Ямица


Вёска ў Олтушскім сельсавеце, у мінулым у скла­дзе Олтушскай гміны, за 16 км на паўднёвы захад ад Маларыты. У наваколлі курганы — сведкі пражывання людзей у раннім сярэднявеччы. Прыезджых у невялічкай вёсачцы Яміца Маларыцкага раёна няма. Тут усе свае – тутэйшыя. Вяскоўцы добра адзін аднаго ведаюць. Ды і жыве тут усяго толькі 8 чалавек. Чужыя сюды не едуць, хіба што толькі ўлетку па грыбы ці ягады хто трапіць. Як гавораць мясцовыя старажылы, Яміца адносна маладая вёска. У 50-60-я гады мінулага стагоддзя сюды перасялялі людзей з навакольных хутароў. Вось і ўтварылася Яміца з адной  вуліцай Лясной.
У 1998 г. 30 двароў, 61 жыхар.

Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на / 
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 532.  



Яміца.jpgяміца 1.jpg


Назад