Поэты и писатели родной земли

ЛІТАРАТУРНАЕ АБ'ЯДНАННЕ "НАД РЭЧАНЬКАЙ РЫТАЙ"
Бібліяграфічныя звесткі
Кіраўнікі

с октября 1943 года - командир бригады имени И. В. Сталина, которая была создана в июле 1943 г. на базе отрядов имени М. Чернака и имени К. Я. Ворошилова. Действовала бригада на оккупированной территории Жабинковского, Кобринского, Брестского, Дивинского, Малоритского районов.
Биографические сведения
Биографические сведения
БАРЫСЮК УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ (1956)
Мовазнаўца, празаік, паэт. Пачаў друкавацца ў 1986 г. Адзін з укладальнікаў “Дыялектнага слоўніка Брэстчыны”(1989). 3 апавяданнямі выступаў у рэгіянальным і рэспубліканскім друку. Жыве ў Брэсце.
Спіс апублікаваных работ
Друкуецца ў раённай газеце «Голас часу». Першы зборнік «…Но жить иначе просто не хочу!» выйшаў у аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай ЦБС у 2006 годзе, другі – «За цябе, Беларусь, буду Богу маліцца…» у 2008 годзе, трэці – «Капельки вечности» ў 2010 г., чацвёрты «Дорога – жизнь» у 2012 г., "Рождественское эхо" ў 2013 г., "Свет с небес" у 2015 г., "Беларускай мовы смак" у 2016 г., "От сердца к сердцу" у 2018 годзе, "О вечном" – у 2020 годзе, "Аккорд подбираю на собственной лире..." – у 2021 годзе.

ГУБЕЙ МІКАЛАЙ ВІКЕНЦЬЕВІЧ (26.08.1948 - 3.09.2021)
З мая 2010 года друкаваўся ў газетах: "Голас часу", "Заря", "Друг пенсионера". Аўтар зборнікаў вершаў: "Полёт души" (2011г.), "Истоки жизни" (2012г.), "В поиске истины" (2013г.), "Размышления о вечном" (2014), "На пороге вечности" (2014), "Загадки судьбы" (2015).

ДАНІЛЮК УЛАДЗІМІР МІКІТАВІЧ (19.05.1948)
Уладзімір Данілюк нарадзіўся і вырас у вёсцы Чарняны Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. На яго жыццёвым шляху былі служба ў арміі, курсы электрыкаў пры вучэбным камбінаце "Брэстэнерга", Маларыцкае прафтэхвучылішча. Пасля службы ў арміі Уладзімір Данілюк вярнуўся ў родныя Чарняны, уладкаваўся ў мясцовы калгас імя Крупскай трактарыстам. Праз год стаў шафёрам.
Вершы Уладзімір пачаў пісаць яшчэ ў школе, калі вучыўся ў 5 класе. А з 1969 года яго паэтычныя творы сталі з'яўляцца на старонках "раёнкі". Уладзімір Мікітавіч дасылаў у "Сельскае жыццё" не толькі вершы. Ён стаў актыўным пазаштатным аўтарам. 5 мая 1973 года быў узнагароджаны граматай рэдакцыі як лепшы пазаштатны карэспандэнт раённай газеты. Друкаваўся таксама ў газетах “Піянер Беларусі”, “Зара”, часопісе “Вожык” і інш. Яго вершы гучалі на тэлебачанні і радыё. З першых дзён існавання літаратурнага аб’яднання “Над рэчанькай Рытай” Уладзімір Данілюк – адзін з актыўных яго ўдзельнікаў.
Вершы Уладзіміра Данілюка змяшчаліся і на старонках зборнікаў сучасных паэтаў Брэсцкай вобласці “Паэтычная карта Берасцейшчыны” і “Жырандоля”. Зборнік вершаў “Сярод людзей” быў выдадзены аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі ў 1996 годзе яшчэ ў машынапісным варыянце. У 2013 годзе, з нагоды юбілею аўтара, гэты зборнік перавыдадзены.

