Деревня Хмелевка, сельсовет д. Гвозница. Находится в 8 км на юго-запад от сельсовета д. Гвозница и в 17,5 км на юго-запад от г. Малорита.
На северной окраине деревни, на границе леса и пашни сохранился большой ледниковый валун. Длина оси равна 2,5 м, короткой оси – 2,1; высота – 1,75, обвод – 6,7 м; объем 49 м3, вес 12,9 т.
Состоит он из розового гранита с содержанием полевого шпата в виде гнезд и табличек размером 1х1 до 2х3 см, а также содержит ксенолит гнейсоподобных пород.
Валун принесен ледником примерно 320-250 тысяч лет тому назад, во время Днепропетровского оледенения, из Скандинавии. Валун сильно обработан ледником после транспортировки. По мере движения ледника он находился в активной зоне льда, где и получил почти изометричную форму. Жаль, что глыба лежит не на своем первоначальном месте. Раньше она находилась в 70 м на восток, в болоте. С помощью военнослужащих была передвинута на это место. Тем не менее, она принадлежит к редким, сохранившимся типам валунов, которые своей формой и положением поверхности отражают степень ледниковой обработки горной породы и имеет научное значение.
Уровень радиационного излучения валуна составляет 37,7; при уровне окружающей среды 13,1 микрорентген/час.
Про этот валун знают почти все жители окружающих деревень. В д.Богуславка его называют Чертов камень. Говорят, что когда валун лежал в болоте, то быстро рос и для того, чтоб он перестал расти, его выкопали и перетянули на другое место.
Это единственный ледниковый валун такого крупного размера, известный ученым в Малоритском районе. Не обращая внимания на то, что он сдвинут со своего первоначального места залегания, и потерял ряд важных природных показателей, он получил статус геологического памятника природы республиканского значения.
(Справаздача навукова даследчай працы Распрацоука навукова-абгрунтаванных комплексных схем ахоуных прыродных тэрыторый Беларусi (геалагiчныя i геамарфалагiчныя аб’екты). Маларыцкi раён Брэсцкай вобласцi.-Мiнск: Iнстытут геалагiчных навук Акадэмii навук Беларусi, 1996.- 55 с.)
Дзе ў Маларыцкім раёне чорт камень згубіў?
На тэрыторыі Брэсцкай вобласці знаходзяцца тры валуны, якія з’яўляюцца геалагічнымі помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння. Адметна, што два камяні – “Вялікі камень” піцемскі і “Чортаў камень ”хмялёўскі – ляжаць на Маларытчыне, а трэці – “Філарэтаў камень” – у Баранавіцкім раёне.
Калі б гэтыя сівыя сведкі гісторыі маглі гаварыць, напэўна, шмат аб чым нам паведалі б. Як мяркуюць навукоўцы, валуны прыйшлі да нас са скандынаўскім ледніком, прыкладна 320-250 тысяч гадоў таму. Убачыць гэты цуд прыроды, дакрануцца рукамі да шарахаватай, пакрытай імхом, паверхні маўклівых камянёў-волатаў карцела даўно. Неяк усё не выпадала выбрацца ў дарогу. Нарэшце, дамовіўшыся з ляснічым Гвозніцкага лясніцтва Віталем Вашасцюком (таму што камяні знаходзяцца на тэрыторыі гэтага лясніцтва), разам з краязнаўцам Мікалаем Баліцэвічам накіроўваемся ў дарогу. Ад сядзібы Гвозніцкага лясніцтва едзем у напрамку невялікай вёсачкі Хмялёўка. Гравійка губляецца ў лесе. Паабапал дарогі, раскінуўшыся бялюткім дываном, цвітуць першацветы. Увесну лес асабліва прыгожы. Не даязджаючы да Хмялёўкі, спыняемся. Непадалёк ад дарогі, на ўзлеску, у акружэнні маладых бярозак, узвышаецца валун.
