Язвін


Вёска ў Гвозніцкім сельсавеце, за 17 км на паўночны захад ад Маларыты. У мінулым у складзе Мяднянскай воласці, затым гміны. У 1905 г. налічвалася 312 жыхароў, у 1921 г.— 51 двор, 260 жыхароў, з іх 148 праваслаўных, 87 католікаў, 16 евангелістаў, 9 іўдзеяў; у 1930 г. 70 двароў.

У 1998 г. 12 двароў, 19 жыхароў.

(Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – 507 с.,[8] л.іл.) 

Вёска Язвін – ад гэтых дзвюх знаходзіцца ў  Гвозніцкім сельсавеце, ёсць на карце яго як самая маланаселеная – 7 жыхароў. Двое са старажылаў яе – Аляксандр Антонавіч і Ніна Мікалаеўна Трэбікі, якім даўно ўжо за 70. Ён — былы вадзіцель з больш чым 40-гадовым стажам, калясіў па дарогах краіны, узнагароджаны ў 1976 годзе ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені, яна – былы ветурач. У свой час, як расказваў Аляксандр Антонавіч, калі працаваў на Маларыцкім гароднінасушыльным заво­дзе, яму прапаноўвалі кватэру ў горадзе. Аднак жонка не захацела мяняць вёску. Як і дачка іх, Галіна, якая настаўнічае цяпер у Гвозніцкай школе. Мы – сельская натура, сцвярджаюць Трэбікі.
— Я тут нарадзіўся, тут і паміраць буду, — гаворыць Аляксандр Антонавіч.
А пакуль што ў амаль апусцелай вёсцы яны адчуваюць сябе яшчэ паўнаўладнымі гаспадарамі – трымаюць жыўнасць, садзяць агарод. Аляксандр Антонавіч не пакідае сваё хобі – пчалярства. На падворку 15 вулляў. Раней было 25.
Калі ж без справы ў такой вёсцы – сумнавата было б. Вось і пагружаюцца яны з галавой у гаспадарчую работу.
— Яго рукі спакою не ведаюць, — гаворыць Ніна Мікалаеўна пра свайго гаспадара. – Яму трэба, каб якая-небудзь работа была. Вось, паглядзіце, у нас дроў на 5 гадоў яшчэ хопіць. Ён кошыкі цудоўныя пляце. А пра пчол і гаварыць не трэба: яму нудна, калі яны не гудуць. Вялікі іх аматар. Зрэшты, яму ўсё трэба, трэба, трэба…
Міжволі падумалася: напэўна, невыпадкова мае субяседнікі прозвішча такое носяць.

                                                                              Голас часу.  2014.  9 ліпеня (№9).  С. 5.


На 1.01.2020 года — 3 двары, 4 жыхары.

Бібліяграфічны спіс

1. Яцушкевіч, К. Плыве над Язвінам водар язміну / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. — 2018. — 19 мая (№37). — С.9. 

Аб вёсцы Язвін Маларыцкага раёна, яе жыхарах: самай сталай жыхарке — Ганне Міхайлаўне Мілер і аб маладой сям\'і Уладзіслава і Ганны Ягоравых.


Назад