У зборніку “Не пакідай мяне” ўсе вершы – а іх больш за сто – напісаны на сакавітай беларускай мове. Яны кранаюць шчырасць, праўдзівасцю, вызначаюцца задушэўным лірызмам, грамадска-асэнсаваным зместам, сапраўднай любоўю да роднага краю, патрабавальнасцю да сябе і адказнасцю перад чытачом.
У прадмове да зборніка Леанід Валасюк піша так: “ Уладзімір Данілюк мае і сваю грамадзянскую пазіцыю, пра якую і выказваецца ў вершах, даводзячы не толькі факты мінулага, але і сутнасць дзён сучасных… Галоўным для сябе па жыцці… лічыць, што пажадана як мага больш заставацца ў творчым стане: не толькі весці спраўна работу па хатняй гаспадарцы, але і ўдала трымаць пяро ў руцэ і пісаць вершы, атрымліваць натхненне ад навакольнага жыцця, ад людзей, з якімі сустракаешся кожны дзень”.
У прадмове да зборніка Леанід Валасюк піша так: “ Уладзімір Данілюк мае і сваю грамадзянскую пазіцыю, пра якую і выказваецца ў вершах, даводзячы не толькі факты мінулага, але і сутнасць дзён сучасных… Галоўным для сябе па жыцці… лічыць, што пажадана як мага больш заставацца ў творчым стане: не толькі весці спраўна работу па хатняй гаспадарцы, але і ўдала трымаць пяро ў руцэ і пісаць вершы, атрымліваць натхненне ад навакольнага жыцця, ад людзей, з якімі сустракаешся кожны дзень”.
ЕФЛАКОВА ТАТЬЯНА НИКОЛАЕВНА (30.07.1987)
Ещё в школьные годы писала стихи о своих друзьях, одноклассниках, которые с великим удовольствием слушали о себе. Её стихи печатались в районной газете «Голас часу», Каменецкой районной газете «Навіны Камянеччыны”, областных - “Заре”, “Народнай трыбуне".

Друкавацца пачаў у 1980-е гады ў Маларыцкай раённай газеце «Сельскае жыццё» (зараз «Голас часу»). У 2000 годзе выдадзены яго зборнік вершаў "Песнь души моей" у Маларыцкай раённай бібліятэцы.

Друкавацца пачаў у 1982 годзе ў Кобрынскай раённай газеце «Камуністычная праца», потым у Маларыцкай раённай газеце «Сельскае жыццё» (цяпер «Голас часу»). Яго вершы гучалі па Брэсцкаму абласному і рэспубліканскаму радыё. Першы зборнік вершаў «Пером и сердцем с Малоритой» быў выдадзены ў Маларыцкай раённай бібліятэцы ў 1997 годзе, другі – «Второе дыхание» ў 2008 годзе, трэці – «Прошлое. Настоящее. Будущее» – у 2008 г., чацверты «Свет доброты» і пяты «Всерьёз и в шутку» ў 2009 г. Жыццё паэта абарвалася 1 ліпеня 2010 года.

Увесь час актыўна супрацоўнiчаў з газетамi: Брэсцкай «Зара над Бугам» i Маларыцкай «Голас часу». Доўгi час кiраваў лiтаб'яднаннем «Над рэчанькай Рытай» пры Маларыцкай "раёнцы". Са сваiмi вершамi часта выступаў у вучнёўскiх калектывах раёна, вёў вялiкую работу па прапагандзе беларускай мовы, традыцый роднага краю, шчыра быў зацiкаўлены ў росце i прапагандзе творчасцi маладых аўтараў. На вершы С.Кавенькi напiсана шэсць песень. Музыку да адной з iх «Табе, Маларытчына» напiсаў вядомы беларускi кампазiтар Л.Захлеўны. Верш С.Кавенькi «Табе, Маларытчына» ўключаны ў кнiгу «Памяць. Маларыцкі раён". Вершы С.Кавенькi ўвайшлi ў зборнiк твораў беларускамоўных паэтаў Берасцейшчыны «Дзядзiнец», уключаны ў зборнiк абласнога конкурса-агляда самадзейных паэтаў i кампазiтараў Брэсцкай вобласцi, друкавалiся ў абласной газеце «Зара» i iншых выданнях. Часта выступаў з цiкавымi i грунтоўнымi артыкуламi ў раённай газеце. Памёр 3 снежня 2015 года.
Вершы
Публікацыі аб ім

