Орехово


Цэнтр Арэхаўскага сельсавета. У мінулым у складзе Олтушскага войтаўства (XVI —XVIII ст.), Олтушскай воласці, затым гміны. За 22 км на паўднёвы захад ад Маларыты.
У наваколлях возера Арэхаўскага (плошча якога складае 441 га.) і ля вытокаў ракі Маларыты выяўлена група стаянак каменнага веку.
Стаянка 1. За 2 км на поўнач ад вёскі, на схіле вялікага марэннага пагорка, які ўтварае карэнны паўночны бераг возера, на ўсход ад дарогі ў вёску. Даўжыня 300 м, культурны пласт значна пашкоджаны размывамі і каляінамі. Тут знайдзена каля 600 апрацаваных крамянёў, акрамя нуклевусаў, адшчэпаў пласцін, 70 прылад працы: нажы, скрабкі, скоблі, сякера і цеслападобныя вырабы. Выгляд макралітычны, падобны да познесвідэрскіх матэрыялаў. Знаходкі адносяцца да ранняга галацэну — 9 — 6 тысячагоддзе да н. э. Помнік выяўлены У. Ф. Ісаенкам у 1962 г., даследаваўся ў 1964, 1966, 1967 гг.
Стаянка 2. За 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, на паўночна-ўсходнім схіле і ў прамоінах на паверхні марэннага пагорка сустракаюцца гнёздамі апрацаваныя крамяні. Сярод знаходак — пласцінкавыя нажы, скрабкі, груба абабітыя сякеры і цёслы, вербападобны свідэрскі наканечнік стралы. Большасць рэчаў была зроблена ў 10 — 5 тысячагоддзях да н.э.
Стаянка 3. На захад ад паўднёвай часткі вёскі, на невысокіх пясчаных узвышэннях (вышыня 1,5 —2,5 м), якія сустракаюцца на нізкім паўднёвым беразе воз. Арэхаўскае на працягу болей 200 м пры вышыні 1,5 — 2 м над узроўнем вады. Сярод знаходак — трохнугольны наканечнік стралы, нажы, скрабкі і скоблі, сякерападобныя груба абабітыя прылады. У час даследаванняў у 1995 г. У. Ф. Ісаенкі і Ф. Д. Клімчука знойдзена 20 крамянёў з апрацоўкай, частка якіх пабывала ў агні. Рэчы залягалі ў барознах і невялікіх раздувах на ўзроўні першай надазёрнай тэрасы, каля сасновага лесу. Абломкі неалітычных гаршкоў сведчаць пра ўзрост стаянкі — канец           4 — 3 тысячагоддзе да н. э.
Стаянка 4. Сярод тарфовішча, якое ўтварылася ў левабярэжжы р. Маларыты, ім 0,5 —1,5 км на поўнач ад вёскі, цягнецца ўздоўж марэннага пагорка. Гэта сляды неалітычнага паселішча 4 — 3 тысячагоддзя да н. э. Культурныя рэшткі — крамяні з апрацоўкай, часамі пацінізаваныя, карычневага колеру, закончаныя апрацоўкай прылады працы, абломкі глінянага посуду і нават рэшткі жывёлін — часцей трапляюцца на невысокіх павышэннях, якія перакрыты зверху тонкімі пластамі торфу. Даўжыня помніка каля 400 м.
Стаянка 5. На схіле марэннага бугра паміж дарогай (зараз шаша) і домам паляўнічага рыбака, на захад ад стаянкі, і на працягу 500 м сустракаюцца апрацаваныя крамяні, частка з іх пабывала ў вогнішчах. Пры даследаваннях 1995 г. знойдзена больш за 110 падобных крамянёў. Сярод іх 6 нуклеўсаў, 2 рэтушыры, 2 долатцы, скрабкі, скоблі, 7 пласцінак, 5 адшчэпаў з рэтушам, праколка, ножык «гравет», прылады тыпу пік, сякера. У гэтым месцы паўночнага берага возера ў выніку дзейнасці чалавека і прыродных фактараў утварыліся прамоіны і каляіны, якія парушылі паверхню культурных напластаванняў (9 — 5 тысячагоддзе да н. э.).