— Знаёмцеся, гэта і ёсць Чортаў камень, — гаворыць наш праважаты Віталь Фёдаравіч. – Плануем добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол яго, паставіць лаўкі з альтанкай, каб можна было адпачыць, пасядзець ля каменя.
Сваімі памерамі валун уражвае. Не так ужо і шмат на Палессі можна сустрэць такога кшталту камянёў – прышэльцаў з мінулага. У даўжыню камень – 2, 52 метра, у шырыню – 2, 15 метра, а вышыня – 1,70 метра. Вага дасягае амаль 13 тон. Такую глыбу зрушыць з месца, здаецца, неверагодна. Аднак, як піша ў сваёй кнізе “Древности Малоритчины” Мікалай Баліцэвіч, камень спачатку знаходзіўся ў іншым месцы, за 70 метраў на ўсход, ляжаў у балоце. Але з дапамогай вайскоўцаў быў перацягнуты на ўзлесак. Мікалай Васільевіч адзначае, што гэта зрабілі дзеля таго, каб камень перастаў расці.
— Цікавы наступны факт: у Беларусі налічваецца трыццаць камянёў, якія маюць назву Чортаў, — тлумачыць Мікалай Васільевіч. – Паглядзіце на валун больш уважліва. Заўважаеце, што ён падобны да праса? Гэта сведчыць, што падчас руху ледніка валун знаходзіўся ў актыўнай зоне лёду.
Я дакранаюся да шурпатага каменя, ад якога патыхае холадам і загадкавасцю. “Колькі тысяч кіламетраў давялося пераадолець гэтаму валуну, перш чым апынуцца тут, на Палессі?” — задаюся пытаннем. Нядзіўна, што нашы далёкія продкі надавалі камяням магічную сілу. Ад валуна сапраўды зыходзіла дзіўная энергетыка велічы і спакою. Дарэчы, у Беларусі шырока распаўсюджаны паданні пра камяні, якія звязаны з нячыстай сілай, асабліва з чортам. Найбольш распаўсюджана наступная легенда, паводле якой чорт нёс камень, каб зачыніць дзверы ў храме, але праспяваў певень – і нячысцік выпусціў камень.
На жаль, вялікі піцемскі камень нам убачыць не ўдалося – мясціна аказалася ў ва-дзе. “Трэба дабірацца да яго засушлівым летам, тады і пабачыце валун”, — адзначае ляснічы. Было вельмі крыўдна, таму што мы амаль дайшлі да таго месца, дзе знаходзіцца камень. Мікалай Баліцэвіч лічыць, што раней тут было сакральнае паганскае капішча, мажліва, валуну пакланяліся нашы далёкія продкі, прыносілі яму ахвяры. Камень знаходзіцца за 2,5 кіламетра ад вёскі Багуслаўка, ля былой піцемскай грэблі, што вяла да вёскі Ацяты. Дарэчы, урочышча так і называецца Камень. Мікалай Васільевіч расказвае, што напрыканцы 60-х – пачатку 70-х гадоў камень узарвалі. Да нашых часоў захавалася глыба, даўжынёй 2,32 метра, вышынёй – 1,46 метра і шырынёй 1,35 метра. Вага каменя каля 6 тон. У сваёй кнізе Мікалай Баліцэвіч, спасылаючыся на архіўныя крыніцы, піша: “В 10 верстах от Радежа, при проселочной дороге из деревни Богуславка в поселок Отяты, лежит громадный камень, от которого вся прилегающая к нему местность получила название Камень. Камень этот имеет в длину 4 аршина и в вышину более двух саженей. Камень кругом окопан…”
Багата зямля Маларыцкага раёна на шматлікія таямніцы і загадкі, на якія іншым разам мы не звяртаем аніякай увагі. Дастаткова толькі больш уважліва агледзецца вакол сябе, і тады адкрыюцца сакральныя веды продкаў і, можа, камяні ўсё ж такі нам аб нечым раскажуць.
Кацярына Яцушкевіч.
Яцушкевіч, К. Дзе чорт камень згубіў / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. - Маларыта. - 2018. - 12 мая (№35).
назад