Боркі


Вёска ў Макранскім сельсавеце, за 30 км на паўночны ўсход ад Маларыты. У мінулым у складзе Макранскай воласці, затым гміны. У 1905 г. — 618 жыхароў, у 1921 г. — 114 двароў, 576 жыхароў, з іх 571 праваслаўны, 5 іўдзеяў. У 1930 г. 136 двароў, у 1940 г. 175 гаспадарак, 814 жыхароў.
23 верасня 1942 г. у вёску ўварваўся гітлераўскі карны атрад. Людзей сагналі на могілкі і расстралялі — 372 жанчыны, 130 дзяцей, з іх 47 чалавек з вёскі Барысаўка Кобрынскага раёна і населеных пунктаў Ратнаўскага раёна Валынскай вобласці Украіны.
Ёсць два магазіны.
У 1998 г. 31 двор, 65 жыхароў. У 1998 г. — 16 двароў, 36 жыхароў.

(Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – 507 с.,[8] л.іл.)

Боркі - такую назву носіць вёска ў Макранскім сельсавеце Маларыцкага раёна. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці ёсць некалькі вёсак з аднайменнай назвай Боркі - ў Бярозаўскім, Ганцэвіцкім, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Пінскім і Пружанскім раёнах.
Этымалогія назваў гэтых населеных пунктаў: усе Боркі размешчаны каля ляснога масіву (бору). Гэтай жа думкі прытрымліваюцца і старажылы, пра гэта ж пераканаўча сведчыць і сама тапаграфія мясцовасці. Якая ж сувязь паміж вёскамі, размешчанымі на тэрыторыі розных раёнаў, на значнай адлегласці адна ад адной? Аказваецца, самая непасрэдная. Усе вёскі размешчаны былі з даўніх часоў не проста каля нейкіх розных бароў, а каля аднаго і таго ж ляснога масіву - толькі ў розных месцах, як сведчаць старажылы. А затым, бору даводзілася там-сям "лысець” з-за шматлікіх выкарчоўванняў. Прычын на гэта было дастаткова: і гаспадарчых, і гістарычных, і эканамічных. І Брэсцкія “лясныя вёскі” адасабляліся разам з лесам адна ад адной. І сёння кожная з іх мае свой асобны лясны масіў, у мінулым які – адзін і той жа бор. Дарэчы, каля некаторых гэтых вёсак засталося небагата лесу, ды і самі вёскі значна разрасліся. Аднак, прырода-матухна распарадзілася па-свойму: былы лес застаўся жыць у памяці сівых дзядуль і бабуль і назвах брэсцкіх борак.
                                                                                          Сельскае жыццё. 1984. 14 ліпеня.
борки 2.jpg
Борки.png

На 1.01.2020 года — 7 гаспадарак і 17 жыхароў.

                                                   Бібліяграфічны спіс

Буян, М. "Мы згарэлі жывымі ў агні..." / Марыя Буян // Голас часу. — 2012. — 22 верасня. — С. 7.                                                                                                 

Успаміны жыхароў в. Боркі аб Вялікай Айчыннай вайне на тэрыторыі іх вёскі.

Касцевіч, І. Трагедыя Борак у сэрцы Міхаіла Ярмалюка / Ірына Касцевіч // Голас часу. —  2012. — 10 кастрычніка (№ 78). — С. 3

Касцевіч, І. Шчаслівы трэці рад / Ірына Касцевіч // Голас часу. — 2014. — 26 красавіка (№ 32). — С. 3.

Максімук, С. Жыла-была школа... / Святлана Максімук // Голас часу. — 2013. — 10 ліпеня (№ 52). — С. 5
Фотарасказ аб цікавых імгненнях у гісторыі школы, якая была ў в. Старыя Боркі Маларыцкага раёна.

Максімук, С. Матчын скарб / Святлана Максімук // Голас часу. — 2015. — 15 ліпеня (№ 54). — С. 4. 
Марыя Фёдараўна Карнялюк жыве ў вёсцы Старыя Боркі Маларыцкага раёна. Аб яе жыцці.

Навумчык, М. Бацькаўшчына светлая мая... / Мікалай Навумчык // Голас часу. — 2019.— 13 красавіка (№ 29). — С. 10
Аб паэтэсе Надзеі Літвінюк.

Навумчык, М. І. Дарогамі спаленых вёсак / Мікалай Навумчык ; фота аўтара // Голас часу. — 2020. — 1 лютага (№ 8). — С. 9 : фота
Бібліятэкар бібліёбуса Ларыса Бурштын накіравала на абласны этап XXVIII рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры" конкурсныя матэрыялы, звязаныя з трагедыяй вёсак Забалацце і Боркі.

Никитюк, В. "Мы о них помним всегда" / Виктория Никитюк ; фото из архива Мокранской средней школы // Голас часу. — 2019. — 7 снежня (№ 95). — С. 9 : фот.
Старшеклассники Мокранской средней школы посетили места захоронения защитников и освободителей аг. Мокраны и д. Старые Борки.

Соколовская, Е. Автоклуб плюс библиобус / Елена Соколовская // Заря. — 2019. — 30 октября (№ 86). — С. 18
Работники библиобуса и автоклуба подарили праздник жителям деревень Ужово, Новые борки и старые Борки, в которых нет библиотек и Домов культуры.

Яцушкевич, Е. Кровавая осень 1942 / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. — 2017. — 23 верасня (№73). — С. 1, 3

Яцушкевіч, К. Рэквіем вогненных вёсак / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. — 2018. — 21 сакавіка (№22). — С. 1, 5


Назад