб пазбавіцца ад бяды,  людзі вырашылі назваць вёску па іншаму, лічачы, што тым самым яны адвядуць ад вёскі злую сілу і пазбавяцца ад няшчасцяў.
У канцы ХVIII стагоддзя вёска атрымала новую назву “Дарапеевічы”.

Легенда  аб  святым  крыжы, які  знаходзіцца ў  весцы  Дарапеевічы  Маларыцкага  раена ва  ўрочышчы  “Вялікі  Лес”. 

                На  ўскрайку  вёскі  Дарапеевічы ва  ўрочышчы  “Вялікі  Лес”  з  незапамятных  часоў  стаіць  гранітная  глыба,  яка  знешне  напамінае  крыж.  Падобныя  выявы  сустракаюцца  ў Беларусі.  Гэта  фігуры паганскіх ідалаў,  якім  язычнікі  пакланяліся  ў  дахрысціанскія  часы.  У  цэнтры  фігуры  можна  заўважыць  круг,  у якім  знаходзіцца  крыж – гэта  язычніцкі  знак  сонца,  галоўнага  Бога,  якому  яны  пакланяліся. 
“Святы  крыж” – самы  старажытны  гістарычны  помнік,  які  знаходзіцца  на  заходняй  акраіне  вёскі  Дарапеевічы.   
Вышыня – 1 метр,  шырыня – 40-50 сантыметраў,  таўшчыня – 35  сантыметры.  Крыжаабразная  па  форме фігура,  рукі  азначаны  невялікімі  бакавымі  выступамі,  якія  ідуць  адразу  ад  пляча.  Пярэдняя  частка  і верх  галавы  пашкоджаны,  на  грудзях  высечаны  крыж  у  малапраглядваемым  крузе.  Па  язычніцкім  вераванням – гэта  знак  сонца,  аднаго  з галоўных  багоў  язычнікаў.  Фігура  крыху  расшыраецца  да  нізу. Мясцовыя  жыхары  заўжды  лічылі  гэтую  выяву  крыжом,  а  паколькі  ніхто  не  памятаў,  калі  гэты  цуд  з’явіўся,  лічылі,  што  крыж  вырас  з  зямлі.  Стагоддзямі  з  пакалення  ў  пакаленне  перадавалася  легенда аб  узнікненні    гэтага  цуда.
             Урочышча  “Вялікі  Лес”,  дзе  сяліліся  мясцовыя  жыхары,  з  усіх  бакоў  акружала  вялікае  непраходнае  балота.  Каб  дайсці  да  суседняй  вёскі ці да сенажацяў,  пракладвалі  па  балоце  гаці.  Рубалі  хмызняк, выкладалі  ім  шлях,  а  з  бакоў  капалі  глубокія  канавы,  засыпаючы  зямлёй  высланую  дарогу,  якую  называлі  грэбляй.  Кожны  год  яе  патрэбна  было  абнаўляць,  падсыпаць  зямлю.  З  часам  канавы  абапал  грэблі рабіліся  глыбейшымі,  шырэйшымі  і  былі  запоўнены  вадой. Гора  таму,  хто  ноччу  збіваўся  з  дарогі  і  трапляў  у  канаву.             
Аднойчы  вясной  у  весцы  спраўлялі  вяселле.  На  возе,  запрэжаным  дзьвумя  коньмі,  ехалі  маладыя  з  гасцямі.  Маладую  везлі  з  суседняй  вёскі.  Калі  пад’ехалі  да  “Вялікага  Лесу”,  насустрач  ехала  другое вяселле.  Сустрэліся,  спыніліся.  Грэбля  вузкая,  размінуцца  цяжка,  паварачваць  назад – дрэнная  прыкмета.  Вырашылі  ўсе-такі    паспрабаваць  раз’ехацца. Госці  павылазілі  з  вазоў,  а  маладым  пакідаць  яго  было  нельга да  прыезду  дадому.  Асцярожна  павялі   коней,  але  вазы  пачалі асоўвацца,  госці  ад  страху  закрычалі,  коні  спужаліся  і  рванулі….і аказаліся  па  абодва  бакі  грэблі  ў  канавах. Дарэмна  імкнуліся  людзі  выратаваць маладых – праглынула іх  бездна.  Усе  наваколле  гаравала  ад  гэтага  страшнага  здарэння.  Сюды  прыходзілі  бацькі  маладых  і  пралівалі  няўцешныя  слёзы.  Потым людзі  сталі  заўважаць,  што тое  страшнае  месца  пачало  ўздымацца  з  балота  і  ў   хуткім  часе  стала  ўзгоркам.           А  яшчэ  праз  колькі  часу  на  гэтым  узгорку  з  зямлі  пачаў  расці  гранітны   крыж.  З  тых  пор  ён  і  стаіць  на  гэтым  месцы.  Людзі  гаварылі,  што  ён валодае  чароўнай  сілай.
Сюды  прыходзілі,  каб  памаліцца,  папрасіць  дапамагчы  пазбавіцца  ад  розных  хвароб.  Нават  у  цяперашні  час  сюды  прыходзяць  тыя,  хто  шукае збаўлення  ад  розных  напасцяў. Гавораць, што  ён  многім  дапамагае.
У  70- У  70- гады  ва  ўрочышчы  “Вялікі  Лес”  вяліся  меліарацыйныя  работы.  Было  зрэзана  бульдозерамі  былое  гарадзішча,  на  яго  месцы  зараз  поле.  Адсунулі  ў  бок  крыж,  планавалі  нават  яго закапаць ці вывезці.  Але  выканаць  гэтую  справу  ніхто  не  адважыўся,  надта  вялікай  павагай  карысталася  гэтае  месца.  Знайшліся  добрыя  людзі – паднялі  і  паставілі  крыж  зноў,  праўда  пашкоджаны  трактарамі.  Стаіць  ён  і зараз на  тым  месцы,  напамінаючы  людзям  аб  мінулым.