Жизнь Михаила Фёдоровича Котелева неразрывно связана с деревней Старое Заболотье Малоритского района. Здесь он родился в 1939 году, здесь жил, работал, здесь нашёл своё счастье, создал семью, растил и воспитывал двух сыновей. Здесь перенёс огромную трагедию: ушли из жизни самые дорогие люди – жена и сын. Это жизнь, это судьба…
Его мысли, чувства, переживания нашли отражение в стихах. Ведь каждый проходит сквозь череду достижений и потерь.
Его мысли, чувства, переживания нашли отражение в стихах. Ведь каждый проходит сквозь череду достижений и потерь.
У 1990г. у выдавецтве “Мастацкая літаратура” ўбачыў свет зборнік апавяданняў Сцяпана Крываля “Аднойчы летам” у серыі “Першая кніга празаіка”. Тыраж па тым часе выдання быў немалы – 11800 экзэмпляраў. Аўтар недарэмна даў першай сваёй кніжцы такую назву. У ёй амаль у кожным з 14 апавяданняў ёсць інтрыгуючае слова “аднойчы”. Ва ўсіх апавяданнях зборніка адчуваецца добрае веданне пісьменнікам народнага побыту, яго ўменне расказаць пра пачутае ці ўбачанае проста і займальна. У кнізе пераважаюць творы пра вясковае жыццё, пра каханне, а таксама пра лёс тых, каму давялося прайсці праз судовыя выпрабаванні ваенных гадоў.
У 1996г. у выдавецтве “Мастацкая літаратура” рыхтавалася да выдання яшчэ адна кніга Сцяпана Крываля “Чмяліная вясна”. Назву зборніку дало аднайменнае апавяданне, якое было надрукавана ў раённай газеце “Сельскае жыццё” ў маі 1965г. На жаль, пісьменніку не ўдалося яе выдаць. Заўчасная смерць перарвала ўсе планы.
Сцяпан Антонавіч – першы сярод майстроў слова Маларытчыны, якія прыняты ў рады Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1993г.). Між іншым, у 2002г. членам Саюза беларускіх пісьменнікаў стаў Аляксей Філатаў, а ў 2013г. – Мікалай Пацяюк.
У краязнаўчым музеі “Спадчына” раённай гімназіі адноўлены куток, прысвечаны жыццю і творчасці пісьменніка. Тут знаходзяцца некаторыя рукапісы Сцяпана Антонавіча, яго фотаздымкі, а таксама пічушая машынка і стол, за якім пісаў.
У 1996г. у выдавецтве “Мастацкая літаратура” рыхтавалася да выдання яшчэ адна кніга Сцяпана Крываля “Чмяліная вясна”. Назву зборніку дало аднайменнае апавяданне, якое было надрукавана ў раённай газеце “Сельскае жыццё” ў маі 1965г. На жаль, пісьменніку не ўдалося яе выдаць. Заўчасная смерць перарвала ўсе планы.
Сцяпан Антонавіч – першы сярод майстроў слова Маларытчыны, якія прыняты ў рады Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1993г.). Між іншым, у 2002г. членам Саюза беларускіх пісьменнікаў стаў Аляксей Філатаў, а ў 2013г. – Мікалай Пацяюк.
У краязнаўчым музеі “Спадчына” раённай гімназіі адноўлены куток, прысвечаны жыццю і творчасці пісьменніка. Тут знаходзяцца некаторыя рукапісы Сцяпана Антонавіча, яго фотаздымкі, а таксама пічушая машынка і стол, за якім пісаў.
У інтэрнэце на сайце http://knihi.com/Sciapan_Kryval/ у фармаце mp3 можна паслухаць апавяданне Сцяпана Крываля “У даждлівую ноч”, якое чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч (запіс зроблены ў 1992г., яго працягласць – 50 хвілін).
Крываль, С. Аднойчы летам : апавяданні / Сцяпан Крываль. - Мн. : Маст.літ., 1990. - 189 с.
У гэтай кнізе амаль у кожным апавяданні ёсць інтрыгуючае слова - "аднойчы". Добрае веданне пісьменнікам народнага побыту, уменне займальна расказаць пра ўбачанае або пачутае - усё гэта належным чынам ацэніць чытач, неабыякавы і да праблем высокай духоўнасці герояў, і да пытанняў нашага паўсядзённага жыцця.
КУПРЭЕЎ МІКОЛА СЫМОНАВІЧ (СЯМЁНАВІЧ) (25 мая 1937, вёска Ямнае, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — 19 верасня 2004, вёска Лясная, Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) — беларускі паэт, пісьменнік.

