Урок-падарожжа «Паэтычны вянок роднаму слову і кнізе»
Ці можна захапіць чытаннем школьнікаў? Канешне! Асаблiва, калi гэта зроблена ў форме гульнi. 19 снежня ў філіяле «Мельніцкая сельская бібліятэка» прайшоў урок-падарожжа «Паэтычны вянок роднаму слову і кнізе». Спачатку мерапрыемствы бібліятэкар нагадала юным чытачам пра асаблівасці беларускай мовы, расказала пра першыя рукапісныя і друкаваныя кнігі. Потым дзеці адправіліся ў невялічкае вандраванне. Рабяты адказвалi на пытаннi пра родную краiну, складалi прыказкi i прымаўкi, адгадвалi загадкi, прачыталi вершы класікаў беларускай літаратуры і сучасных паэтаў, прысвечаныя роднай мове. Напрыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе «Падарожжа па кніжным сусвеце».
Кибербезопасность