Легенда  запісана  і  апрацавана  настаўнікам  гісторыі Дарапеевіцкай  сярэдняй  школы Анатолем  Ігнатавічам  Дзямянка,  які  ўпершыню  пачуў легенду  ў  дзяцінстве  ад  сваёй  маці Аляксандры  Андрэеўны Дзямянка.       

                «Вёска Дарапеевічы пад  знакам  Сонца» Ёсць там і яшчэ адно святое, нават свяшчэннае, месца 

Больш за чатыры з паловай стагоддзі стаіць на маларыцкай зямлі працавітая і гасцінная вёска Дарапеевічы. У аздабленні векавых дубоў, што нібыта тыя волаты-абярэгі ахоўваюць цішыню і спакой гэтых мясцін, Дарапеевічы зачароўваюць сваёй самабытнасцю, заварожваюць сціплай прыгажосцю і загадкавасцю. Тут усё адметнае – старажытная царква Раства Багародзіцы, што пабудавана ў XVII стагоддзі, каменны ідал сонечнага бога, старыя могілкі з драўлянымі высокімі крыжамі, якія ўзнімаюць свае парэпаныя сонцам і часам «рукі» ажно да самых нябёсаў. Шматпакутная дарапеевіцкая зямля, здаецца, пацалаваная Богам, таму і людзі, што жывуць і шчыруюць на гэтых палетках, маюць высакародную душу і добрае сэрца. Калі не верыце, тады завітайце ў Дарапеевічы і ўсё ўбачыце на ўласныя вочы.

7.jpg

Усе шляхі вядуць у Дарапеевічы. Сёння мой гід і праважаты па Дарапеевічах — настаўнік гісторыі, краязнаўца і проста ўлюбёны ў свой родны кут  чалавек – Ана­толь Дзямянка. Пра гіс­торыю вёскі і навакольных мяс­цін Ана­толь Ігнатавіч ведае ўсё і нават больш.
— Першае ўпамінанне аб Да­­рапеевічах у пісьмовых крыніцах датуецца 1566 го­дам, — расказвае мясцовы краяз­наўца. – Аднак вёсцы на­многа больш гадоў. Падчас правядзення меліярацыі, а гэта прыкладна 60-я гады мі­нулага стагоддзя, было поў­насцю раз­бурана гарадзішча. За вако­ліцай населенага пункта з давён-даўна стаіць гра­нітная глыба, якая знешне нагадвае крыж. У 60-я гады крыж хацелі знішчыць. Тапілі яго ў балоце, спрабавалі разбіць, але нічога не атрымалася. Толькі крыху адбілася верхняя частка, так бы мовіць, галава ідала.
За размовай незаўважна пад’язджаем да таго месца, дзе за невялічкай агароджай і стаіць каменны крыж.

