Тапаніміка: гісторыя паходжання назвы населенага пункта
Па пытанню паходжання назвы Пажэжын (мясцовае “Пужэжын”) існуе дзве версіі. Па першай версіі ў ХVІ ст. наша зямля складалася з лясоў і балот. Хадзіць па забалочанай зямлі па мясцоваму азначала хадзіць па «жыжцы», «жыжнаму», «жэжнаму», адсюль – “Пажэжын”. Другая версія грунтуецца на паданнях пра мясцовыя падзеі, якія так ці інакш звязаныя з пажарам у вёсцы: ці то саму вёску, якая была заснавана выхадцамі з Валыншчыны, падпальвалі незадаволеныя мясцовыя жыхары, ці то сяляне падпальвалі сваіх паноў (якіх тут хапала). Папялішча тады называлі «пажэжай». Ці выдзяляюць корань «жечь». І ад слова “пожежа” нібыта пайшла назва “Пажэжын”, якая захавалася і да цяперашняга часу. Тэрыторыя, якую займае Пажэжын, вельмі прыцягвала паноў, аб чым захаваліся дакументы ХVІ ст. Ім падабаліся цудоўныя зялёныя лугі і лясы. І вырашылі паны пабудаваць там сабе маёнтак. Але ў той час, калі ён быў амаль пабудаваны, пачаўся пажар. Згарэлі хаты, людзі засталіся на папялішчах. А потым зноў адрадзілі вёску. Ад рускага слова “жечь” на мясцовым дыялекце ўзнікла яе назва - “Пожежжа”. Калі вёска ўвайшла ў Гродзенскую губерню, пачалося шырокае засяленне мястэчка. І ад слова “пожежжа” пайшла назва “Пажэжын”, якая захавалася і да цяперашняга часу. Канешне, балатоў і пажароў у сярэдневякоўі было шмат на Беларусі, але Пажэжын з’явіўся толькі ў нас (цікава, што ў пач. ХХ ст. у Велікарыцкай воласці існавалі 4 населеныя пункты з назвай Пажэжын: сяло (1029 жыхароў), вёска (230 жыхароў), паўстанак Паўднёва-заходняй чыгункі (8 жыхароў) і фальварак (6 жыхароў)). Магчыма есць яшчэ іншыя тлумачэнні ў мясцовай тапаніміцы.
Назва вёскі Масевічы мае “гарадскі суфікс” і, магчыма, назва пайшла ад прозвішча землеўладальніка.
Струга. Слова “струга”, значыць куп’істае балота, зарасло нізкарослым хмызняком, пакрытае вадой. Сапраўды, вёска ўзвышалася над стругамі.
Назва вёсак Старое Раматова і Новае Раматова ўзніклі ад прозвішча ўпраўляючага Раматава.
Станцыя Закруцін (Александрыя).
Дзед ніколі не парушаў звычай вітацца з кожным чалавекам, жывёлай, ці будынкам, якіх сустракаў на сваім шляху.
Падыходзячы да станцыі Сцяпан вітаўся:
- Добры дзень, Александрыя. Знімаў шапку, хрысціўся і нізка кланяўся.
Чаму Аляксандрыя?
З архіўных дакументаў (Дзяржаўны Гістарычны архіў Санкт-Пецярбурга) вядома, што 27 красавіка 1870 года па “высачайша” зацверджанаму палажэнню кабінета Міністраў канцэсія на будаўніцтве чыгункі ад Кіева да Брэста была выдана стацкаму саветніку Рабініну. Далей згадвалася, што станцыя Александрыя 1 ліпеня 1902 года была перайменавана ў станцыю Закруцін.
Адкуль пайшла назва Закруцін?
Найбольш правдападобная версія: у Брэсцкім павеце было дзве Адександрыі – станцыя і фальварак. Паштоўкі і данясенні, якія прыходзілі на станцыю і ў фальварак, часта блыталіся. Пападалі не на ту Александрыю. Таму пісьмы было трэба “заворчваць”, “закручваць”. Адсюль назва – Закруцін.
назад