Творчая дзейнасць на Маларытчыне

Автор книги "Почему речка синяя". Тридцать стихов, включенные в сборник, написаны за последние 2 года. В книге 75 тематических загадок: “Загадки о профессии”, “Загадки про школьные принадлежности”, “Загадки о животных”, “Загадки о насекомых”, “Загадки про транспорт и технику”. По мнению автора, они развивают наблюдательность, образное мышление у детей. В сборник включены стихи, написанные и на белорусском языке. Надежда Михайловна как бы подсказывает детям, что родной язык - красивый, мелодичный, благозвучный.

Дэбютаваў у газеце “Голас часу” ў 2002 годзе. Друкуецца ў газеце “Пятнаццаць сутак”, “Голас часу”, часопісе “Вожык”. У 2017 годзе ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі выдадзены зборнік яго вершаў "Відавочнае з адваротнага боку".
Местная поэтэсса. На страницах литературного объединения "Над рэчанькай Рытай" при районной газете "Голас часу" печатаются её стихи. В литературно-художественном журнале "Маладосць" (2019, №3) было напечатано её эссе "Крупінкі ўспамінаў". В сентябрьском номере (2019, №9) - "Дзяцінства любага кароткія імгненні...".

Першы верш надрукаваны ў 2000г у газеце “Голас часу”. Друкавалася ў зборніках ”Народзіны дня” і ”Ад Буга да Наддзвіння”.
У 2002 г. стала пераможцай абласнога конкурсу паэзіі “Дэбют” сярод дзяцей і моладзі.
Аўтар зборніка “Горкім дымам”(2008).
Выданні
Мясцовы паэт. Яго творы друкаваліся на старонках газет “Звязда”, “Знамя юности”, “Заря”, “Голас часу”. Першы зборнік вершаў “Чалавечы век” быў выдадзены ў 2003 годзе. Другі зборнік убачыў свет у 2008 годзе пад назвай “Шчасце”. "Ля клёнаў і бяроз" - трэці па ліку зборнік яго вершаў, выдадзены ў 2015 годзе.
Біяграфічныя звесткі
Бібліяграфічны паказальнік


НАВУМЧЫК МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ (8.12.1970)
Настаўнік-метадыст, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі, член савета асацыяцыі настаўнікаў-метадыстаў Беларусі "Імкненне", карэспандэнт раённай газеты "Голас часу".
Вучнем сярэдняй школы дасылаў допісы ў “Піянер Беларусі”, выступаў на старонках часопісаў “Бярозка”, “Першацвет”. У 1995 годзе падрыхтаваў невялікі зборнік сваіх гумарэсак і апавяданняў пад назвай “Першая спроба” (Брэст, 1995). М.Навумчык бярэ тэмы для твораў пераважна з вясковага побыту, часам з армейскага (“Помста”, “Дзікі”, “Мак”, “З рук у рукі”, “Груша”, “Каб цябе, суседачка”, “Балотнікі” і інш.). Сёння Мікола Навумчык – намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ДУА “Маларыцкая раённая гімназія”, актыўна працуе і друкуецца ў газетах: “Голас часу”, “Настаўніцкая газета”, "Культура"; навукова-метадычных часопісах: “Беларуская мова і літаратура”, “Роднае слова”; “Брестские епархиальные ведомости”…
Біяграфічныя звесткі
Гумарэскі
Публікацыі аб ім
Бібліяграфічны паказальнік
ПАЛЬЧУК ПЁТР ІВАНАВІЧ (1.03.1954)
Мясцовы паэт. Друкуецца рэгулярна на старонках раённай газеты "Голас часу". У Маларыцкай раённай бібліятэцы выдадзены зборнікі яго вершаў: "Деревне я приехал поклониться", "Здесь мои корни жизни...", "Судеб оборванные струны...", "Стоит меж лесов деревенька...", "Я в строчки заложу свои раздумья", "Мой край родной — частица Беларуси", "Поэтическое ассорти".
Біяграфічныя звесткі
Выданні

