Уладзімір Данілюк
Не хуже и не лучше за других,
С привычками и вовсе без привычек,
С грехами все, конечно ж, не без них.
Поэтому в углах висят иконы,
Кто не повесил, тот уже чудак.
Иные ежедневно бьют поклоны,
Другие держат образ просто так.
Заря встаёт от дикой суматохи,
И гам, и шум – сплошной переполох.
То смех, то зов, то отклики, то вздохи,
Копают что-то, рвут чертополох.
Спешат, бегут, торопятся куда-то:
Тот из сарая, этот на чердак.
А кто не в силах, смотрит виновато,
Что он не может делать точно так.
Среди полей, кустарников, деревьев
У сатаны и Бога на виду,
Я каждый вечер перед сном деревню,
Свою деревню, взглядом обведу.
И помолюсь я за её здоровье,
Её здоровый лад, здоровый быт.
Чтоб каждое крестьянское подворье
Века жило, не уходя в небыт.
Чтоб исцелялись недуги и раны.
Здесь тяжело, не то чтобы в раю.
О Боже! Боже, береги Черняны –
Деревни муравьиную семью.
Не предавай прошедшее забвенью,
Крепи терпенье, ум не отнимай.
Прикрой дорогу лжи и опохмелью,
Настрой сердца болеть за каравай.
От пересудов огради привычных,
Земля и та коробится от них.
А люди здесь обычнее обычных
Не лучше и не хуже за других.
Я ЦЯБЕ НАЗЫВАЮ РАДЗІМАЮ
Уладзімір Данілюк
Сэрцу мілы і ў снежань, і ў май,
Забалочаны край і пагорысты,
Верасова-валошкавы край.
Тут ляшчэўнік з ялінамі стромкімі
I бярозы з дамешкам асін.
Я цябе называю старонкаю
Жаўрукоў, журавоў, журавін.
Край, паліты крывёю і потам,
Край, што зведаў і пекла, і рай.
3 густарослым аўсом і чаротам,
3 азярынамі чыстымі край.
Будаўнічай суполкай адзінаю
Краны крояць блакіт вышыні...
Я цябе называю Радзімаю
Шчасця, чуласці і дабрыні.
Край прырыцкі, прыдзвінскі, прынёманскі,
Дзе духмяны расце каравай,
Ці балоцісты край, ці пагорысты,
Найцудоўны бацькоўскі наш край.
Вёска, цэнтр сельсавета, за 23 км на паўночны ўсход ад Маларыты, на рэчцы Асіпаўка. У мінулым у складзе Дарапееўскага войтаўства (XVI —XVIII ст.), Велікарыцкай воласці, затым гміны. Паводле легенды, тут знаходзілася шкляная гута, на якой працавалі «чорныя людзі», ці «чэрнь». У 1566 г. у сяле Чарняны было 37 двароў, 62 сям’і, працаваў вадзяны млын.
У 1668 г. у Чарнянах было 37 увалок зямлі. Звесткі пра Чарняны ў пісьмовых крыніцах XVIII ст.: 1702 г. (прывілей Яна III Людвіку Урбанчыку на 9 увалок зямлі), 1703 г. (кансэнс Аўгуста III мужу і жонцы Урбанскім на ўступку 9 увалок зямлі мужу і жонцы Райскім), 1708 г. (запіс Соф’і Райскай Аляксандру і Феафіле Райскім на 10 увалок зямлі), 1724, 1742 гг. (інвентары), 1759 г. (прывілей Аўгуста III Аляксандру Унроху на 9 увалок зямлі), 1761 г. (прывілей Аўгуста III на ўступку 9 увалок зямлі Пятру і Алене Бухавецкім), 1786 г. (інвентар; у Чарнянах зямлі 37 увалок, 113 моргаў), 1788 г. (прывілей Станіслава Аўгуста Ігнату Пашкоўскаму на 2 увалокі зямлі і фальварак), 1796, 1798 гг. (інвентары). Звесткі пра царкву: 1668, 1724, 1786 гг.
