Добросово


Вёска ў Макранскім сельсавеце, за 17 км на паўночны ўсход ад Маларыты. У мінулым у складзе Макранскай воласці, затым гміны. У 1905 г. налічваўся 81 жыхар, у 1921 г. — 12 двароў, 49 жыхароў, усе праваслаўныя. У 1930 г. 22 двары.
У 1998 г. 25 двароў, 41 жыхар.

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / 
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 515




Назад