8.jpg

– Вось гэта і ёсць урочышча Вя­лікі лес, – працягвае гаворку Анатоль Дзямянка. – Тут калісьці раслі шыкоўныя дубы, высякаць якія пачалі яшчэ пры каралеве Боне. Знішчалі дуброву, а дрэвы кацілі ажно да Паўлопаля, дзе па каналу сплаўлялі далей.
Дарэчы, ад былой дубровы засталося толькі некалькі ма­гутных дрэў. Урочышча “Вялікім лесам” цяпер і не назавеш. Вакол поле і цішыня. Упрыгожаны рознакаляровымі стужкамі, пад­пярэзаны фартушком стаіць каменны крыж. Дакранаюся рукой да шурпатай гранітнай глыбы, якая аддае цеплынёй. Анатоль Ігнатавіч кажа, што сю­ды прыходзяць многія людзі, каб прыкласціся да каменя і папрасіць аб збаўленні ад той ці іншай хваробы, і быццам бы крыж дапамагае. Гісторык упэўнены, што гэты каменны валун з’яў­ляецца ідалам ста­ражытнага бога Сонца і, каб не быць га­ласлоўным, Анатоль Дзямянка паказвае кола, у цэнтры якога выбіта выява кры­жа.
– Гэта язычніцкі знак Сон­ца, галоўнага бога, якому на­шы продкі пакланяліся ў да­хрысціянскія часы, – тлума­чыць Анатоль Ігнатавіч. – Да­рэчы, па­добныя крыжы я су­ст­ракаў на Пружаншчыне, ёсць яны і ў іншых мясцінах Беларусі.
Як бы там ні было, але некалькі гадоў таму крыж асвяцілі, цяпер да яго ідуць памаліцца вернікі.
Красавіцкая трагедыя
Ёсць у Дарапеевічах яшчэ адно святое, нават свяшчэннае, месца. Амаль у самым цэнтры вёскі, непадалёк ад будынка сярэдняй школы, стаіць абе­ліск. 4 красавіка 1944 года, калі да вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў заставалася ўсяго некалькі месяцаў, у Дарапеевічах ад­былася страшная трагедыя. Нацыстамі і іх па­магатымі былі  расстраляны і спалены ў хляве 44 мірныя жыхары, ся­род якіх былі жанчыны, дзеці і старыя. 
9.jpg

– У той страшны дзень загінулі і мае родзічы, – з болем у го­ласе кажа Анатоль Дзямянка. – Мне пашчасціла нарадзіцца крыху пазней, у мірны час, таму я не быў сведкам той трагедыі. Потым, калі пасталеў, знайшоў тых людзей, каму ўдалося выратавацца, іх ус­паміны я падрабязна запісаў. Мінула больш за семдзесят гадоў з таго часу, а нататкі і сёння цяж­ка і балюча чытаць. На жаль, і тыя, каму тады давялося выжыць, адышлі ў іншы свет. Але памяць жывая, і жудасны боль страты не суцішыць нават час. 
 Анатоль Ігнатавіч падыходзіць да абеліска, дакранаецца да яго рукой і павольна, нібыта баючыся нешта прапусціць, пачынае свой аповяд:
– У той халодны красавіцкі дзень, калі на дварэ яшчэ ляжаў снег, фашыстамі былі расстраляны, а затым спалены мая родная цётка Лізавета, яе муж Васіль і двое дзяцей: 14-гадовая Ніна і 10-гадовая Мелання Раманюкі. А на лютую смерць іх павёў кум, хрышчоны бацька Ніны і Меланні, які служыў у паліцыі. Дзяўчынкі, якім ён не даў нават часу, каб апрануцца, дрыжучы ад холаду, стаялі ля царквы, куды прывялі ўсіх перад расстрэлам, і плакалі, прыгаворваючы: “Татачка наш хрышчоны, нам вельмі холадна!”–“Пацярпіце крышачку, — з ус­мешкай адказваў кат, – зараз вам будзе вельмі горача”.
На хвілінку Анатоль Ігнатавіч спыніў свой расказ. Напэўна,  перад вачыма ў мужчыны паў­стала страшнае відовішча: напаўраздзетыя дзеці, абды­маючы адзін аднаго, быццам бы імкнуцца засланіцца ад смерці і ўсё яшчэ з надзеяй і спадзяваннем узіраюцца ў вочы вылюдку, які хрысціў іх у царкве і перад Усявышнім абяцаў гадаваць і выхоўваць у хрысціянскіх традыцыях. Сэр­ца ката не ўстрапянулася. Прагучалі стрэлы, і беласнежнае покрыва зямлі стала крывава-чырвоным. Здаецца, што нават праз дзесяцігоддзі тут чуецца плач і стогн дзяцей і дарослых, якія, сцякаючы крывёй, паміралі жудаснай смерцю.  
Ведаючы, што асноўныя сілы партызан знаходзіліся за лініяй фронту на перафарміраванні, фашысты вырашыліся пакараць партызанскую вёску. Незадоўга перад правядзеннем карнай аперацыі немцы далі заданне мясцоваму свяшчэнніку Мікалаю Радзіеўскаму падрыхтаваць спі­­сы тых вяскоўцаў, якія пад­трымліваюць сувязь з пар­ты­занамі, і тых, хто выказвае сваё нездавальненне нямецкай ула­дай. Айцец Мікалай добра пастараўся. У спісы смяротнікаў ён запісаў і сваіх асабістых не­прыяцеляў. 
– Напрыклад, сям’ю Фёдара Кіцеля ён прыгаварыў да смерці толькі за тое, што Фёдар не наведваў царкву, не ахвяраваў на царкоўныя патрэбы грошай. Васіль Раманюк адмовіўся папу плаціць даніну баранчыкам за тое, што савецкая ўлада ў 1939 годзе дазволіла яму пабудаваць хату на былой царкоўнай зямлі. Уся сям’я Раманюкоў была расстраляна.
З раніцы немцы акружылі вёску. У напрамку вёсак Паў­лопаль, Чарняны і Забалацце былі ўсталяваны узмоцненыя пасты. У карнай акцыі былі задзейнічаны ўсе паліцаі Чар­нянскага і Дывінскага гар­ні­зонаў. З Кобрына прыбыў па­ліцэйскі карны батальён. Людзей зганялі да царквы,  вялі ў папоўскую хату, правяралі па спісах, а затым па пяць чалавек адводзілі ў хлеў.
За­бітых складвалі штабялямі, перасцілалі саломай. Калі ўсіх няшчасных расстралялі,  карнікі падпалілі хлеў.
– Немцы не сталі чакаць, па­куль будыніна згарыць датла, — працягвае Анатоль Дзямянка. – Усё ж такі баяліся карнікі партызанскай помсты. Разам з фашыстамі з вёскі выехалі сем’і Мікалая Радзіеўскага і паліцэйскіх. Калі фашысты па­кінулі Дарапеевічы, на месца трагедыі збегліся людзі і пачалі тушыць пажар, раскідваючы бярвенні. Страш­нае відовішча паўстала перад вяскоўцамі: па рэштках адзен­ня некаторыя пазнавалі сваіх знаёмых і су­седзяў. Сем’і пахавалі ў агульных магілах. Сведкі той трагедыі прыгадвалі, што дарога, якая вяла ад месца рас­стрэлу да могілак, была чыр­вонай ад крыві.
Некалькі гадоў таму на месцы старога абеліска быў узведзены новы, на якім па­значаны імёны і прозвішчы ўсіх забітых. Грошы на помнік выдаткаваў ураджэнец Дарапеевічаў Віктар Дзямянка, эскіз распрацаваў яго сын Сяр­гей, які жыве ў Маскве. На ўзвядзенні помніка загінуўшым землякам шчыравалі Анатоль і Вячаслаў Дзямянка.   