Стаянка 6. За 0,4 км на захад ад вёскі на паўночна-ўсходнім беразе возера, ва ўрочышчы Шчучча, у 1995 г. выяўлены сляды неалітычнага пасялення. Гэта высокая мясціна луга з даволі добрым надыходам да вады каля вытоку рэчкі, вышынёй 1,5 м, даўжынёй каля 300 м. Пры разгорванні часта сустракаліся абабітыя камяні пераважна карычняватага колеру, а таксама балотная руда.
Помнік 7. Каля паўночнага берага возера і вытоку рэчкі з вады выступае валун вышынёй над вадой 1,2 — 1,5 м, відавочна, месца шанавання, капішча. У наваколлі вёскі знойдзена некалькі рэчаў бронзавага веку, узрост якіх 4000 — 3500 гадоў. Сярод іх — наканечнік кап’я з шырокім насадам даўжынёй 105 мм, плоскія прылады ў выглядзе няправільнага прамавугольніка, бакі якога зведзены ў вастрыё.
У наваколлях в. Арэхава выяўлены таксама помнікі зарубінецкай і познезарубінецкай культур, VII —X ст., часоў Кіеўскай Русі.
Першыя звесткі пра Арэхава адносяцца да 1546 г. У 1566 г. налічваліся 22 двары, 42 сям’і, працаваў млын. Да 1759 года вёска Арэхава знаходзілася пад уладай Рэчы Паспалітай. Толькі ў выніку трэцяга раздзелу Рэчы Паспалітайу 1795 годзе зах
одняя частка Беларусі, у тым ліку і вёска Арэхава, уз'ядналася з Расіяй.  Наступныя згадкі — 1586 г. (спрэчкі за памежныя землі), 1668 г. (рэвізія). Звесткі пра царкву — 1668, 1724, 1742, 1786 гг. (інвентары). У 1786 г. «добры» Арэхава складалі 23 увалокі і 374 моргі.
У 1769 г. у ваколіцах вёскі адбыўся бой рускіх войск на чале з А. В. Суворавым з польскімі канфедэратамі, у якім апошнія былі разгромлены. У 1860 г. у вёсцы адкрыта земскае народнае вучылішча. 
Па вопісу 16 лютага 1864 года  ў вёсцы налічвалася 579 рэвізскіх душ (234 мужчыны, 245 жанчын), адносіліся яны да маёнтка Арэхава, які належыў Капшэўскаму, сельская грамада Арэхаўская, воласць Олтушская. Былі царква, народнае вучылішча. Да маёнтка Арэхава ў 1860-я гады адносілася 605 рэвізскіх душ у в. Арэхава і Вотчын. У 1886 г. у вёсцы 85 двароў, 1088 жыхароў. У вучылішчы ў 1886 г. навучалася 60 дзяцей, з іх 4 дзяўчынкі. У 1900 г. вучылішча наведвала 50 дзяцей, з іх 2 дзяўчынкі. Настаўнікам працаваў Андрэй Лапатка. У 1905 г. у сяле Олтуш налічвалася 1447 жыхароў, у маёнтку — 40, у фальварку Олтуш — 6 жыхароў. 
У 1921 г. у вёсцы з фальваркам 100 двароў, 552 жыхары, усе праваслаўныя; у 1930 г. у вёсцы 203 двары, у 1969 г. 149 гаспадарак, 587 жыхароў. 
У 1939 г. у в. Арэхава адбыліся выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Старшынёй сельскага савета быў абраны Дзмітрый Сяргеевіч Жох.
Паблізу адкрыта радовішча мелу.
Царква Святой Параскевы адбудавана ў 1996 г., цагляная.
Есць сярэдняя школа (272 вучні), дзіцячы сад, сельскі Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, ФАП, магазін.
У 1998 г. — 258 двароў, 770 жыхароў. 