Пачаў друкаваць вершы на роднай беларускай мове на старонках раённай газеты “Голас часу” з 2004 года. Першы зборнік вершаў “Мелодыя сэрца” быў выдадзены ў 2007 годзе. У 2011 годзе ўбачыў свет другі зборнік паэзіі “З-пад буслінага крыла”, а ў 2015 наступны – “Душой не пакрывіць”. У 2013 годзе быў прыняты ў рады Саюза беларускіх пісьменнікаў. На погляд Мікалая Іванавіча: "Гэта ўжо асобая адказнасць перад чытачом, якая не дапускае і не даруе абыякавасці і няшчырасці. Не ўсё, што задумана, дасягнута, ды я і не марыў пра нейкую вяршыню, проста хацелася пакінуць пасля сябе хоць нейкі след на бацькоўскай зямлі".
Бібліяграфічныя звесткі
Публікацыі аб ім
Выданні
Бібліяграфічны паказальнік

Пацяюк, М.І. З-пад буслінага крыла: зб.вершаў / Мікола Пацяюк. - Брэст : Альтэрнатыва, 2011. - 76 с.
У лірыцы Пацеюка яскрава відзён той "палёт над светам у тайны бязмежжа, якое з'яўляецца прызваннем адоранай душы" (Ніна Мацяш). У сваіх вершах багаццем роднага слова і ўласных пачуццяў ва ўзнёслай душы паэта малюецца радасць, боль і краса берасцейска-валынскага памежжа, гісторыі і сучаснасць Прырыцкай зямлі. Яе вёсны, лета, восені, зімы, бары і дубровы, чыстае, самаадданае каханне, боль дарэмных, беззваротных страт, спадзёвак на шчасны чалавечы лёс. Пра апошняе сведчыць надзвычай трапная назва кніжкі "З-пад буслінага крыла". "Беларускі бацька" - бусел павінен у рэшце рэшт прынесці лад і супакой сваім родным дзецям - беларусам...
Пацяюк, М.І. Душой не пакрывіць : зб.вершаў / Мікола Пацяюк. - Брэст, 2015. - 112 с.
"Душой не пакрывіць" - так называецца трэці зборнік паэзіі Мікалая Пацеюка з в.Ляхаўцы. Зборнік, які напісаны сакавітай беларускай мовай, складаецца з 2 частак. У першай з іх, што мае назву “Быць чалавекам”, змяшчаецца 41 арыгінальны верш, напісаны паэтам у 2011-2015 гадах. Другая частка – “Дарога” – змяшчае 10 вершаў-перакладаў з украінскай мовы паэтак Ніны Горык і Таццяны Якавенкі. У вершах новай кнігі Мікалая Пацеюка сканцэнтраваны думкі пра жыццёвы след чалавека на зямлі, пра сучаснасць, настальгічныя ўспаміны пра мінулае. У ім ёсць нават лёгкая іронія. Вершы ў новым зборніку Мікалая Пацеюка прасякнуты сыноўняй любоўю да роднага краю, да тых бяроз і клёнаў, лугоў і лясоў, дзе праляцела дзяцінства, прайшла маладосць і ўжо неўпрыкмет ціха падкрадваецца старасць. Мікалай Пацяюк імкнецца зразумець маладога сучасніка, падзяліцца з імі пражытым і перажытым. У вершах аўтар выказвае патаемнае жаданне, вартае пераймання: “Хочацца хоць нейкі след пакінуць на зямлі – і каб не наслядзіць”.
У перыядычным друку асобнымi выданнямi выйшаý шэраг апавяданняý i аповесцяý празаiка, найбольш значныя з iх – зборнiк гумару «Ляхавецкая торба», кнiга-аповесцей «Дарога», кнiга аповесцей i апавяданняў «Адарваць ад сэрца» і апошняя – «Жывому жыць (Споведзь качагара)». Усе яго кнігі пра жыццё, у іх яно паўстае такім, якім было: пісьменнік яго не прыхарошвае, а піша толькі праўду. Піша шчыра – дзе з гумарам, дзе з іроніяй, а дзе і самаіроніяй. “Спагада, дабро і любоў – вось тры кіты, на якіх трымаецца яго чалавечы гуманізм” – так піша пра Філатава газета “Літаратура і мастацтва”. Узнагароджаны літаратурнымі прэміямі: “Мядовая”, “Берасцейская зорка”, Дыпломам імя Уладзіміра Андрэевіча Калесніка Берасцейскай філіі СБП.
Біяграфічныя звесткі
Творы
Публікацыі аб ім

