Отяты


Вёска ў Олтушскім сельсавеце, у мінулым у складзе Олтушскай воласці, затым гміны. У 1860-я гады налічвалася 19 рэвізскіх душ (9 мужчын, 10 жанчын), вёска адносілася да маёнтка Мутвіца Олтушскай воласці. У 1905 г. — 30 жыхароў, у 1921 г. — 14 двароў, 81 жыхар, усе праваслаўныя.
У 1998 г. — 16 двароў, 36 жыхароў.

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 509.



Раньше, на месте деревни были непроходимые болота, где не ступала нога человека. И вот зажиточный пан из Орехова, который имел большую усадьбу, много слуг, разозлился на двух крестьян – Тыцика и Демчука, которые на него работали. Со злости выслал их с семьями на болото для выживания и сказал: «Собирайте свои пожитки, забирайте свои семьи и езжайте жить на то болото», - дал им при этом по лошади и повозке. «Если вы выживете в этих условиях, то живите и множтесь. Ну, а если нет – значит, такая ваша судьба». И вот поехали две семьи туда на жительство. Начали жить на новом месте, возделывать землю, осушать болота под луга, разводить скот, создавать новые семьи. И вскоре, на месте болота стала образовываться деревня. Её так и назвали «Отеты» – что значит, «оттетая», оторванная от цивилизованного мира. На сегодняшний день в деревне насчитывается 15 дворов, где проживает 32 человека. Молодёжь вся уехала в город и навещает родные места по праздникам и выходным дням. Вокруг деревни многовековой лес, где много ягод и грибов, водится дичь.

Из воспоминаний жительницы  д. Отяты -  Демчук Анны Николаевны, 1897 г. р.

Некранутая вясковая прыгажосць

ацяты.jpgацяты 2.jpg

Назву вёскі Ацяты чула неаднойчы, але не ўяўляла, дзе менавіта гэтая вёска знаходзіцца. Едучы па дарозе, якую з абодвух бакоў абступае лес, усё думала, калі ж будзе гэтая, такая загадкавая для мяне вёсачка. І вось неўзабаве першым ласкава сустрэў вясковы крыж (які стаіць перад вёскай), а яшчэ праз пару метраў і сам указальнік “Ацяты”. А што ж за ім? А там усё звычайна і проста, як і ў іншых вёсках, але толькі з адной маленькай адметнасцю – у Ацятах вельмі ціха і спакойна. І не таму, што людзі не гаманкія, а таму што іх там засталося вельмі мала. Сёння вёска Ацяты адносіцца да ліку неперспектыўных, але, нягле­дзячы на гэта, жыццё там на месцы не стаіць. Едучы па вёсцы, адразу лёгка распазнаеш жылыя дамы. Яны свецяцца ўтульнасцю, парадкам і прыгажосцю. Але, прызнацца, была шчыра ўражана і тым, што нават каля нежылых дамоў усё роўна растуць кветкі. Магазіна ў Ацятах няма, ды ніколі і не было, таму толькі два разы на тыдзень прыязджае аўталаўка, дзе мясцовыя жыхары купляюць прадукты харчавання. Вось, напэўна, і ўся сацыяльная сфера ў вёсцы. Ідучы па маленькіх, утульных вуліцах Ацят, ля дамоў амаль нікога не бачыла. Але вось на адным прыгожым, чыстым падворку заўважаю жанчыну, якая завіхалася ля ганка. Прывітаўшыся, Марыя Іванаўна Дзямчук адразу ж паклікала мужа – Васіля Мікалаевіча Дземчука. Сямейная пара Васіля і Марыі Дземчукоў у Ацятах — адна з самых паважаных, таму што Васіль Мікалаевіч – свая маленькая, мясцовая ўлада – стараста вёскі. А яшчэ таму, што Марыя Іванаўна і Васіль Мікалаевіч жывуць разам вось ужо 55 гадоў.