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / 
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 508. 

Сяло Арэхава звязана з гістарычнымі падзеямі. Гэта было месца ссылкі катаржнікаў. Былі вялікія зараслі і многа арэхаў. Назва пайшла ад слова “арэх”.

(Са слоў старажылаў)

 ОРИИ (ОР)

Согласно современным украинским историкам (Ю.Шилов) ории появились на побережье Чёрного моря, а расселение, соответственно, шло с юга на север. Опять же, согласно исследованиям белорусских археологов, это было 10-3 тысячелетия до н.э.
Нужно также помнить, что первые люди говорили мало, коротко и, по сути, в силу того, что разговорная речь постепенно развивалась и совершенствовалась на протяжении нескольких тысячелетий. Например: Ор – орий, пахарь; Лов-ловить, охотиться; Рыб-рыбак; и т.д. Естественно, если следовать логике, то ведь и много основных разговорных слов, корни которых мало изменились, сохранились до нашего времени. Поэтому с очень большой вероятностью можно подытожить, что в основе названий д.Орехово и оз.Ореховскоголежит тот самый корень Ор от древних жителей первопроходцев – ориев, пахарей, хлебопашцев, крестьян… Нужно также добавить, что первые крестьяне шли по статусу глав-родов (волхвов), т.е. и уважение и почёт они имели высочайший, они выращивали Святой Хлеб – основу жизни. Некоторые названия – топонимы, в силу тех или иных обстоятельств могли измениться полностью, а некоторые, сохранив корень слова, дошли до наших дней. Начнём из тех, что могут  быть самыми старыми, т.к. находятся  на берегах озёр и речек. Скорее всего, гидронимы, как названия, возникли раньше, потому что вода как основа жизни, а топонимы, как аналогия шли следом, ведь  жилища нужно было строить на сухих,незанимаемых водой, местах.

ЛЕГЕНДА ПРА ТОЕ,  ЯК ДВА ПАНЫ ВОЗЕРА ДЗЯЛІЛІ

Былі гэта далёкія часы, калі нашымі землямі валодалі паны. І жыло побач два пана-суседа: Арэхаўскі і Олушскі пан. Зышліся яны неяк па-суседскі пасядзець, выпіць віна ды пагуляць у карты. Сталі яны гуляць у карты на грошы. Тут арэхаўскі пан ставіць свае грошы – і ўсе прайграе. А адыграцца хочацца. Дастае свае залатыя часы, кажа: “Давай вось на гэта”. Ну Олтушскі пан згаджаецца, іграюць – і тут наш Арэхаўскі пан і прайграе часы. У кішэнях пуста, але ж не хочацца ісці дамоў проста так! Думае ён, што яшчэ можна паставіць на гульню. Думаў, думаў ды гаворыць суседу: “Аддавай усе мае грошы, а я стаўлю палову Арэхаўскага возера!”. Бачыць сусед, што Арэхаўскі пан на ўсё гатовы, і гаворыць: “А, давай”.
Селі іграць аппошнюю партыю і зноў пан Арэхаўскі прайграе. Гора, канешне, так прайграцца, але слова шляхціча  мацней, чым тое гора. Прыйшлося аддаваць Олтушскаму пану палову возера свайго. Толькі пытанне – як падзяліць возера? Тут адказ прыйшоў камусьці на  розум – а давайце межавым знакам паставім пасярод возера вялікі валун? Нічога не паробіш – неяк зацягнулі той валун на возера, ды паставілі. Тая частка возера, што злева ад камня  – засталася Арэхаўскаму пану, а справа – Олтушскаму.
Праўда то было ці не, але і зараз стаіць на возеры нібыта той валун і выглядае з-пад хваляў возера.    

                                                                                                                                           (Запісана са слоў А. І. Дземядзюка)

Память о войне. 

Мемориальные объекты и памятные места войны

Братская могила в центре деревни Орехово

№79 д.Орехово.jpg

№79 д.Орехово.jpg

В центре деревни Орехово. Для увековечения памяти 111 земляков – воинов Красной Армии и партизан, погибших в борьбе с немецко-фашистскими захватчиками в годы ВОВ. В 1977 году установлен памятник – скульптуры воина и женщины с лавровой ветвью. Под ними надпись "Вечная слава героям". Захоронение произведено в мае 1944 года.  У подножия памятника доска с именами погибших. 

Братская могила
орех.jpg
№6740 д.Орехово.jpg
Место захоронения - в 0,5 км от деревни, на территории мехдвора. 
На могиле установлена надгробная плита с мемориальной доской и фамилиями погибших.





Назад