У 1860-я гады налічвалася 296 рэвізскіх душ (143 мужчыны, 153 жанчыны), у тым ліку сельская грамада Чарнянская, 265 душ (129 мужчын, 136 жанчын), адносіліся да маёнтка Руда, памешчыка Ягміна; сельская грамада Пажэжынская, 31 рэвізская душа (14 мужчын, 17 жанчын), дзяржаўныя сяляне. Былі царква, народнае вучылішча. У 1886 г. налічвалася 24 двары, 351 жыхар, працавалі кузня, карчма; у 1905 г. — 657 жыхароў. Непадалёку знаходзіўся шклозавод, дзе працавала 45 чалавек. У 1921 г. 127 двароў, 826 жыхароў, з іх 704 праваслаўных, 16 католікаў, 1 евангеліст, 105 іўдзеяў (вёска і калонія); у 1930 г. — 145 двароў.
Помнік драўлянага дойлідства — Ражаства-Багародзіцкая царква, пабудаваная ў канцы XIX ст.
Ёсць сярэдняя школа (153 вучні), дзіцячы сад, сельскі дом культуры, бібліятэка, музычная школа, аддзяленне сувязі, ФАП, лясніцтва, ашчадная каса, кафэ, магазін.
У 1998 г. 321 двор, 787 жыхароў.
Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 531
Вёска Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. У аснове назвы – слова чорны. Форма назвы сведчыць аб тым, што яна звязана з народнай назвай жыхароў, першапасяленцаў гэтых мясцін.
(Жучкевіч В.А. Чарняны // Чаму так названа. – Мн. 1969. – С. 114)
***
Кожная частка вёскі мае сваю назву. Напрыклад: Пырырубышча, Круглоўка, Забр’ід’д’е, Зап’іл’л’е, Р’із, Хомын город.
Недалёка ад вёскі працякае рака Асіпаўка, якая выцякае з Лукаўскага возера і ўпадае ў Мухавец.
Вёска з усіх бакоў акружана лесам. Пэўныя часткі лесу маюць свае назвы: Казн’а, Плоска, Мокракл’іт’, Воўчойэ, Подоўчый л’іс, Злод’ійка, Шчурово, Дурнойэ, Мураўс’кэ, Парыц’ка, Пол’анка, Св’ід’іўка, Жыд’іўс’ка купча, Вос’мое, Іван’уково, Бракарово і г.д.
Недалёка ад Чарнян знаходзіцца многа суседніх вёсак. Гэта – Горы, Малінаўка, Стары Двор, Новы Двор, Лясавец, Звозы, Субаты, Шарашоўцы, Астроўе.
Жыхары вёскі называюць сябе /чырн’ан’цы/, /чырн’анэц’/ і /чырн’анка/, або /чырн’ан’скый/.
Дакладных звестак пра паходжанне няма. Існуюць наступныя гіпотэзы ўзнікнення назвы вёскі:
Першая – гэта тое, што вакол вёскі заўсёды раслі і растуць лясы, у якіх шмат чарнікі, а адсюль і назва Чарняны, ва ўсякім выпадку, так сцвярджаюць вучоныя – складальнікі Беларускай энцыклапедыі (Беларуская Савецкая энцыклапедыя. Т.11.-Мн., 1974.- С.200)
Другая гіпотэза – гэта тое, што на тэрыторыі з 1787 па 1914 гады дзейнічаў шкляны завод, а кіраўніцтва яго называла простых людзей словам “чернь”, а адсюль – і Чарняны.
Існуе трэцяя гіпотэза – мясцовая. Старажылы вёскі Чарняны Каральчук І.Ф., Карабчук І.А., Трацюк М.А. расказвалі так:
“На паўночны ўсход ад цяперашняй вёскі ў 2-3 км. было багністае балота. Плошча яго складала прыкладна 150 га. Вельмі часта людзі гінулі на гэтым балоце, таму што яно было непраходным, і яны ж празвалі яго “чорным”. Вакол балота жылі людзі, якія называліся чарнянцамі”.