Гісторыя іх кахання пачалася ў далёкім 1957 годзе. Тады, восенню, зусім яшчэмаладая 17-гадовая дзяўчына Марыя з Багуслаўкі вый­шла замуж за 25-гадовага хлопца і перайшла да яго жыць у вёску Ацяты. Як успамінае сама жанчына, вёска асабліва вялікай ніколі не была, але ўсё ж была крыху больш галоснай, чым зараз. “Мы ўсё сваё жыццё жывем у Ацятах, — расказвае Марыя Іванаўна, — і ўвесь час працавалі ў мясцовым калгасе. Не хочацца скардзіцца, але жыццё, па праўдзе кажучы, цяжкае ў нас было. Працавалі шмат, а вось грошай за гэтую працу не атрымлівалі. Сёння стала лягчэй жыць. А што датычыцца нашай вёскі, то я яе вельмі люблю. Хоць сама я з Багуслаўкі, але Ацяты мне сталі сапраўды роднымі. Калі некалі едзем куды, то адно жаданне – хутчэй вярнуцца дамоў.
У Марыі і Васіля Дземчукоў двое дзяцей, 4 унукаў і ўжо 3 праўнукаў. Але, на жаль, яны не надта часта наведваюцца ў госці ў Ацяты, бо жывуць далёка, але таксама вельмі любяць вёску. “Прыязджаючы да нас, — распавёў Васіль Мікалаеіч, — яны адпачываюць тут душою. Адпачываюць ад горада і яго шуму. А мы іх заўсёды чакаем. Хочацца адзначыць, што двор Дземчукоў вельмі прыгожы і дагледжаны, гэта нягледзячы на тое, што яго гаспадары ўжо ў шаноўным узросце. А яшчэ Марыя Іванаўна і Васіль Мікалаевіч трымаюць маленькую гаспадарку. Прызнацца, была шчыра ўражана тым, што ў такой маленькай вёсачцы бачыла не аднаго каня. А пасля мне растлумачылі, што коней трымаюць амаль што ўсе жыхары вёскі.
Вёска Ацяты, як і шматлікія іншыя вёскі нашага раёна, пацярпела ад нямецкіх захопнікаў. Васіль Мікалаевіч Дзямчук памятае вайну добра, хоць і прайшло шмат гадоў, але і сёння ў вачах тое, што прымушала баяцца і хавацца ў лясах. Дарэчы, да вайны ў Ацятах была свая маленькая школа, але немцы яе знішчылі. Пасля вайны дзеці нейкі час навучаліся ў аднаго мясцовага мужчыны ў хаце, але нядоўга.
Восенню 1942 года нямецкімі захопнікаміі былі расстраляны 24 мірныя жыхары вёскі Ацяты. Васіль Мікалаевіч, якому ў той час было 10 гадоў, добра памятае гэты жудасны момант. І вось што ён расказвае:
— У той дзень нас, усіх жыхароў вёскі, малых і старых, сабралі ў адным месцы, вось пад гэтымі грушамі (мужчына паказаў на грушы, якія растуць і сёння, — аўтар.), але тады яны былі яшчэ зусім маленькія. Пастроілі нас і сталі зачытваць спіс. Хто быў у гэтым спісе, то тыя павінны былі рабіць крок наперад. Пасля нас зачынілі ў нейкім хляве, а іх расстралялі. Гэта жудасна было. Мы не бачылі гэтага, але дакладна чулі выстралы. Яны, нібы гранаты, якія знішчылі нашу цішыню. Пасля нас выпусцілі, і мы пабачылі забітых: нашых суседзяў, аднавяскоўцаў, якія ра­зам з намі жылі. Гэта страшна. Іх расстралялі за сувязь з партызанамі і папярэдзілі, што і з намі такое будзе, калі будзем дапамагаць партызанам.
Пасля забітых пахавалі ў агульнай магіле, а зараз на тым месцы стаіць помнік.
Сёння, на жаль, моладзь мала ведае пра вайну. Ды і нас, хто яе бачыў, ужо вельмі мала засталося, а так хочацца, каб пасля нас хтосьці таксама ўсё гэта ведаў і памятаў. Гэта ж наша гісторыя, гэта патрэбна ведаць.
…Стаю ля помніка мірным жыхарам вёскі Ацяты, якія былі ні за што пакараныя немцамі, а вакол такая цішыня, што міжволі падумалася, як тут некалі маглі гучаць выстралы. Аглядваюся вакол: маленькія хаткі, кветкі, дрэвы, коні пасуцца, лес аб нечым сваім шэпча… Як жа ўсё тут прыгожа! Наша зямля – гэта багацце наша, а мы, на жаль, так часта аб гэтым забываем. Усё спяшаемся некуды, хвалюемся аб нечым несур’ёзным, не заўважаем сапраўднай прыгажосці, а таксама забываем пра тых, каму таксама хацелася жыць, але яны аддалі сваё жыццё дзеля нашага. Прызнацца, слухаючы расказ Васіля Мікалаевіча, мне стала крыху сорамна за тое, што ўсё жыццё жыву побач з вёскай Ацяты, а нават і не ведала, што тут ёсць такі помнік. Але ж выпраўляць памылкі ніколі не позна, так? Калі былі ля магілы мірных жыхароў, да нас падышоў і яшчэ адзін мясцовы жыхар. Васіль Прасо родам з Украіны, але вось ужо 10 год жыве ў Ацятах. “З Ацят мая жонка, — расказвае мужчына, — а я, выйшаўшы на пенсію, пакінуў жыллё ў горадзе дзецям і пераехаў жыць сюды. І ніколькі аб гэтым не шкадую. У мяне тут свой маленькі агарод, ды і прырода такая цудоўная. Мне ў Ацятах добра і спакойна, а ў горад я ўжо нават і не хачу ні на дзень”.
Вось так, хтосьці ўсё жыццё жыве ў роднай вёсцы, хтосьці знаходзіць тут прытулак пасля жыццёвых цяжкасцей і выпрабаванняў, але ўсіх аб’ядноўвае адно – любоў да некранутай вясковай прыгажосці.
                                                                                                                                                                  Анастасія Максімук. 

                                                                                               Опубликовано в «ГЧ» 12.09.2012 г.  

Память о войне. 

Мемориальные объекты и памятные места войны

Братская могила
2.jpg
Д. Отяты, северная окраина. Захоронение произведено 7 ноября 1942 года. 
На могиле установлен памятник с пятиконечной звездой. Изготовлен в 1961 году. 



Назад