Смерць старшыні

Нават пасля заканчэння Вя­лікай Айчыннай вайны ў ваколіцах Дарапеевічаў не было ціха і спакойна. У пастаянным страху мясцовае насельніцтва трымалі бандыты, што хаваліся ў лясах і не прызнавалі савец­кую ўладу. Адна з вуліц у вёсцы названа ў гонар першага стар­шыні мясцовага калгаса “17 Ве­расня” Івана Швайко.
У 1948 годзе Іван Маісеевіч, якому тады споўнілася 26 гадоў, быў абраны кіраўніком калгаса. Час быў вельмі няпросты. Іван Маісеевіч і два гады не пабыў на пасадзе старшыні. Восенню 1949 года ў яго сям’і нарадзілася немаўлятка. На прастольнае свята вырашылі дзіцятка па-хрысціць.Але замест хрэсьбінаў адбылося пахаванне старшыні.
Напярэдадні свята ў вёску завітала некалькі чалавек. Зай­шлі да аднаго з вяскоўцаў, прадставіліся работнікамі Ды­­­вінскага райвыканкама і папрасілі паказаць хату, дзе жыў старшыня калгаса. Нічога не падазраваючы, мужчына пагадзіўся. Падышлі да сядзібы Швайко, якая стаяла ў Малых Дарапеевічах. Незнаёмцы пачалі грукаць у дзверы. Калі Іван Маісеевіч выйшаў на парог, бандыты выпусцілі ў яго цэлую абойму. У жывых засталіся жонка, сын і дзве дачушкі. Івана Швайко пахавалі на мясцовых могілках. Зараз магіла пер­шага старшыні калгаса не ў лепшым стане, зарасла травой. Відаць, што даўно тут ніхто не прыбіраў.
– Раней за магілкай глядзелі  дзеці, – гаворыць Анатоль Ігнатавіч. – Напэўна, нешта здарылася, калі сёлета ніхто з іх не прыехаў з Кобрына, каб прыбрацца на магіле бацькі. 