“Нашэ сыло здаўнов’ік называлос’а Чырн’аны. Йа точно ны знайу, от чого воно так звэц’ц’а, алэ мн’і говорыў муй д’ід, шо колыс’ кругом сыла р’с Чорный л’іс. У тому л’ісы було мныго чырныц’, йакых і тыпэр тут богато. А можэ й за того, шо пэршы л’удэ, йокыйі тут жылы, называлыс’а чорнымы”. (Запісаў Я.А. Варанюк на мясцовай мове).
Мабыць, мясцовыя гіпотэзы назвы вёскі самыя праўдзівыя, таму што яны перадаюцца старажыламі з вуснаў у вусны.
Чарняны – Адкуль у вёскі імя?
Вёска з'яўляецца цэнтрам Чарнянскага сельсавета. Большую частку насельніцтва вёскі складаюць беларусы. Ёсць таксама рускія, шмат украінцаў, некалькі палякаў, літоўцаў, армян. Недалёку ад вёскі працякае рака Осіпаўка, якая выцякае з Лукаўскага возера і ўпадае ў Мухавец. Недалёку ад вёскі знаходзіцца шмат суседніх вёсак. Гэта — Горы, Малінаўка, Стары Двор, Новы Двор, Лясавец, Звозы, Субота, Шарашоўцы, Астроўе. Дакладных звестак аб паходжанні няма. Існуюць наступныя гіпотэзы ўзнікнення назвы вёскі: першая — гэта тое, што вакол вёскі заўсёды раслі і растуць лясы, у якіх шмат чарніц, а адсюль і назва Чарняны; ва ўсякім выпадку, так сцвярджаюць навукоўцы-складальнікі Беларускай энцыклапедыі. Другая гіпотэза - гэта тое, што на тэрыторыі з 1787 па 1914 гады дзейнічаў шкляны завод, а кіраўніцтва яго называла простых людзей словам "чорная", а адсюль – і Чарняны. Існуе трэцяя гіпотэза – мясцовая. Старажылы вёскі Чарняны распавядаюць так: "На паўночны ўсход ад цяперашняй вёскі, ў 2-3 км., было гразкае балота. Плошча яго складала прыкладна 150 га. Вельмі часта людзі гінулі на гэтым балоце, таму што яно было непраходным і яны ж празвалі яго "чорным". Вакол балота жылі людзі, якія называліся чарнянцамі".
История малой родины: Из истории деревни Черняны Малоритского района
/ Малорита : ГУК "Малоритская централизованная библиотечная система;
отдел библиотечного маркетинга, 2020. – 84 с.
Память о войне.
Мемориальные объекты и памятные места войны
Могила жертв фашизма
Шифр – 113Д000526, категория ценности – «3».
Собственник – Чернянский сельисполком
Находится: Брестская обл., Малоритский район, аг. Черняны, около здания по ул. Советская, 23.
Захоронено 32 мирных жителя в 1941-1944 гг.
В 1975 году на могиле установлен памятник - скульптурная композиция воина с мальчиком и бетонный блок с именами 160 жителей, воинов Красной Армии и партизан Чернянского сельского Совета.
Дополнительную информацию можно получить здесь:
https://www.savehistory.by/karta/bratskaya-mogila-chernyany/
https://izvezda.by/ru/monuments-ru/getElement/6829/
Индивидуальная могила. Шелегейко Юрий Николаевич
Д. Черняны, местное кладбище. Захоронение произведено в ноябре 1984 года. На могиле установлено мраморное надгробье, с изображением погибшего.
Братская могила
Д. Черняны. Захоронение произведено в 1943 году. На могиле установлена надгробная плита с надписью.
Памятник на месте сарая, где были сожжены местные жители. Он находится за памятником жертв фашизма.
Назад