У 1998 г. 29 двароў, 52 жыхары.
Памяць. Маларыцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага р-на /
рэд.-уклад. В.Р.Феранц. – Мінск : Ураджай, 1998. – С. 531.
Дарога блукае па лесе, пятляе паміж гонкіх сосен і бяроз, а потым раптам знікае ў лясным гушчары. Без праважатага Вы наўрад ці адразу трапілі б да вяскоўцаў вёскі Яблачнае. Сядзібы хаатычна раскіданы па лесе. Там-сям сярод зараснікаў кустоўя нібыта тыя здані сваімі пустымі вокнамі ў чаканні гаспадароў глядзяць на свет закінутыя хаты. Зараз у Яблычным пражывае ўсяго толькі сем чалавек. Маладзейшаму вяскоўцу – Мікалаю Крэню – 59 гадоў, а самаму пажылому – Георгію Крэню – споўнілася 90 гадоў. (2019 год)
Адразу за Дворышчам, справа ад дарогі, адкрываецца від на вёску Яблычнае. Нібы грыбы выглядаюць з-пад высокіх дрэў дахі хат. Пабудаваны дамы тут, у большасці сваёй, не так, як у Олтушы ці тым жа Дворышчы – па абодва бакі дарогі, а адвольна. Як з'явілася вёсачка? Маці неяк расказвала, што раней, яшчэ да царскай вайны, на яе месцы былі толькі хлявы, у якіх утрымлівалася жывёла жыхароў вёскі Олтуш, ды будка для пастуха. Наўкол раскінуліся палі і лугі. Пастухі на працягу вясны, лета і восені пасвілі кароў. Потым з’явіліся першыя хаты. У вёсцы налічвалася 40 двароў. Я ганаруся сваей вёсачкай, у якой зноў вясной, амаль у кожным двары, зацвітуць яблыні. Дарэчы відаць, менавіта таму і назвалі яе так нашы продкі.
(3 успамінаў жыхара вёскі Яблычнае Я.Аўдзяюка)
Память о войне.
Мемориальные объекты и памятные места войны
Могила неизвестному солдату

Д. Яблочное, 0,5 км от деревни в лесу. На могиле установлена плита из бетона с табличкой «Имя твоё неизвестно. Подвиг твой бессмертен». Могила ограждена деревянным забором.