10.jpg

Ёсць і мемарыяльная шыльда ў гонар Івана Швайко. Раней яна вісела на бу­дынку сельскага клуба, а калі ўстанову з-за аварыйнага стану закрылі, разам з іншымі каштоўнымі рэ­чамі  дырэктар Дома фаль­клору Ларыса Гузюк забрала яе на захоўванне дамоў. Мно­гія вяскоўцы лічаць, што мэ­тазгодней мемарыяльную дош­­ку ўсталяваць на будынку праўлення СВК «Дарапеевічы» – сельгасарганізацыі, першым кіраўніком якой і з’яўляўся Іван Маісеевіч.
На “драпцы” ездзілі ў школу
Ці ведаеце вы, што такое “драпка” і як ёй карыстацца? А вось у Дарапеевічах не толькі ведаюць, але і могуць паказаць ды нават змайстраваць “драп­ку”. Дарэчы, Анатоль Дзямянка цу­доўна памятае, з якога матэрыялу і як робяць гэтае дзіўнае прыстасаванне.
– У дзяцінстве на “драпцы” мы нават у школу з Паўлопаля ў Дарапеевічы ездзілі, пера­адольваючы па 5 кіламетраў штодзень, — расказвае Анатоль Ігнатавіч. – “Драпка” – гэта адмысловыя драўляныя канькі, на падэшву якіх замест ляза прымацоўваўся дрот. Левай нагой, на якой замацоўвалася металічная пласціна, сагнутая ў крук, адштурхоўваліся і на правай назе ехалі. Вось так цікава і весела калісьці ў маладосці маё пакаленне бавіла свой вольны час. 
Пра гісторыю сваіх родных вёсачак Да­рапеевічы і Паў­лопаль Анатоль Ігнатавіч мо­жа расказваць гадзінамі. За ўсё сваё жыццё ён сабраў мноства цікавых і аў­тэнтычных экспанатаў, шмат рарытэтных фотаздымкаў і занатаваных успамінаў сваіх землякоў края-з­наўца беражліва захоўвае ў альбомах. Планаў і задумак ў Анатоля Дзямянкі яшчэ шмат. Гэты цудоўны і няўрымслівы чалавек не можа сядзець без справы. А значыць, што яшчэ не пра адну таямніцу дарапеевіцкай зямлі мы ў хуткім часе даведаемся.

Кацярына Яцушкевіч
Голас часу. 2019. 20 жніўня.

