Брадзяцін


Вёска ў Гвозніцкім сельсавеце, за 20 км на паўночны захад ад Маларыты. У мінулым у складзе Мяднянскай воласці, затым гміны. У XVI ст. у складзе Гвозніцкага войтаўства Палескай воласці Берасцейскага павета. У 1566 г. налічвалася 18 двароў, 40 сем’яў. 3 XVII ст. цэнтр Брадзяцінскага войтаўства Палескай (Рудскай) воласці. Звесткі пра вёску ў пісьмовых крыніцах: 1629 г. (скарга шляхціча Мірэеўскага на жыхароў Брадзяціна за самавольную высечку лесу), 1668 (рэвізія), 1724, 1742, 1786 гг. (інвентары). У 1860-я гады разам з вёскай Фаўстынова — 339 рэвізскіх душ (169 мужчын, 170 жанчын), адносіліся да маёнтка Ірляндка памешчыка Яскалонскага, сельская грамада Брадзяцінская, воласць Мяднянская. У 1905 г. 641 жыхар, у 1921 г. (вёска і леснічоўка) — 53 двары, 372 жыхары, усе праваслаўныя. У 1930-я гады 98 двароў, у 1940 г. — 121 гаспадарка, 579 жыхароў.
Ёсць пачатковая школа (12 вучняў), сельскі дом культуры, бібліятэка, магазін.
У 1998 г. 95 двароў, 177 жыхароў.
Паводле адной легенды аб узнікненні вёскі, першы пасяленец яе быў чалавекам, які прыйшоў здалёку, магчыма, высланы сюды, у аддаленую мясцовасць, за тыя ці іншыя правіннасці, бадзява, або брадзяга; па другой — месца, дзе знаходзіцца вёска, было акружана непраходнымі балотамі, праз якія ў некаторых месцах былі брады.

(Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – 507 с.,[8] л.іл.)

Паводле паданняў, вёсцы Брадзяцін больш як 200 гадоў. Дзве легенды расказваюць аб узнікненні яе назвы. Адна – аб тым, што задоўга да адмены прыгонніцкага права па загаду мясцовага пана Яскалоўскага ў вёсцы Арлянка быў пабудаваны вінакурны завод. Для работы на гэтым заводзе былі сагнаны людзі з навакольных вёсак, якія і ўтварылі новае паселішча. Гэтых людзей інакш не называлі, як “брадзягамі”. Адсюль, гавораць, і пайшла назва вёскі.
Па другому паверью, назва вёскі паходзіць ад таго, што яна, калі ісці з Гвозніцы, знаходзіцца за бродам.

(Са слоў старажылаў)

ПЕРАКІТАВА ПОЛЕ

Мая вёсачка, багатая рознымі мясцінамі. І кожнае месца мае сваю назву. Напрыклад: Перакітава поле, Панавы двор, Камень і іншыя. А чаму гэтыя мясціны так называюцца?

Я раскажу пра Перакітава поле. Яно знаходзіцца за вёскай, ля Брадзяціна. Даўным-даўно там была дарога. Яна была прыгожая, але з рознымі камянямі, калдобінамі і лужынамі. Гэтая дарога злучала вёскі Брадзяцін і Гвозніцу. Хто-небудзь едзе па ёй і перакілецца. Ідзе  пешшу, часта спатыкаецца. І вось аднойчы ехаў па гэтай дарозе пан. Яго брычка перакулілася, пан раззлаваўся і загадаў зрабіць іншую. І вось зрабілі новую дарогу, а пра старую зусім забылі і яна зарасла, ператварылася ў поле. І гэтае поле пачалі называць Перакітава. Зараз там можна накасіць шмат сена.                                                            (Гардзіеўская Ала пачула ад бабулі, 2003 г.)  

    У раённай бібліятэцы ў кнізе “Белоруссия в эпоху феодализма”  (т.1, Мн.: 1959 г., с. 448) ёсць сведчанне аб тым, што вёска Брадзяцін існавала ўжо ў 1629 годзе. Расказваюць, што ў вёсцы была карчма на месцы сучаснай сядзібы Сілюка Рамана Пятровіча.  І яшчэ была адна карчма кіламетрах у 5-ці ад вёскі, на поўнач каля ўрочышча “Матрона”. Там пралягала дарога на Брэст, і там у лесе было некалькі сядзіб людзей, а ў наваколлі – некалькі панскіх сядзіб (у Арлянцы, за Арлянкай ва ўрочышчы “Бутынь”, у Язвіне). 