Філатаў, А.Г. Ляхавецкая торба / Аляксей Філатаў. - Брэст : МП "Брэстдрук", 1992. - 24 с.
Гэтая кніга зрабіла ляхаўчан падобнымі да сусветна вядомых габроўцаў. Пісьменнік апісвае сваіх землякоў як людзей з дасціпным гумарам, што жывуць па прыказцы "Няхай лепш чэрава лопне, чым дабро прападзе". Яны вясёлыя, непасрэдныя, таму маюць незвычайную прыцягальнасць. У сваіх творах, блізкіх да анекдотаў, пісьменнік натуральна выкарыстоўвае жывую гутарковую мову.

Філатаў Аляксей. Дарога: палескія аповесці / Аляксей Філатаў. - Берасце : Шлях, 1997. - 192 с.
Кніга вядомага берасцейскага празаіка складаецца з трох аповесцяў, якія распавядаюць пра мінуўшчыну (ІІ Сусветная вайна, калектывізацыя заходнебеларускай вёскі) і сучаснасць (перыпетыі калгаснага жыцця). Яны аб'яднаны пакручастай лініяй лёсу галоўнага героя Сцяпана Буруна, напісаны каларытнаю моваю, з глыбокім веданнем жыцця і псіхалогіі чалавека.

Філатаў, А.Г. Адарваць ад сэрца / Аляксей Філатаў. - Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 2000. - 180 с.
Проза А.Філатава вабіць такімі момантамі: гэта добрая, чыстая, індывідуальна-своеасаблівая мова, непрыхаваная любоў да герояў, кожны з якіх мае сваё аблічча, уваходзіць у яго апавяданне не як "фон", але як арганічны момант мастацтва, як тое што цікава само па сабе. Калі казаць пра мову А.Філатава, то можна адзначыць простую мову яго герояў, якая стварае адчуванне поўнай натуральнасці.

Філатаў, А. Жывая зямля: лірычныя мініяцюры / Аляксей Філатаў. – Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 2001. – 120 с.
З першага дня вайны хлопчык-сірата з-пад Віцебска трапляе ў глыб Палесся, на Маларытчыну. Тут ён узрос і жыве доўгі час. Сустрэчы з прыродаю Прырыцкага краю, яго людзьмі, удзячнасць ім за ўратаванае жыццё, боль за цяжкія страты, трывога за лёс Радзімы, роднае мовы, гумар землякоў – асноўнае, што складае змест кніжкі, якая стваралася не адзін дзесятак гадоў.

Філатаў, А. Страла жыцця: мініяцюры, апавяданні, народны гумар, аповесці, вершы / Аляксей Філатаў. – Брэст : ААТ ”Брэсцкая друкарня”, 2007. – 248 с.
Чарговая кніга пісьменніка ўвабрала ў сябе створанае ім і на пачатку творчай сцяжынкі, і ў апошні час. Кнігу складаюць мініяцюры, апавяданні, нарысы, міні-эсэ, гумарэскі, няскончаная аповесць, напісаныя лірычна-пранікнённа, заглыблена ў жыццё. У першыню чытач пазнаёміцца з падборкаю вершаў А.Філатава.

Філатаў, А. Жывому – жыць : споведзь качагара / Аляксей Філатаў. – Мінск : Кнігазбор, 2013. – 204 с.
Новая кніга – працяг папярэдніх. Яна пра Радзіму, маці, мову, каханую, пра складаны асабісты лёс і лёс пабрацімаў-творцаў, пра веру ў жыццё. Аўтар вырашыў зрабіць яе, як ён пашуткаваў, “скачагарыць”, да свайго 75-гадовага юбілею.
З "Ляхавецкай торбай" па жыцці...:Нарыс жыцця і творчасці А. Філатава (да 75-годдзя з дня нараджэння). - Маларыта: Аддзел бібліятэчнага маркетынгу, 2014. - 22 с.
У кнізе аналізуецца творчасць пісьменніка, раскрываюцца адметнасць яго таленту, вытокі творчасці. "Нарыс жыцця і творчасці” – грунтоўны аналіз постаці творцы. Тут і цікавыя здарэнні з прыватнага жыцця, і творчы пошук, і станаўленне Філатава, як пісьменніка. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.