“Дарапеевічы (мясцовае Доропівычы), вёска ў Чарнянскім сельсавеце, за 32 км на паўночны ўсход ад Маларыты. У мінулым у складзе Верхалескай воласці, затым Навасёлкаўскай гміны. Археалагічны помнік – вялікі камень, які нагадвае фігуру чалавека, вышынёй каля 2 м, эпохі жалезнага веку ці ранняга феадалізму. Відавочна, культавае капішча дахрысціянскіх часоў.
У ХVI – ХVIII стст. – цэнтр Дарапеевіцкага войтаўства.
Захаваўся помнік народнага дойлідства другой паловы ХVII ст. – драўляная царква Ражаства Багародзіцы”.
Такія звесткі пра вёску можна знайсці ў кнізе “Памяць. Маларыцкі раён”.
Але гэтага вельмі мала пра маю вёску, пра яе людзей, пра яе гістарычнае і сучаснае.
Заснаванне вёскі Дарапеевічы адносіцца да пачатку другой паловы ХVII стагоддзя. Заснавальнікамі вёскі прынята лічыць сем’і Кіцеля Дакіма і Кіцеля Дарафея, якія першымі пабудавалі свае дамы, яна так і называлася – Дарафеевічы.
Голад, галеча, эпідэміі чумы, воспы былі пастаяннымі спадарожнікамі сялян. Не адзін раз “чорная смерць” забірала амаль усіх жыхароў вёскі. Да гэтага часу частка вёскі носіць назву “Пустки”. Каб пазбавіцца ад бяды,  людзі вырашылі назваць вёску па іншаму, лічачы, што тым самым яны адвядуць ад вёскі злую сілу і пазбавяцца ад няшчасцяў.
У канцы ХVIII стагоддзя вёска атрымала новую назву “Дарапеевічы”.
Вёска таго часу нагадвала сабой невялікую вуліцу, працягласцю ў паўкіламетра. На ўскраінах вёскі стаялі драўляныя крыжы, якія павінны былі абараняць вёску ад пажараў, хвароб і голада. Вуліца пачыналася з масіўных драўляных варот, якія зачыняліся, калі людзі ішлі на працу за мяжу вёскі.
Сялянская вёска ў пачатку ХХ стагоддзя прадстаўляла сабою ўбогую карціну: невялікія курныя хаткі, паваленыя агароджы.
Апошняя курная хата ў вёсцы стаяла да 1955 года.  Належыла яна Міхальчуку Дарафею.
Але ішоў час, змянялася ўсё навокал, змяняліся і самі людзі. Узнікла патрэба адукаванасці людзей.
У 1900 годзе адкрываецца першая школа ў вёсцы. Першы настаўнік - Кіцель Дзямід, сам закончыў усяго 4 класы.
З 1915 года нашы мясціны былі акупіраваны кайзераўскай Германіяй, якая захапіла значную частку Беларусі, устанавіўшы тут свае парадкі. Так працягвалася да 1918 года. Потым – вайна з Польшчай і ў выніку Рыжскага мірнага дагавору - у 1921 годзе Заходняя Беларусія аказалася пад уладай панскай Польшчы.
У 1933 годзе па ўсёй Брэстчыне прайшла  хваля рэвалюцыйных выступленняў сялян. Падпольная арганізацыя вёскі Дарапеевічы і суседняй вёскі Паўлопаль падрыхтавала і распрацавала  разгромы паліцэйскага участка. У ноч з 3 на 4 жніўня 1933 года каля ста сялян, узброенных вінтоўкамі, рэвальверамі, сякерамі, косамі і віламі напалі на паліцэйскі ўчастак. Паўстанне было жорстка падаўлена. Больш за 30 чалавек былі асуджаны.
І толькі ў 1939 годзе ў выніку вызваленчага пахода Чырвонай Арміі, жыхары вёскі Дарапеевічы атрымалі магчымасць называць сябе савецкімі грамадзянамі.
Але незалежнае і свабоднае жыццё працягвалася да 22 чэрвеня 1941 года. З першага дня вайны наша мясцовасць была акупіравана фашысцкай Германіяй.
У 1942 годзе пачаўся партызанскі рух. У раёне нашай вёскі дзейнічаў партызанскі атрад імя Фрунзэ.
Вясной 4 сакавіка 1944 года за сувязь з партызанамі фашысты растралялі і спалілі больш за 40 чалавек. Нямецкімі палачамі былі поўнасцю знішчаны каля дзесятка сямей. На тым месцы ўстаноўлены помнік.
Акрамя партызанскага атрада імя Фрунзэ, у раёне вёскі дзейнічалі яшчэ атрады імя Флегантава і імя Чэрняка.
У ліпені 1944 года вёска Дарапеевічы была вызвалена часцямі Савецкай Арміі.
Адгрымелі апошнія залпы: краіна пачала залечваць раны, нанесеныя вайной. Жыхары вёскі Дарапеевічы таксама ўключыліся ў пасляваеннае будаўніцтва.
У 1949 годзе быў арганізаваны калгас “Новы шлях”. З 1951 года ў вёсцы была ўсталявана радыётрансляцыённая ўстанова.
 1952 год –  калгас купляе першую грузавую машыну.
 1960 год –  адкрываецца аддзяленне сувязі.
 1961 год –  пабудавалі новы магазін.
У вёску пачаў хадзіць аўтобус з райцэнтра.
Восенню 1964 года вёска Дарапеевічы была поўнасцю электрафіцыравана.
Жыццё пачало мяняцца ў лепшы бок. Замест старых хатак выраслі прыгожыя светлыя дамы. Пабудавалі Дом культуры, бібліятэку, фельдшарска-акушэрскі пункт, дзіцячы садок, камбінат бытавога абслугоўвання, пошту, ашчадную касу.
У вёску правялі вадаправод.
Асабліва змяніліся мае родныя мясціны за апошнія некалькі год.
У  2005 годзе была  рэканструявана школа. З'явіўся камп'ютэрны клас. Плануецца яшчэ пабудаваць спартыўную залу і сталовую
Шмат будуецца новага жылля, з’яўляюцца новыя вуліцы, нараджаюцца дзеці.
Да 2010 года ў вёсцы плануецца пабудаваць аграгарадок, што яшчэ больш прыблізіць жыццё вёскі да гарадскога.
Гісторыя вёскі – гэта яе людзі
Шмат жыве ў вёсцы людзей, пра якіх нельга не ўспомніць, якія шмат чаго зрабілі для паляпшэння сучаснага жыцця.
Канстанцін Лявонцьевіч Грабайла ўсё жыццё працаваў настаўнікам і марыў аб тым, каб яго родная вёска стала квітнеючым садам.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны К.Л. Грабайла працаваў настаўнікам у роднай вёсцы. Лес абступаў яе з усіх бакоў, дрэвы раслі ў дварах многіх сялян. Толькі пладовых сярод іх не было, тут не прынята было садзіць сады. Сад чамусьці лічыўся прывілеяй багатых.