На 1.01.2020 года — 51 гаспадарка, 89 жыхароў.

                                                     Бібліяграфічны паказальнік

Ляўчук, М. Вясковы стараста / [Мікалай Ляўчук ; падрыхтаваў] Мікалай Навумчык // Голас часу. — 2013. — 4 мая (№ 34). — С. 7 : фота.


Максимук, С. Война приходит во снах / Светлана Максимук // Голас часу. — 2019. — 24 ліпеня (№ 57). — С. 3.
Филипп Нестерович Дзибук — ветеран Великой Отечественной войны, житель деревни Бродятин. О нём.

Мароз, Л. Гісторыя вайны / Лідзія Мароз // Голас часу. — 2011. — 7 верасня (№ 70). — С. 8.
Гісторыя адносін немцаў да жыхароў, дзяцей. Успаміны Лідзіі Мароз аб часах вайны, аб жыцці ў 1943 годзе ў вёсцы.

Мощик, С. Гречаники из печи на стол мечи / Сергей Мощик // Вечерний Брест. — 2011. — 2 марта (№ 17). — С. 7.
Евдокия Васильевна Прокопук с деревни Бродятин и ее гречаники.

Навумчык, М. Брадзяцінская капліца / Мікалай Навумчык ; фота аўтара // Голас часу. —2015. — 8 красавіка (№ 27). — С. 5 : фота.

Навумчык, М. Мая ціхая Радзіма / Мікалай Навумчык // Голас часу. — 2017. — 1 сакавіка (№ 17). — С. 4.

Навумчык, М. У вёску — па душэўны камфорт / Мікалай Навумчык // Голас часу. —2018.—  21 ліпеня (№ 54). — С. 10.
Аб вёсцы Брадзяцін Маларыцкага раёна, яе жыхарах.

Яцура, Н. Дзівачка / Надзея Яцура // Голас часу. — 2016. —  17 жніўня (№63). — С. 5. 

Яцушкевич, Е. Подарок к майским праздникам / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. —2019. — 20 красавіка (№31). — С. 1, 3.
Малоритское ДРСУ-179 (дорожное ремонтно-строительное управление) активными темпами ведёт строительство автодороги Гвозница — Бродятин. За день рабочие укладывают примерно 300 метров асфальтового покрытия. О работе на данном участке и людях, которые там трудятся.

Яцушкевич, Е. "Спасибо за дорогу..." / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. — 2019. — 11 снежня (№ 96). — С. 3 : фот.

Яцушкевіч, К. Вялікае сэрца / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. — 2018. — 10 лютага (№11). — С. 9.
У рэдакцыю "Голас часу" прыйшло пісьмо-падзяка, якое даслала Вольга Кульбачынская з вёскі Брадзяцін Маларыцкага раёна. Яна расказала ў ім аб сацыяльным работніке Надзеі Лушчык.

Яцушкевіч, К. Добры прыклад / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. —2018.— 24 лістапада (№90). — С. 9.
Тамара Валяр\'янаўна Семянюк, былая гараджанка, абжылася ў в. Брадзяцін Маларыцкага раёна. Яна актыўна займаецца вырошчваннем розных культур: вінаграда, туй, клубніц, буякоў, ківі, персікаў і інш. Аб ёй і яе захапленнях.

Яцушкевіч, К. Праз полымя вайны / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу.— 2018.— 28 ліпеня (№ 56). — С. 4.
Піліп Несцеравіч Дзібук — ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар вёскі Брадзяцін Маларыцкага раёна. Аб ім.

Яцушкевіч, К. Сакрэтам выпякання грачанікаў валодаюць у Брадзяціне / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. — 2018. — 14 лістапада (№87). — С. 5.

Яцушкевіч, К. Сцежкі-дарожкі Веры Ляўчук / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. —2018. — 14 лістапада (№ 88). — С. 10.


Назад