Аднойчы К.Л. Грабайла даў заданне вучням узяць рыдлёўкі, усе пайшлі ў лес. Кожны выкапаў хто па адной, хто па дзве грушы-дзічкі. Заклалі гадавальнік, самі праводзілі ў ім прышчэпкі. Ніхто не выкідваў зярняткі з яблыкаў, збіралі іх у скрыначкі з-пад запалак і аддавалі настаўніку. Сад рос, штогод павялічвалася колькасць дрэў у ім.
У 1951 годзе школа была прадстаўлена на Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР. Чацвёра вучняў узнагароджаны бронзавымі медалямі. Праз пяць гадоў яшчэ восем навучэнцаў школы былі ўзнагароджаны бронзавымі медалямі ВДНГ СССР.
Мара настаўніка паступова здзяйснялася. Дзеці разносілі сажанцы пладовых дрэў у кожны двор. Канстанцін Лявонцьевіч вучыў сялян як даглядаць за дрэўцамі. І праз некаторы час вёска пачала патанаць вясной у белай кіпені яблынь, сліў, вішань, восенню наваколле напаўнялася  водарам пладоў.
А Канстанцін Лявонцьевіч быў ужо апантаны новай ідэяй – пабудаваць школу. Пачалі ўзводзіць яе метадам народнай будоўлі. Працавалі нават тыя, у каго не было малых дзяцей. За год сярод бярозавага гаю вырас новы будынак школы з прасторнымі класамі, спартыўнай залай, сталовай. Доўга чаравалі над геаграфічнай пляцоўкай. Тут былі макеты гор з вечнымі снягамі, астравамі і паўастравамі, морам, гейзерамі. Работа вучняў і настаўніка была прадстаўлена на выстаўцы ў канадскім горадзе Манрэалі.
К.Л. Грабайла лічыў, што педагог павінен выхоўваць маладое пакаленне не толькі словамі, але перш за ўсё сваімі ўчынкамі, усім сваім жыццём. Так ён жыў сам, гэтаму вучыў сваіх вучняў. Калі вясной 1994 года Канстанціна Лявонцьевіча праводзілі ў апошні шлях, сады ў вёсцы цвілі так, як ніколі раней…
Зараз цяжка ўявіць нашу вёску без сада. У кожным падворку ёсць і яблыні, і вішні, і парэчкі, і крыжоўнік, і слівы. І напэўна хаця бы адно-два дрэвы ёсць з пітомніка Грабайлаў. Пасля смерці мужа, пітомнікам займаецца яго жонка Аляксандра Васільеўна. Ёй дапамагаюць два сыны – Сяргей і Канстанцін.
Ёсць у нашай мясцовасці і другі настаўнік, пра якога нельга не ўспомніць, бо гэта вельмі таленавіты і цудоўны чалавек - Дзямянка Анатолій Ігнатавіч - гісторык, этнограф, музыкант, даследчык.
Шмат гадоў Анатолій Ігнатавіч збірае матэрыял пра нашу вёску, пра яе людзей. Гісторык па прафесіі, прафесіянальны музыкант, ён сам піша сцэнарыі да святаў вёскі, да святочных дат у жыцці краіны, добра ведае ўсе абрады вёскі, звычаі. На аснове сабранага на працягу многіх дзесяцігоддзяў матэрыялаў ён марыў выдаць кнігу пра вёску Дарапеевічы, пра яе паходжанне, развіццё.  І вось нарэшце яго мара пачала здзяйсняцца. У Мінску, з дапамогай родзічаў, быў набраны тэкст кнігі “Гісторыя вёскі Дарапеевічы”. Але яна яшчэ не выдадзена.
Зараз вельмі цяжка  ўявіць хоць адно вяселле без Анатоля Ігнатавіча. “Пад яго польку ногі самі ідуць у скач”, – гаварылі састарэлыя мужчыны і жанчыны, якім даўно ўжо за 70 год. Так,  існуе шмат год полька “Ігнатавіча”.
Яшчэ і зараз усе пасядзелкі ў Доме культуры завяршаюцца песнямі і танцамі пад яго музыку.
Шмат увагі ён аддае дзецям, так як працуе настаўнікам гісторыі ў школе. Вельмі любяць дзеці весці раскопкі на месцах баявых дзеянняў у гады вайны. І шмат чаго знаходзяць і аддаюць у музей “Подзвіг”, які размешчаны ў будынку школы.
А колькі ў вёсцы жыве майстроў.  Амаль што ў кожнай хаце майстар сваёй справы. Гэта і мастак, і паэт, і народны ўмелец, і бондар, і спевак, і музыкант. Можна вельмі доўга пералічваць, але так і не ўспомніць усіх.
Дывановыя вырабы і вышыванкі, зробленыя сваімі рукамі Сцепанюк Сцепаніды Аляксееўны, упрыгожваюць не толькі сцены сваёй хаты, але і выстаўляюцца на ўсіх выставах, якія праходзяць ў раёне, ў вобласці. Неаднойчы займала Сцепаніда Аляксееўна першыя месцы, атрымлівала каштоўныя падарункі. І хаця зусім нядаўна яна размяняла сёмы дзесятак, але ўсё яшчэ з’яўляецца актыўным удзельнікам самадзейнасці і мае вельмі прыгожы голас, ведае шмат старых песняў.
А 2 пары лапцяў, сплеценыя Ефрасінняй Кіцель (па вулічнаму – бабкай Прузынай), знаходзяцца цяпер у музеі дзіўных рэчаў у штаце Каліфорнія, ў ЗША. І хаця бабцы Прузыне ўжо амаль 84 гады, яна яшчэ вядзе актыўны вобраз жыцця. Ефрасіння Васільеўна з’яўляецца майстрам пляцення з расліннага матэрыялу. Шмат ездзіць па раёну, вобласці, удзельнічае ў фальклорных святах, у самадзейнасці, грае на бубне.
Жыве ў весцы і самая старая жыхарка Брэсцкай вобласці – Варвара Патапаўна Камарчук. Нядаўна ёй споўнілася 112 гадоў.
Жыве Варвара Патапаўна з дачкой, але і ў свае гады не можа сядзець на месцы: і дроў прынясе, і вады, ды і ежу можа згатаваць, калі ў дачкі ёсць іншыя справы.
Можна вельмі шмат пісаць аб вёсцы Дарапеевічы, аб яе людзях, аб звычаях, мове, абрадах. Гэтая зямля нарадзіла шмат таленавітых людзей, добразычлівых, чулых. Нельга ўсё апісаць – трэба гэта ўсё пражыць, адчуць самім, зблізіцца з людзьмі.

 Л І Т А Р А Т У Р А :

Гісторыя вёскі Дарапеевічы: Альбом гісторыка-дакументальнай хронікі вёскі Дарапеевічы.
Людзі працоўнай славы: Краязнаўчая папка / Склад. Л.Г. Каляда. – Дарапеевічы, 2002.
Нашы славутыя землякі: краязнаўчая папка / Склад. С.М. Трацюк. – Дарапеевічы, 2005.
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р.-на./Рэд.- укл. В.Р. Феранц. – Мн.: Ураджай, 1998. – 535 с.
Фальклорная скарбонка Маларытчыны/складальнікі – работнікі сельскіх бібліятэк-філіялаў. – Маларыта, 2005. – 34 с.
Харошка М. Жыве ў вёсцы інтэлігент. – Мн.: Беларусь, 1970. – 34 с.
Янішчыц Я. У шуме жытняга свята: Вершы, паэмы. – Мн.: Маст.літ., 1988. – 414 с.

Ю. Аляксюк

Смотреть видео : https://www.youtube.com/watch?v=XbhZDY6I0vE

Память о войне. 

Мемориальные объекты и памятные места войны

Братская могила

№4612 д.Доропеевичи.jpg

IMG-a6cc563e8744f2fde5e6defd0f18d10f-V.jpg

Около Доропеевичской СШ  похоронены 51 мирных жителей деревни, расстрелянных и сожженных в апреле 1944 года немецко-фашистскими захватчиками. В 1965 году на могиле установлен обелиск, где приделана доска с фамилиями односельчан, погибших на фронтах и в партизанской борьбе в годы Великой Отечественной войны. Памятник изготовлен из щебёнки, мраморной крошки и кирпича с нанесенными фамилиями и инициалами расстрелянных мирных жителей. 

Индивидуальная могила  Китель Иван Фёдорович
№85 Китель.JPG

Д. Доропеевичи, местное кладбище. Захоронение произведено в августе 1985 года. На могиле установлено мраморное надгробие, с изображением погибшего.

Скульптура   скорбящей матери


мои фото 003.jpg
мои фото 027.jpg
мои фото 033.jpg
Деревня 068.jpg
В центре деревни Доропеевичи  для увековечения памяти односельчан, расстрелянных и сожжённых в 1944 году 
гитлеровцами, в 1983 году  установлена  скульптура   скорбящей матери и сюда перенесена земля с места сожжения людей.
По пути к самой скульптуре  расположено 5 белых плит, на каждой из них – венок из дубовых листьев. Они символизируют  все 5 долгих лет войны. Заканчивается комплекс скульптурой  «Скорбящая».


   ФОТА


                                                  

Назад